Мастацкі стыль абслугоўвае духоўную сферу жыцця грамадства. Гэтастыль мастацкіх твораў розных жанраў: апавяданняў, аповесцей, раманаў, вершаў, паэм, п'есі інш.
У сістэме функцыянальных стыляў мастацкі займае асобае месца. Яго, у адрозненне ад іншых стыляў, немагчыма суаднесці з пэўнай разнавіднасцю літаратурнай мовы. У межах мастацкага стылю могуць узаемадзейнічаць у большай ці меншай ступені элементы ці нават цэлыя фрагменты розных функцыянальных стыляў. Аднак гэта не «змешванне» стыляў, таму што ўжыванне моўных сродкаў у мастацкім тэксце абумоўлена задумай аўтара і зместам твора, г. зн. стылістычна абгрунтавана.
Асноўнай формай рэалізацыі мастацкага стылю з"яўляецца пісьмовае маўленне. Але праяўляецца ён і ў вуснай форме. Драматургія, напрыклад, цалкам разлічана на вуснае выказванне.
Галоўная асаблівасць стылю мастацкай літаратуры — адзінства, узаемадзеянне камунікатыўнай і эстэтычнай функцый. У мове мастацкага твора слова не толькі перадае пэўны змест, але і, з'яўляючыся сродкам фарміравання мастацкіх вобразаў, уздзейнічае на думкі і пачуцці чытача, робіць яго як бы саўдзельнікам тых падзей, пра якія расказвае аўтар.
Мова мастацкай літаратуры мае дзве разнавіднасці — празаічнае маўленне і паэтычнае маўленне.
Проза — гэта свабоднае, натуральна арганізаванае маўленне чалавека. Яно характэрна ў асноўным для эпічных і драматычных твораў: рамана, аповесці, апавядання, драмы, камедыі і інш. Галоўная асаблівасць паэтычнага маўлення — яго асобая рытмічная арганізацыя. Сярод гукавых паўтораў найбольш выдзяляецца рыфма. Рыфма ўплывае на музычнае гучанне верша.
Мове мастацкай літаратуры ўласцівы эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, вобразнасць. Гэтыя якасці дасягаюцца шырокім выкарыстаннем вобразна-выяўленчых сродкаў, сінонімаў, розных стылёвых пластоў лексікі.
Мове мастацкай літаратуры ўласціва стылістычная незамкнутасць, здольнасць убіраць у сябе розныя лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя сродкі ў адпаведнасці са спецыфікай твора. У мастацкім творы можна знайсці дыялектныя, тэрміналагічныя адзінкі, устарэлыя словы, неалагізмы, жарганізмы і нават вульгарызмы.
Пісьменнікі выкарыстоўваюць дыялектызмы як сродак характарыстыкі персанажаў, сродак стварэння мясцовага каларыту.
Спецыяльная лексіка звычайна ўводзіцца для характарыстыкі герояў, пэўнага прафесійнага асяроддзя.
У стылі мастацкай літаратуры, як ні ў якім іншым, асабліва выразна выяўляецца індывідуальнасць аўтара.
Ад рукі пісаць, маляваць - ручным .
Шчодрай рукой - не шкадуючы.
Рукой падаць да чагосьці - зусім блізка, не вельмі далёка.
Правая рука - першы памочнік, супольнік.
Браць сябе ў рукі - супакойваючыся, дабівацца поўнага самавалодання; станавіцца больш сабраным, валявым, дзейным.
Звязваць рукі - пазбаўляць магчымасці свабодна дзейнічаць.
Рукі звязаны - хто-небудзь пазбаўлены свабоды дзеянняў, магчымасці рабіць так, як хочацца.
Рукі развязаны ў кагосьці - хто-небудзь мае поўную свабоду дзеянняў.
Абедзвюма рукамі - з вялікай ахвотай, жаданнем, радасцю; вельмі моцна, з вялікай зацікаўленасцю.
Хапацца (ухапіцца) абедзвюма рукамі за што-небудзь - з вялікай ахвотай скарыстоўваць што-небудзь.
Трымацца абедзвюма рукамі за каго-небудзь - высока цаніць каго-небудзь, даражыць кім-небудзь.
Абы з рук - вельмі нядбала, без ахвоты і старання.
Адбівацца рукамі і нагамі - рашуча адмаўляцца, усімі сіламі супраціўляцца чаму-небудзь.
Атрэпваць рукі - рашуча пазбаўляцца ад каго-небудзь, чаго-небудзь; катэгарычна адмаўляцца.
Прыбіраць y свае рукі - поўнасцю падпарадкоўваць сваёй волі; самавольна завалодваць чым-небудзь, прысвойваць што-небудзь.
Браць у свае рукі - падпарадкоўваць сваёй волі каго-небудзь; прымаць на сябе кіраўніцтва; сілай авалодваць чым-небудзь.
Браць лейцы ў свае рукі - прымаць на сябе кіраванне чымсьці.
Выпускаць лейцы з сваіх рук - аслабляць кіраўніцтва, сілу ўлады над кім-небудзь.
