1.Паводле думкі шматлікіх вучоных, аканне па сваім паходжанні – балцкая дыялектная з’ява, якая патрапіла ў беларускую мову ў перыяд яе фармавання (калі зыходзіць з гіпотэзы, што беларуская мова развівалася на балцкім моўным субстраце). У старабеларускіх тэкстах з’ява акання фіксуецца ўжо ў 14 стагоддзі.
А ці адрозніваецца беларускае аканне ад рускага? Безумоўна. Па-першае, беларускае аканне – гэта не толькі норма вымаўлення, але таксама і правапісная норма (бо асноўны прынцып беларускага правапісу – фанетычны: як чуецца, так і пішацца). Да-другое, у беларускай мове ў ненаціскной пазіцыі ў а можа пераходзіць не толькі о, але і э (рэчка, але рачны), а ў рускай – толькі о. Па-трэцяе, беларускае аканне не мае такой моцнай рэдукцыі, як рускае (мы кажам галава, не скарачаючы гучання першага і другога а, як гэта робіцца ў рускай мове).
Такім чынам, аканне – гэта пераход галосных о, э не пад націскам у а.
размова – размаўляць
нос – насы
сэрца – сардэчны
шэры – шараваты
ЯКАННЕ
Яканне (адна з формаў акання) – пераход е, ё ў першым складзе перад націскам у я:
Смех – смяяцца
сёстры – сястра
веліч – вялікі
Дзеканне и цеканне
У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра фанетычную з’яву, якую для беларуса вельмі складана кантраляваць, бо цягам доўгага часу ягоны артыкуляцыйны апарат прыстасаваўся менавіта для вымаўлення такіх мяккіх гукаў (памятаем, што пара д і т па мяккасці менавіта дз’ і ц’, а не д’ і т’). І не дзіўна. З’ява так званага дзекання і цекання, паводле даследчыкаў (напр., Поль Векслер), сфармавалася ў нашай мове прыкладна ў перыяд з XIV па XVI стагоддзе і хутчэй за ўсё была сваёй (сярод іншых усходнеславянскіх моваў яе няма), не пазычанай з захаду, хоць ёсць і менш папулярная гіпотэза яе польскага паходжання. Як бачна, было досыць часу, каб кончык нашага ненапружанага языка пры памякчэнні д і т прызвычаіўся імкнуцца да пярэдняй часткі паднябення, а не да зубоў, як у рускай. Дзякуючы гэтаму ў вымаўленні дз’ і ц’ у нашай мове прысутнічае прыгук невялікай шапялявасці, аднак ён не такі выразны, як у польскай. Гэтая артыкуляцыйная асаблівасць ва многім паўплывала на асаблівасць гучання беларускай мовы – мяккае, далікатнае і пяшчотнае.
Калі ж адбываецца дзеканне і цеканне?
Перад е, ё, ю, я, і і мяккім знакам: дзень, цень, шэсць, рэдзька
Пры асіміляцыйнай мяккасці перад мяккім в’: дзве, цвік, мядзведзь, цвёрды
Пераход д і т у дз’ і ц’ не адбываецца на мяжы марфемаў у прыстаўках і суфіксах на д і т (падвезці, у таварыстве), а таксама ў некаторых іншых словах (брытве, бітве, пітве, Літве).
Аднак гэтае вымаўленне і напісанне звычайна не выклікае ў нас вялікіх складанасцяў. Пытанні пачынаюцца тады, калі нам сустракаецца менавіта запазычанае слова неславянскага паходжання.
У запазычаных словах, а таксама ў вытворных ад іх цвёрдыя д і т звычайна захоўваюцца: тэхніка, дэлегат, тыраж, дыктар. Аднак ёсць невялікі шэраг словаў, які пішуцца з дз і ц (іх напісанне трэба запомніць або правяраць па слоўніку): арцель, бардзюр, накцюрн, нацюрморт, цітр, цір, цюль, эцюд і інш.
Перад суфіксамі –ін-, -ір-, -ёр-, -еец-, -ейск- у словах іншамоўнага паходжацця і ў вытворных ад іх пішуцца дз і ц: сульфіды — сульфідзін, газета – газеціна, гвардыя – гвардзеец і гвардзейскі, каманда – камандзір, індзеец, індзейскі (выключэнне: Індыя — індыец, індыйскі, індыйцы).
