1. Складаназлучаныя сказы - гэта сказы, у якіх прэдыкатыўнымі часткі аб'яднаны ў адно сэнсавае і інтанацыйнае цэлае пры дапамозе злучальных злучнікаў. Можа складацца з дзвюх, трох і болей частак.
Прыклады: Кавадла звінела, і молат звінеў (Я.Купала).
Цяклі дзянькі, ды ішлі нядзелі, і час тут вольны хлопцы мелі (Я.Колас).
2. - злучальныя злучнікі (спалучальныя, супраціўныя, размеркавальныя)
- інтанацыя
- парадак размяшчэння частак
- суадносіны трывальна-часавыэ формаў дзеясловаў-выказнікаў
3. Паміж часткамі складаназлучанага сказа часцей за ўсё ставіцца коска. Прыклад. Наш чалавек і лес - родныя, і таму беларус любіць яго (У.Караткевіч).
Але можа сустрэцца працяжнік, або кропка з коскай.
Працяжнік ставіцца, калі ў 2-ой частцы гаворыцца пра вынік або нечаканае дзеянне. Прыклады. Хвіліна - і плыт перавярнуўся. Яшчэ некалькі дзён - і прачнецца бярозавік.
Кропка з коскай ставіцца, калі часткі сэнсава самастойныя і калі хоць адна з частак развітая і мае свае знакі прыпынку. Прыклад. Зашумела нудна восень шумам лісцяў, шумам сосен, даўшы волю хмарам; ажно з гоняў Беларусі ў вырай вылецелі густ, паплылі ўдаль шнурам.
Коска не ставіцца перад і, ды, ці, або, калі:
- часткі маюць агульны даданы член, часціцу, або пабочнае слова. Прыклад. Дзесьці блізка крычаць кулікі і рака ўскіпае ад хвалі.
- дзейнік 2-ой часткі выражаны займеннікам сам. Прыклад. Дзед Міканор задаваў пытанні і сам на іх адказваў (Т.Хадкевіч)
- часткі супастаўляюцца і маюць аднатыпную будову з паўторам слоў. Прыклад. Ёсць ворагі і ёсць сябры.
- у 2-ой частцы прапушчаны выказнік ці яго звязка. Прыклад. Сонца будзе свяціць і трава зеляніцца.
- часткі з'яўляюцца названымі або безасабовымі, а таксама пытальнымі або клічнымі. Прыклад. Ноч і цішыня. Куды ж ісці і што рабіць?
4. Спалучальныя злучнікі і адносіны:
-Адносіны адначасовасці выражаюцца злучнікамі і, ды, ні-ні. Прыклад. Ні заяц не набягаў, ні дробная птушка не пралятала паблізу.
-Адносіны паслядоўнасці выражаюцца злучнікамі і, ды, потым, затым. Прыклад. Партызаны чулі кананаду, потым яе заглушыў стук сякеры і звон піл.
-Прычынна-выніковыя адносіны выражаюцца злучнікам і. Прыклад. Усталявалася надвор'е, і адгрузка лесу пайшла поўным ходам.
Супраціўныя злучнікі і адносіны:
-Супастаўленне. Прыклад. Скрозь галіны цікуе месяц малады, а дзесь з суседняй баравіны крычыць сава на ўсе лады.
-Супрацьпастаўленне выражаецца словамі-антонімамі, або блізкімі да іх. Прыклад. Хочацца смяяцца, але ўсмешка не выходзіць.
Размеркавальныя злучнікі і адносіны:
-Пералічэнне, чаргаванне з'яў, падзей, дзеянняў выражаецца злучнікамі ці-ці, то-то. Прыклад. То ціўкне птушачка азяблая, то зашархоча з даху снег, то дрогка страпянеццп яблыня, то пырхнуць вераб'я са стрэх.
-Няпэўнасць, сумненне, меркаванне выражаецца злучнікамі не то-не то, ці то-ці то. Прыклад. Ці то птушкі спяваюць у гаі, ці то вецер свішча сваю песню.
-Узаемавыключэнне выражаецца злучнікамі ці, або. Прыклад. Ці ў яго выдаўся які выхадны дзень, ці проста так не пайшоў на работу, але ён быў дома.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Выписать апавядальныя сказы. грэбнем называюць лёгкую пласцинку з зубами. якая пара года надышла? раней свой грэбень быў у кожнай жанчыны і дзяўчынкі. доўгія валасы расчэсвалі грэбнем, запляталі ў косы. давайце сходзім сонечным асеннім днём у журавіны! ён быў вядомы як музычны інструмент. умельцы закладвалі ў яго палоску паперы і дзьмулі. якія гукі можна пачуць у лесе восенню?