Часть речи «глагол»: вглядеться, вглядитесь, вглядываемся, вглядывается, вглядывалась, вглядываться, вглядываюсь, верхоглядничать, взглядывать, взглядываю, выглядела, выглядело, выглядеть, выглядим, выглядит.
Часть речи «деепричастие»: вглядевшись, заглядевшись, недоглядев, подглядевши, подглядывая, приглядываясь.
Часть речи «краткое прилагательное»: неоглядно, непроглядна, непроглядны.
Часть речи «наречие»: вприглядку.
Часть речи «прилагательное»: безоглядный, беспроглядный, наглядный, наглядных, ненаглядные, ненаглядный, неоглядная, неоглядной, неоглядный, неоглядным, неоглядными, неоглядных, неприглядная, неприглядный, непроглядную.
Часть речи «причастие»: выглядевший, выглядывавшие, глядевший, глядевшую, глядящая, глядящей, глядящих, заглядевшийся, заглядывавший, заглядывающими, недоглядевший, недоглядывающий, проглядывающему, разглядевшие, разглядывающий.
Часть речи «существительное»: вглядывание, верхогляд, верхоглядка, верхоглядство, взгляд, взгляда, взглядами, взглядах, взгляде, взгляду, загляденье, наглядность, недогляд, неоглядность, неприглядность.
Часть речи «фразеологизм»: глядя.
Объяснение:
Пераходныя дзеясловы выражаюць дзеянне, якое прама ці ўскосна пераходзіць на другі прадмет ад суб’екта гэтага дзеяння. У беларускай мове субстантывы, на якія непасрэдна пераходзіць дзеянне, выражанае дзеясловам, ужываюцца звычайна:
у вінавальным склоне (напр.: бачыць настаўніка, правяраць сшыткі, слухаць музыку),
радзей у родным: у прыватнасці пры дзеясловах жадання некаторых прыставачных дзеясловах (тыпу нарабіць, наглядзецца), пры аб’екце часовага карыстання (вазьмі нажа, папрашу сшытка), пры абазначэнні субстантывам часткі прадмета (напіцца вады, нарэзаць хлеба), пры наяўнасці ў дзеяслова адмоўнай часціцы не (не слухаеш прамовы, не здаў экзаменаў) і ў некаторых іншых выпадках);
такое дапаўненне пры пераходных дзеясловах называецца прамым аб’ектам і можа абазначаць: назвы асобы ці жывёлы (апранаць дзіця, даглядаць цялят), назвы неадушаўлёных прадметаў (надрукаваць кнігу, рамантаваць кватэру), абстрактныя паняцці (падаць каманду, траціць надзею).
У некаторх пераходных дзеясловах, калі яны ўжываюцца без прамога аб’екта, можа аслабляцца аб’ектнае значэнне, а ўвага засяроджвацца на самім дзеянні (пар.: спявае песню і прыгожа спявае, чытае кнігу і хутка чытае).
Пры непрамым пераходзе дзеяння на прадмет абазначэнне апошняга ўжываецца ў розных ускосных склонах, акрамя вінавальнага (напр.: гуляць у футбол, ківаць галавой, жыць з сястрой). Дзеясловы, што абазначаюць не накіраванае на прадмет дзеянне, называюцца непераходнымі, да якіх адносяцца, у прыватнасці, дзеясловы руху (бегчы, ехаць, ісці), дзеясловы са значэннем стану ці ўласцівасці (плакаць, спаць; дзейнічаць, настаўнічаць).
Катэгорыя пераходнасці / непераходнасці не мае спецыяльных марфалагічных паказчыкаў:
часам далучэнне прыстаўкі да непераходнага дзеяслова робіць яго пераходным (дыхнуць – выдыхнуць, жыць – абжыць, працаваць – выпрацваць);
заўсёды далучэнне постфікса -ся да пераходнага дзеяслова робіць яго непераходным (здзіўляць – здзіўляцца, мыць – мыцца, сустракаць – сустракацца).
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Сачыненне на тэму "мой хатни сябар"
Я хачу распавесці гісторыю жыцця майго хатняга ўлюбёнца – ката Барсіка.
Яго падарылі нам тры гады таму як асобіну жаночага полу, якую мы назвалі Басей. Кошка падрасла і апынулася Барсікам, але ласкальнае Бася так і замацавалася за ім.
Барсік быў гуллівым пухнатым камячком залациста – белага колеру з блакітнымі вачыма. Але паступова з цудоўнага маленькага кацяня Бася ператварыўся ў дарослага выхаванага ката. Цяпер ён нікому не падпарадкоўваўся : быў незалежны і важны. У жарт мы празвалі яго ” інтэлігентам “. Калі ўвесну мы прывезлі яго да бабулі ў вёску, ён адчуў шок – прасядзеў за канапкай больш за суткі.
Да майго прыезду, праз два месяцы, Бася ўжо асвоіўся. Пазней бабуля распавядала мне, як суседскі кот загнаў Басю на самую верхнюю галіну грушы. Бабуля прачнулася ад крыкаў і выбегла, каб дапамагчы кату. Бася паспрабаваў саскочыць з дрэва, але падвярнуў лапу. Прыйшлося бабулі даглядаць за Басей : яна наклала яму на лапу шыну. Прайшоў тыдзень. Стаяў дажджлівы дзень, на вуліцы было брудна, а Бася сабраўся на шпацыр. Трэба было бачыць гэтую карціну, як Бася, выставіўшы наперад забінтаваную лапу, скача па падлоге, па градках – гуляе.
Яшчэ шмат смешных гісторый здарылася з Басей. Ён выгнаў са сваёй тэрыторыі ўсіх чужых катоў. Але, што дзіўна, не адганяў котак. Як сапраўдны джэнтльмен, Бася дазваляў ім есці з яго посуду, дзяліўся ежай. Яшчэ ён навучыўся лавіць мышэй. Імі Бася карміў маленькага кацяня, які прывязаўся да яго.
Дадому, у гарадскую кватэру, Бася вярнуўся узмажнелы, прымудроны вопытам выжывання ў нялёгкіх умовах вясковага жыцця – быцця.
Без ката было б сумна ! Калі ён гуляе ў двары, адчуваеш, што чагосьці не хапае. Здавалася б, дома спакойна. Ніхто не мяўкае дурным голасам, ня падлізваецца, не лезе ў твар мокрымі вусамі. І не трэба ўвесь час глядзець пад ногі, каб выпадкова не наступіць на ката. Але чамусьці з нецярпеннем чакаеш, калі ўжо прыйдзе гэты шкодны кот!
Мне падабаецца, калі я сяджу на канапе, а сыты нарэшце кот скача да мяне на калені. Дарэчы, Бася робіць гэта без запрашэння. На каленях ён пачынае рыхтаваць сабе мястэчка для адпачынку. Коцік пацешна топчацца мяккімі лапкамі, казыча, лашчыцца . А потым замуркаем гучна, як быццам трактар тарабаніць ! За гэтую ласку майму любімаму кату можна дараваць ўсё!