Nataliyaof
?>

Спішыце. вусна вызначце сувязь слоў у сказах па пытаннях. намалюйце схему выдзеленага сказа хлопчык наведвае мастацкую школу

Белорусская мова

Ответы

ИП_Рамис873
Хлопчык [што робиць?] наведвае
Наведвае [што?] мастацкую школу
Школу [якую?] мастацкую
, , , - - - - - -
bureiko
У лесе было зацішна і цёпла. Рэдкія сосны на ўзлессі ледзьве гайдаліся ў сваім адвечным суме, на залітым смалою пні грэлася яшчарка, гарчыў пах апалага лісця і вялай травы, сухое ігліцы і багуну, датлявалі пазелянелыя трэскі і хваёвая кара. Я сеў на стары аблузаны выварат з высока задранымі карэннямі, чыркаў кіёчкам па зямлі, збіваў паразяўленыя шышкі, а з колішняга кастрышча высокі прывялы скрыпень пускаў доўгія пасмы пуху. Я радаваўся, што прыгравала сонца, што дыхаў гаркаватым асеннім паветрам, успаміналіся наша палата, хлопцы, што асталіся пасля мяне, і наш беладрэўны цэх.
Kamil
Я сядзеў ля акна і глядзеў, як з бярозы дадолу ляцеў жоўты ліст. Ён кружыўся, пераварочваўся, падстаўляў сонцу то адзін, то другі бок. Вецер то ўзнімаў яго ўверх, то зноў кідаў уніз.
І мне падумалася, што лёс гэтага жоўтага асенняга ліста вельмі падобны на лёс чалавека. Ён нарадзіўся на галінцы маленькім і безабаронным. Дрэва, якое, як матуля, дало яму жыццё, выпесціла яго і выгадавала. Яны ўвесь час былі звязаныя непарыўнай ніццю, дакладна як чалавечае дзіця і яго маці.
І вось яны павінны развітацца. Ліст адрываецца ад галіны і адпраўляецца ў самастойны палёт. Напэўна, маме-дрэву вельмі сумна развітвацца са сваім любімым дзіцяткам, але жыццё ёсць жыццё. Мы таксама калі-небудзь павінны будзем пакінуць сваіх мам і тат і пачаць жыць самастойна. Мы паступім у вышэйшыя навучальныя ўстановы ў іншых гарадах, скончым іх, уладкуемся на працу, ажэнімся. Невядома, як складзецца наша жыццё, але мы, як той ліст, страцім цесную сувязь з бацькамі. Будзем наведваць іх толькі час ад часу.
Жыццё будзе кідаць нас то ўверх, то ўніз, як раз як вецер кідае гэты жоўты асенні ліст. І невядома, як яно павернецца. Той жа ліст можа апынуцца ў гербарыі, у букеце якога-небудзь рамантыка, проста ўпасці ў лужу ці быць змеценым са смеццем. Яго лёс такі ж непрадказальны, як і наш.
І вось назіраю я за асеннім лістом, мільёны думак праносяцца ў галаве, і становіцца крыху страшна ад невядомасці, што нас чакае ў будучыні. Падумаць толькі, адзін маленькі жоўты асенні бярозавы ліст, а колькі разважанняў і пачуццяў ён змог выклікаць. Дзякуй табе, ліст!

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Спішыце. вусна вызначце сувязь слоў у сказах па пытаннях. намалюйце схему выдзеленага сказа хлопчык наведвае мастацкую школу
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

Fedorovich309
тахирович_Игорь581
Elshel8694
badalovao256
Maksimova-Shorokhov303
rublevaoe392
peshnoshamon
moidela87
alexseyzyablov
sargisyan
Volkanovaa19
sse1105
marat7
borodin
Девяткина_Арсений