I лейцы ў рукі - у каго-небудзь ёсць усе падставы быць кіраўніком чаго-небудзь.
I кнігі ў рукі - у кагосьці ёсць усе падставы, вялікія магчымасці зрабіць, выканаць што-небудзь.
І карты ў рукі - у каго-небудзь ёсць усе падставы, магчымасці зрабіць, выканаць штосьці; хто-небудзь найбольш падыходзіць да чагосьці (сваімі ведамі, вопытам).
Узяць ногі ў рукі - як можна хутчэй бегчы, уцякаць.
Выкручванне рук - грубы націск на каго-небудзь, каб дабіцца выгад для сябе.
Галасаваць абедзвюма рукамі - з вялікай ахвотай і поўнасцю падтрымліваць каго-небудзь, што-небудзь.
Падпісвацца абедзвюма рукамі - ахвотна і поўнасцю згаджацца.
Грэць рукі на каля чагосьці - нажывацца несумленным .
Закасаўшы рукавы працаваць, брацца за справу - не шкадуючы сіл, шчыра, старанна.
З рук у рукі - непасрэдна каму-небудзь перадаваць, здаваць, аддаваць; ад аднаго да другога, ад адных да другіх хадзіць, пераходзіць, перадаваць; у валоданне то да аднаго, то да другога напераменку.
З першых рук - непасрэдна ад уладальніка, не праз перакупшчыка купляць, набываць; непасрэдна ад сведкі, відавочніка, з самых дакладных крыніц атрымліваць інфармацыю, даведвацца, чуць.
З другіх (трэціх) рук - праз перакупшчыка, не непасрэдна ад уладальніка купляць, трапляць; праз пасрэднікаў.
З лёгкай рукі - пасля чыйго-небудзь пачынання, прыкладу.
З рукамі адарваць - з вялікай ахвотай прыдбаць, купіць; з вялікай ахвотай уладкаваць, узяць каго-небудзь.
Куку ў руку - хабар, звычайна грашовы.
Ламаць сабе рукі - прыходзіць у адчай, узрушэнне (ад вялікага гора).
Лёгкая рука ў кагосьці - хто-небудзь прыносіць шчасце, поспех, удачу.
Цяжкая рука ў кагосьці - хто-небудзь прыносіць няўдачу, няшчасце ў справе, пачынанні.
Махнуць рукой - перастаць звяртаць увагу, перастаць цікавіцца.
Рука набіта - мае вялікі вопыт, добры навык, спрактыкаванасць у чым-небудзь.
На руках насіць кагосьці - надта песціць каго-небудзь; высока цаніць, даражыць.
На руку - падыходзіць, выгадна камусьці, адпавядае яго жаданням.
На руку іграць камусьці - ускосна дапамагаць каму-небудзь сваімі паводзінамі, дзеяннямі.
Працавать не пакладаючы рук - вельмі старанна, не перастаючы.
Пад рукой - быць у чыёй-небудзь уладзе (быць); каля сябе, так блізка, што можна лёгка дастаць, выкарыстаць; недалёка, побач.
Прапанова рукі і сэрца хлопца да дзяўчыны стаць яго жонкай.
Паціраць рукі - адчуваць, перажываць вялікае задавальненне ад поспеху ў якой-небудзь справе.
Разводзіць рукамі - прыходзіць у крайняе здзіўленне, недаўменне; не ведаць, як выйсці з цяжкага становішча.
Прыкладваць руку - падпісваць які-небудзь дакумент, паперу; біць каго-небудзь; удзельнічаць у чымсьці нядобрым.
Рукі звязаны ў каго - хто-небудзь пазбаўлены свабоды дзейнічаць, магчымасці рабіць так, як хочацца.
Рукой пайсці - добра весціся, гадавацца (пра жывёлу, птушку, пчол).
Сядзець склаўшы (злажыўшы) рукі - нічога не рабіць, бяздзейнічаць.
Рукі прэч - патрабаванне не ўмешвацца ў чые-небудзь справы.
Умыванне рук - адмаўленне ад удзелу ў чым-небудзь; ўхіленне ад адказнасці.
У руку каму-небудзь - карысць каго-небудзь, так, як каму-небудзь хочацца (гаварыць); падыходзіць каму-небудзь, задавальняе каго-небудзь.
Чужымі рукамі - несамастойна, намаганнямі іншых.
Чужымі рукамі жар заграбаць - карыстацца з карыслівай мэтай вынікамі працы іншых.
Як рукой зняло - што-небудзь зусім знікла, прапала, прайшло (пра хваробу, сон, пачуцці, перажыванні).
Трымаць руку на пульсе чагосьці - быць у курсе падзей, сочачы за іх развіццём.
Сініца ў руках - што-небудзь пэўнае, канкрэтнае, супрацьпастаўленае чаму-небудзь няпэўнаму, ненадзейнаму, хоць і жаданаму.
Паклаўшы (палажыўшы) руку на сэрца - з усёй шчырасцю, адкрыта.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Водрук на верш м. багдановіча "мяжы", "маладыя гады", "жывеш не вечна, чалавек" (на выбор)