spikahome
?>

Пасля заняткау у школе вставить слова

Белорусская мова

Ответы

baxirchik
После занятий в школе я пошла домой
leeteukism

У гушчары старых бароў, як сляза, што ўпала з неба, блішчала вялікае возера. Вельмі прыгожае яно было. Расказы пра яго чароўнасць перадаваліся з паселішча ў паселішча і нават у далёкія краіны. А яшчэ казалі людзі, што ў вёсцы, якая прыляпілася да аднаго з берагоў таго возера, жыла дзяўчына-сіраціна Найрыта, аднавяскоўцы звалі яе Нарай. Вочы яе блакітныя, колеру азёрнай хвалі, заўсёды весела ўсміхаліся. Залацістыя валасы тугой касою абкручвалі галаву. Голас у яе быў высокі і гучны. Бывала, сядзе на беразе пад разлапістым клёнам, дзе збіралася звычайна моладзь, на гусельках грае і спявае. Спачатку голас павольна плыве, а пасля ўзлятае высока і ляціць над узбярэжжам. У гэты час і птушкі змаўкалі. Людзі забываліся пра сваё гора. Аднойчы, калі Нара спявала, праязджаў вёскаю пан, стары ўдавец. Пачуў ён дзівосную песню і загадаў спыніць каня. Слухаў, слухаў і сказаў Нары:

— Прыгожая кветка вырасла ў дзікім краі. Табе толькі спяваць у маіх пакоях.

— Кепская з мяне будзе служанка.

— Ты будзеш гаспадыняй, жонкай маёй.

Вакол Нары сядзелі на зялёнай мураве дзяўчаты і хлопцы. Адзін з іх, чарнявы юнак, падышоў да пана.

— Гэта мая нявеста,— сказаў ён,— а пан няхай сярод паноў жонку шукае.

— Ці не сын ты таго Пятра, што бунтаваў мне народ? — успомніў пан, чырванеючы ад злосці. І залямантаваў: — Узяць яго!

Прыслужнікі звязалі Андрэя і павезлі ў маёнтак. Больш яго ніхто не бачыў. Праз некаторы час пан зноў прыехаў да Нары даведацца, ці згодная яна прыняць з ім шлюб. Дзяўчына зрабіла выгляд, што згадзілася. Тут і дамовіліся пра вяселле.

Надышоў гэты дзень. Злосны вецер гнаў цёмныя хмары, а лес спяваў жалобныя песні. Нара ехала на фурманцы ў маёнтак, у руках трымала пакунак. Сустрэлі яе служанкі. Завялі ў панскія пакоі і апранулі ў шлюбнае адзенне. І Нара выйшла такой прыгажуняй; якія толькі ў казках і бываюць. Пакланілася яна пану ды папрасіла, каб перад шлюбам крышку адной пабыць у пакоях. Пан згадзіўся. Ходзіць ён па двары, на служанак пакрыквае і на дзверы паглядвае.

А Нара тым часам з пакунка дастала смалякі ды падпаліла пакоі адзін за адным. І калі шугануў чорны дым з вокнаў, а на даху заскакалі чырвоныя пеўні, выскачыла праз акно і на сваёй фурманцы, паганяючы каня, памчала ў вёску, на тое месца, дзе з Андрэем часта сустракала ўсход сонца, прыхілілася да клёна і горка заплакала.

Ды тут пачуўся конскі тупат. Панскія служкі! Людзей бізунамі білі. Дапытваліся, дзе Нара.

— Вунь яна! — закрычаў нехта.

— Жывую не возьмеце,— крыкнула ворагам дзяўчына і кінулася да возера.

Цёмныя хвалі з белымі баранчыкамі ішлі адна за адной, а на беразе калыхаўся човен. Той човен, у якім Нара з Андрэем не раз каталіся. Спрытна і ўмела ўхапілася яна за карму і, адштурхнуўшыся ад берага, села ў човен.

— Я адпомсціла, пан, за Андрэйку, за яго бацьку і за ўсіх, хто загінуў ад тваіх рук у тваім маёнтку,— прашаптала Нара.

Ад злосці панскія служкі кінулі гуслі ў возера. А човен адплываў усё далей і далей, потым зусім знік. Усю ноч бушавала возера. Стагналі хвалі...

3 таго часу і назвалі людзі возера імем смелай дзяўчыны — Нарач.

Денис_Петровна
Я люблю восень. Восень лепшая, чым зіма і лета. Чаму? Таму што восенню ўжо не так горача, як улетку, але яшчэ не так холадна, як зімой. Ужо няма летняй спёкі, калі хочацца залезці ў халадзільнік і не вылазіць. Але яшчэ не наступілі траскучыя зімовыя маразы, калі і нос страшна на вуліцу высунуць. 
Увосень часта ідуць дажджы. Я не вельмі люблю восеньскія дажджы. Яны халодныя і калючыя. Пад імі не пагуляеш басанож. Але я люблю сядзець падчас такіх дажджоў дома, закруціўшыся ў плед, папіваючы гарачае какава і чытаючы цікавую кнігу.
Восень - прыгожая пара года. Яе нездарма часта называюць залатой. Дрэвы мяняюць свой сумны зялёны ўбор на стракаты: чырвоны, залаты. З дываном з рознакаляровага лісця пад нагамі не параўнаецца ні адзін самаробны дыван самай майстэрскай ткачыхі.
Увосень даспяваюць апошнія ягады: журавіны і брусніцы. Я вельмі люблю журавінавы морс. Акрамя таго, восенню расце шмат грыбоў: баравікі, чырвонагаловікі, падбярозавікі і гэтак далей. Мы з бацькамі часта ходзім па грыбы. Гэта весела і карысна для здароўя.
Не разумею людзей, якія лічаць восень маркотнай. Мне здаецца, што яны проста не ўмеюць радавацца жыццю.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Пасля заняткау у школе вставить слова
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

vadimnechaev23150
ambiente-deco516
ПогальниковАлёна589
inikonovich
Iselickaya1890
Узлиян Фурсов1488
turoverova5
Andrei-Shchukin
tatianamatsimoh
marychev55
sandovo590
ilyxa08
Андреевнатест707
Как перевести слова арэшнiку.​
vladimir72tatarkov1317
oleonov