Оксана Николаевич
?>

Написать на языке сочинение про утро в осеннем лесу.

Белорусская мова

Ответы

info36
Асабліва прыгожы і сумны беларуская лес у раннія восеньскія дні. На залатым фоне жоўтай лістоты вылучаюцца яркія плямы размаляваных клёнаў, асін. Павольна кружачыся ў паветры, падаюць з бяроз пажоўклыя лёгкія лісце. Ад дрэва да дрэва працягнуты тонкія серабрыстыя ніткі ліпкай павуціння. Ціха ў восеньскім лесе. Шамаціць пад нагамі апалае сухая лістота. Сее – дзе чырванее капялюшык позняга подосиновика. Тонка просвистит рабчык, прокличут высока ў небе лятуць вушаком жураўлі. Што – то сумнае, развітальнае чуецца і бачыцца ў восеньскім лесе. Чысты і празрысты восенню паветра, празрыстая вада ў лясных ручаях. Бачны кожны каменьчык на дне. Яшчэ цвітуць познія восеньскія кветкі. Рыхтуюцца да адлёту пявучыя птушкі. Не – не – затрашчыць ў лесе дрозд, застучит на сухім дрэве працаўнік дзяцел. Яшчэ зялёны, губляючы саспелыя жалуды, стаіць на краі лесу стары магутны дуб. Але ўжо агаліліся вяршыні бяроз. На цёмным фоне суцэльнага яловага лесу выразна бачныя яркія фарбы клёнаў і асін. Ужо абляцелі, плаваюць на вадзе лёгкія пажоўклыя лісце іў. Добра ў восеньскім квяцістым лесе, доўга не хочацца сыходзіць з яго, развітвацца з залатымі восеньскімі днямі
Aleksandrovich1415
Мне пашанцавала нарадзіцца ў адным з самых маладых і прыгожых гарадоў Беларусі - у Салігорску. Пра яго я і хачу Вам расказаць.
У гэтым годзе майму роднаму гораду спаўняецца 58 гадоў. Для горада гэта зусім не вялікі ўзрост. Салігорск яшчэ расце і развіваецца, аб чым сведчаць шматлікія будоўлі, новыя мікрараёны, жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і супермаркеты.
Салігорск - невялікі горад. Яго плошча - ўсяго пятнаццаць кіламетраў квадратных. У той жа час, гэта другі па колькасці насельніцтва горад Мінскай вобласці. Салігорск - густанаселены горад. Новых жыхароў сюды прыцягваюць кар'ерныя магчымасці, развітая інфраструктура, прыгажосць горада.
Салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. Ён размешчаны на рацэ Случ. На яе берагах ёсць абсталяваныя месцы для адпачынку. Побач з горадам знаходзіцца Салігорскае вадасховішча. У горадзе ёсць лесапаркавая зона, дзе мясцовыя жыхары з задавальненнем збіраюць грыбы і ягады. На жаль, у апошні час усё большая частка лесапаркавай зоны высякаецца, каб даць месца пашырацца гораду. Мабыць, хутка апошні буйны зялёны куток знікне назаўсёды. Але пакуль што, ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі, Салігорск - зялёны горад. Тут мноства дрэў, газонаў, кветнікаў. Вясной і летам ад усяго гэтага проста немагчыма адвесці погляд.
Экалагічную абстаноўку ў горадзе псуюць размешчаныя вакол калійныя камбінаты, дзякуючы якім і ўзнік Салігорск. Аднак там пастаянна ўкараняюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, якія зніжаюць колькасць шкодных выкідаў у паветра і дазваляюць бяспечна жыць у горадзе.
Салігорск з'яўляецца прамысловым горадам. Тут знаходзяцца такія вядомыя не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой буйныя прадпрыемствы, як "Беларуськалій", "Калінка", "Купалінка", "Пасат".
У нашым горадзе ёсць, дзе добра правесці вольны час. У Салігорску ёсць свой кінатэатр, палац культуры, музей, бібліятэкі. Ёсць тут і рэстараны, бары, клубы і кафетэрыі.
На мой погляд, гораду не хапае яшчэ адной паліклінікі. Наша адзіная паліклініка абслугоўвае больш за сто тысяч насельніцтва горада, а таксама насельніцтва ўсяго раёна. Таму там вельмі вялікія чэргі, а да спецыялістаў практычна немагчыма трапіць. На жаль, замест таго, каб пабудаваць другую паліклініку, у горадзе ўзводзяцца чарговыя супермаркеты і забаўляльныя цэнтры.
Але я ўсё роўна люблю свой горад і не прамяняў бы яго ні на які іншы.
Irina1435
Камедыя "Хто смяецца апошнім" была напісана ў 1939 годзе, калі чалавека маглі схапіць без усялякага дазнання, проста па даносу. Таму не дзіўна, што большасць людзей знаходзілася ў нейкім запалоханым стане, пад страхам апынуцца ў ГУЛАГу. Якраз да такіх людзей і належыць навуковы супрацоўнік Туляга.