Звярніце ўвагу на памяншальна-ласкальны суфікс –ік-, перад якім пішуцца дз і ц: білецік, стэндзік. Калі маем аманімічны яму суфікс –ык- без памяншальна-ласкальнага значэння, перад ім пішацца т: дагматык, матэматыка (выключэнні: лунацік, масціка).
Перад суфіксамі лацінскага і ангельскага паходжання -ыст-, -ызм-, -ынг- звычайна цвёрдыя д і т захоўваюцца: ерэтызм, аўтызм, авангардыст, мітынг.
Уласныя імёны пішуцца ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем: Дзмітрый, Дзіяна, Палесціна, Тэрэза, Атэла, Людміла, Ядвіга.
У клясычным правапісе напісанне некаторых словаў не супадае з афіцыйным або магчымая варыянтнасць: Палестына, бляндын, актор, Валянтына і Валянціна, Канстантын і Канстанцін, Хрыстына і Хрысціна.
Што да ініцыялаў, дык калі імя ці імя па-бацьку пачынаецца з Дз (Дзмітрый, Дзіяна, Дзянісавіч), у якасці ініцыяла выступае толькі літара Д: Дзяніс Дзянісавіч Дзянісаў – Д.Д. Дзянісаў (не вельмі лагічна, бо дз – гэта адзін гук, з якога пачынаюцца гэтыя імёны.
2.У запазычаных словах, а таксама ў вытворных ад іх цвёрдыя д і т звычайна захоўваюцца: тэхніка, дэлегат, тыраж, дыктар. Аднак ёсць невялікі шэраг словаў, які пішуцца з дз і ц (іх напісанне трэба запомніць або правяраць па слоўніку): арцель, бардзюр, накцюрн, нацюрморт, цітр, цір, цюль, эцюд і інш.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Вставте пропущенные буквы Выл…ецца, інтэрв…ю, шчаў…е, канферанс…е, Лаўрэнц…еў, аб…інець, інтэр…ер, узмор…е, бул…ён, насып…, восем…дзесят, любоў…ю, Грыгор…еў, п…едэстал, камп…ютар, з…ездлівы, раз…юшаны, ц…мяны, чац…верты, сузор…е, уз…яднанне, дзядз…ка, струмен…чык, студзен…скі, даражэн…кі, восен…скі, рэж…це, эканом…це, будз…це, кін…це, хатын…скі, шыфан…ер.
Роль культуры в развитии человека. Культура играет неотъемлемую роль в жизни каждого человека. Она обеспечивает полноценную жизнедеятельность людей и развитие общества в целом. И каждый человек соприкасается таким явлением, как культура, так как с самого рождения мы находимся в определенной сфере культуры: духовной и материальной. Культурой называется развитие и организации человеческой жизнедеятельности, которые представлен в ее духовных и материальных продуктах. Все материальные и духовные достижения в совокупности представляют определенную культуру. К ней относят все объекты, созданные людьми и все приобретенные духовные ценности, в которые входят жизненный опыт поколений, знания науки технологических процессов и наработанные нормы поведения. Деятельность человека и его развитие тоже относится к культуре. Человек не может существовать вне культуры и не может развиваться без ее влияния. В данном случае, человек является творцом культуры, но и он сам же от нее зависит и попадает под ее влияние. От уровня приобщения человека к национальной или мировой культуры зависит его духовное и личностное развитие, мера его развития, как субъекта социума. Когда человек приобщается к мировым ценностях культуры, его кругозор значительно расширяется и становится более многообразным.Таким образом, личность может получать новые знания и опыт, развивать свои и таланты, создавать новые предметы и общаться с другими людьми. Но так как культура считается динамическим процессом, то приобщение к традициям, обычаям и нормам поведения происходит на протяжении всей жизни человека. Это - непрерывный процесс, когда позволяет каждому индивиду расти духовно и плодотворно развиваться.Этот процесс необходим и для постоянного повышения культурного уровня социальных масс и динамичного развития мира. И приобщение каждого человека к процессу культуры играет в данном случае важную роль, так как тогда возможно обеспечивать развитие культуры при единства новаций и традиций.