hvostna23
?>

Контрольное сочинение Основные мотивы творчасти янки Купалы/ Якуба Коласа/Багдановича ( 1 любого)

Белорусская мова

Ответы

nikziam

Реферат На тему: «Творчество Янки Купалы» СОДЕРЖАНИЕ: Введение Биография Янки Купалы Творчество Стиль творчества Янки Купалы Историческая роль Поэт международного масштаба Заключение Список источников ВВЕДЕНИЕ В каждой литературе есть великие поэты, которые в своих произведениях отображают мысли и надежды народов. К таким поэтам относится и Янка Купала – выдающийся народный поэт, классик белорусской литературы. В творчестве Янки Купалы, в его неповторимом...

ОвсепянСергей88

Літаратура з’яўляецца адным са сродкаў пазнання жыцця і, перш за ўсё, чалавека. Каб болыы глыбока раскрыць характары, пісьменнікі часта ідуць па шляху супастаўлення герояў. Такі прыём выкарыстаны Янкам Купалам у паэме «Курган» пры абмалёўцы вобразаў гусляра і князя. У параўнальным плане пададзены вобразы Сцёпкі і Аленкі ў аповесці «На прасторах жыцця» Якуба Коласа. Гэтым прыёмам карыстаўся і У. Караткевіч пры стварэнні вобразаў Пора-Леановіча і Горава ў апавяданні «Паром на бурнай рацэ».

Абодвагероі - выпрабаваныя ў баях ваенныя ў чыне каззітанаў, якія накіраваны з ротай салдат ахоўваць адзіны паром, каб не аддаць яго ў рукі паўстанцам. У пачатку твора аўтар зазначае, што аднаму з іх, Пора-Леановічу, «не вельмі верылі як нашчадку сепаратысцкай фаміліі і ўраджэнцу Магілёва», таму «ў дапамогу яму» паставілі Юрыя Горава, карэннага русака са старой маскоўскай фаміліі, які быў паранены ў сутычцы з атрадам паўстанцаў пад Ракавам і адасланы «ў тыл» на лячэнне. Сімпатыі чытача, здаецца, павінны быць на баку Пора-Леановіча: чалавека, якому не давярае сам генерал урадавых войск. Бо ці можна прыхільна ставіццаі да чалавека, роля якога - шпіёніць? Але гэта толькі першае ўражанне. У. Караткевіч не навязвае нам сваіх думак, а дае магчымасць разабрацца, хто ёсць хто?

Вось мы бачым Горава, які ў думках апынуўся ў Маскве, успамінае сваю старэнькую маці, каханую дзяўчыну Надзейку, марыць аб мірным жыцці. І раптам - стрэл! Гэта страляў-забаўляўся з дуэльных пісталетаў Пора-Леановіч. Горава ўразіў (каторы ўжо раз!) яго сухі прыгожы твар, белыя валасы, бакенбарды і, галоўнае, страшнаватыя блакітныя вочы, у якіх бачная была пагарда да ўсяго. І яшчэ рэзкі шрам паўз брыво і левую скронь - адмеціна двубою. Многае можа сказаць пра героя яго партрэт. Пора-Леановіча выдавалі вочы Аўтар далей скажа: «Яго нахабныя і страшныя вочы гарэлі вясёлым шаленствам». І тут жа Гораў Дасць дакладную характарыстыку Пора-Леановічу: «Чалавек, які сядзіць насупроць яго, - страшны, вельмі небяспечны чалавек, драпежнік, у якога, пэўна, зусім няма ў душы месца для так званых пакут сумлення». І вельмі хутка мы ўпэўнімся ў гэтым.

Наступная ноч выдалася «вераб’інай». Дождж паліў так, што, здавалася, паветра было менш, чым вады. Вада прыбывала вельмі хутка, рака пайшла старыком. На перасцярогу бывалага салдата Івана, які прапанаваў паставіць каравул на рацэ, каб не здарылася бяды з прахожымі, Пора-Леановіч рэагуе іранічна: «Табе што да таго? Няхай не суюцца ў ваду...» І калі Гораў хоча неяк абразуміць Пора-Леановіча, гаворачы, што да свайго народа трэба адносіцца з павагай, што людзі не вінаватыя, калі дрэнна робяць улады, той адказвае, што народ - гэта быдла, якое па галаве трэба біць. І ваша, і наша, і польскае, і ўсякае. Іншага яны не варты. Людзей не шкадуй. Ні жанчын, ні дзяцей. Ідзі па трупах, і добра табе будзе.

І мы пачынаем разумець, які жудасны чалавек гэты Пора-Леановіч. Для яго галоўнае - стаць на той бок, які выйграе. А прысяга, закон гонару - гэта не для яго. Яшчэ болып поўна раскрываюцца героі апавядання пры сустрэчы з жанчынай, жонкай Грынкевіча, кіраўніка паўстанцаў, якая везла памілаванне свайму мужу. Адзін (Пора-Леановіч) ведаў, што пакаранне Грынкевіча будзе выканана гэтай ноччу, і наўмысна затрымліваў жанчыну. Другі (Гораў), нічога не ведаючы, рызыкаваў сваім жыццём, каб пераправіць жанчыну на другі бераг раз’юшанай ракі.

Менавіта гэтая вераб’іная ноч паказала, якія розныя тыпы людзей увасабляюць Пора-Леановіч і Гораў. Мы ўбачылі, што адзін з іх люта ненавідзеў людзей, а другі ганарыўся сваім народам. Такія людзі, як капітан Пора-Леановіч, не павінны жыць на зямлі, - падкрэслівае аўтар, - і адмоўны герой гіне на дуэлі.

necit12
Пад навесам даху нашага дому было ластаўчына гняздо, злепленае з глею, прынесенага ў дзюбах з берага маленькага капанага стаўка. Яно вісела рукавіцай і, калі вылупіліся птушаняты, стала паціхеньку пішчаць. Калі птушаняты падраслі, то адзін з іх, самы моцны і абжорысты, пачаў высоўвацца з цёмнае адтуліны. Рот у яго з жоўтым абадочкам здаваўся непемерна вялікім. Галава птушаняці была афарбаваная ў чорны колер, а на грудцы з'явіўся цёмна-карычневы фартушок. Птушаня здавалася нават большым за сваіх бацькоў, якія няспынна насілі яму ўсялякіх казюрак.
Ішоў час, і настаў дзень, калі я ўбачыў у небе над нашым дахам пяць ластавак. Яны лёталі ў зружавелым вячэрнім паветры. Я заўважыў, што дзве з іх лётаюць больш жвава і лёгка, чым тры астатнія. Ластаўкі-бацькі вучылі лётаць сваіх птушанят.
Увосень ластаўкі зніклі, і наш дом як быццам нешта страціў.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Контрольное сочинение Основные мотивы творчасти янки Купалы/ Якуба Коласа/Багдановича ( 1 любого)
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

Negutsa_Kseniya524
Цветкова
oksanamalakhova004610
tooltechnic
eidevyatkina
Vladimirovna Viktorovna
daverkieva568
sancity997124
makarov021106
migor72
mirogall
million2003
bronco-s
anastasiaevent4
larisau41