Туляга - адна з асноўных дзеючых асоб п'есы. Увесь знешні выгляд Тулягі цалкам адпавядае яго прозвішчу. Ён нейкі нязграбны, няспрытны, нібы сапраўды туляецца з аднаго месца на другое. Аднойчы, калі Туляга ішоў у інстытут, нейкі чалавек заўважыў яго падобнасць да дзянікінскага палкоўніка. А паколькі Туляга і сапраўды некалі жыў у тым горадзе, назва якога прагучала ў вуснах незнаёмца, то бедалагу гэта насцярожыла і вельмі напужала. Ён расказаў пра гэты выпадак у інстытуце. Пачуўшы пра гэта, Зёлкін - яшчэ адзін супрацоўнік гэтай навуковай установы і ўсім вядомы выдумшчык і пляткар - перайначыў яго расказ так, што выходзіла, быццам Туляга на самой справе дзянікінскі афіцэр і вельмі баіцца цяпер гэтага.

У той час дырэктар інстытута Гарлахвацкі пад пагрозай выдачы "дзянікінца" НКУС прымушае Тулягу напісаць за яго навуковую працу і паставіць пад ёй прозвішча Гарлахвацкага. Такі адкрыты шантаж узнімае хвалю незадаволенасці ў Тулягі, сумленнага навукоўца. Ён і раней адчуваў сваё становішча вучонага-парабка, але не хапала смеласці, каб пазбавіцца ад гэтага.

Апошняй кропляй стала здарэнне з Зіначкай Зёлкінай, калі Гарлахвацкі, баючыся жончынага гневу, выкліканага яго "шашнямі" з Зіначкай, павярнуў усё так, што атрымалася, быццам з Зінай у кабінеце быў не ён, а Туляга. Вынесці такога сораму Туляга не мог, таму тут жа пачаў распрацоўваць план, як адпомсціць ненавіснаму невуку і кар'ерысту. Ён раіцца, дзеліцца сваімі думкамі з супрацоўнікамі інстытута, шукае іх падтрымкі і дапамогі. Гэта дапамагае яму з цягам часу пераадолець страх. Заставалася толькі пераступіць апошнюю прыступку - выкрыць лжэвучонага, які да таго ж яшчэ і дырэктар навуковай установы.

У гэтай цяжкай справе Тулягу дапамаглі Чарнавус, Вера і Левановіч. Яны спакойна яго выслухалі, паспачувалі і паабяцалі падтрымку. Да моманту зачытвання "навуковай працы" Туляга ўжо вызваліўся ад страху і быў рашуча настроены паведаміць усім супрацоўнікам праўду.

Пасля таго, як Гарлахвацкі зачытаў напісаную Тулягам працу, усім стала зразумела, што ўяўляе сабою гэты чалавек як вучоны. У дакладзе сустракаліся такія дэталі, што ўзнікала пытанне, хто на самой справе больш "карысны выкапень" - Гарлахвацкі ці тая жывёліна, пра якую гаварылася ў дакладзе.

Заканчваецца камедыя трыўмфам Тулягі. А Гарлахвацкага забіраюць у НКУС па справе здрадніцтва.

У кантрасце паміж пачаткам і канцом твора і хаваецца сэнс яго назвы. Спачатку смяяўся Гарлахвацкі, паціраючы рукі ад радасці, што, дзякуючы страху Тулягі, зможа ў хуткім часе абараніць дысертацыю і закрыць рот тым, хто падазрае яго ў лжэвучонасці і не давярае яму. У канцы смяецца Туляга, задаволены тым, што хапіла-такі смеласці і рашучасці перамагчы страх і выкрыць ярага кар'ерыста і невука.

Сэнс назвы твора "Хто смяецца апошнім" у тым, што нельга лічыць куранят па вясне, таму што яшчэ не раз выйдзе на паляванне ліса. І, як сцвярджае народная мудрасць, той смяецца добра, хто смяецца апошнім.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Написать на языке сочинение про утро в осеннем лесу.
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

mpityk
petrowich076813
Сумарокова
OlgaVasilevna
printdecor
сергей1246
gbnn90
kitoova
ЕВгений_денис643
завтра нужно сдавать умоляю​
safin8813
platonm777639
teregorka1977205
polikarpov-70
kris5009646
Васильевна Владимирович