Мая Радзіма Беларусь! Цікавы край, мужны, працавіты і гасцінны народ! Гэта можна пачуць у размове, Пачуць ад тых, хто ў гады вайны змагаўся з ворагам на беларускай зямлі, і ад тых, хто часова жыў у нашай рэспубліцы або проста прыязджаў да нас па якіх-небудзь справах, і ад тых, хто ведае Беларусь з кніг, газет, паўражаннях сваіх таварышаў. Беларусь мае добрую славу ва ўсім свеце. Слава яе звязана з гераізмам, праяўленым беларускім народам у гады ліхалеццяў, з велізарнымі пераўтварэннямі, што адбыліся ў краіне з таго часу, як народ стаў гаспадаром свайго лёсу, з матэрыяльнымі і духоўнымі здабыткамі, якіх з кожным годам становіцца больш і больш. Той, хто прыязджае ў нашу рэспубліку, не ўбачыць тут ні марскога ўзбярэжжа, ні высокіх гор, ні бязмежных стэпаў, ні пясчаных пустыняў з рэдкімі аазісамі. Тэрыторыя Беларусі пераважна раўнінная, перасечаная невысокімі ўзгоркамі, пакрытая лясной і травяной расліннасцю. Дзе б мы ні апынуліся ў рэспубліцы, усюды ўбачым нямала цудоўных куткоў, якія надоўга пакідаюць светлы след у памяці.
afomin63
27.01.2021
Я хачу расказаць вам пра сваю сяброўку. Яе завуцьТаня. Таня - вельмі прыгожая дзяўчынка. Яна высокая, зграбная. У яе светлая скура і светлыя прамыя валасы. Вочы ў яе блакітныя, як азёры, з густымі вейкамі. Нос у Тані прамы. На румяных шчоках - ямачкі. Таня заўсёды прыгожа апранаецца. Яе адзенне ідэальна падкрэслівае яе прывабную знешнасць. Але Таніна знешнасць - гэта не галоўнае. Акрамя таго, яна вельмі добры чалавек. Яна добразычлівая да ўсіх людзей. З ёю заўсёды весела. Я вельмі шчаслівы, што ў мяне ёсць такая сяброўка.
Xeniya91
27.01.2021
- Прывітанне! Як справы?
- Прывітанне! Выдатна. Вось, іду з кнігарні з новай кнігай пра Гары Потэра.
- Як яна называецца?
- "Гары Потэр і праклятае дзіця".
- Цікавая?
- Я яе яшчэ не чытаў. Яе толькі зараз пачалі прадаваць на рускай мове.
- А ў інтэрнэце напэўна ўжо даўно ёсць.
- Магчыма. Але я аддаю перавагу папяровым кнігам.
- Твая справа. Абавязкова скажаш мне, ці варта яе чытаць. Мне вельмі падабаліся першыя кнігі пра Гары Потэра. Але аб гэтай пішуць вельмі супярэчлівыя водгукі. Не ведаю нават, брацца за яе ці не.
- Вядома, раскажу. Але я табе ўсё ж параю прачытаць кнігу самому і скласці пра яе ўласнае меркаванне, а не верыць чужым водгукам. У рэшце рэшт, адмоўны вопыт таксама патрэбны.
Беларусь! Цікавы край, мужны, працавіты і гасцінны народ! Гэта можна пачуць у размове, Пачуць ад тых, хто ў гады вайны змагаўся з ворагам на беларускай зямлі, і ад тых, хто часова жыў у нашай рэспубліцы або проста прыязджаў да нас па якіх-небудзь справах, і ад тых, хто ведае Беларусь з кніг, газет, паўражаннях сваіх таварышаў.
Беларусь мае добрую славу ва ўсім свеце. Слава яе звязана з гераізмам, праяўленым беларускім народам у гады ліхалеццяў, з велізарнымі пераўтварэннямі, што адбыліся ў краіне з таго часу, як народ стаў гаспадаром свайго лёсу, з матэрыяльнымі і духоўнымі здабыткамі, якіх з кожным годам становіцца больш і больш.
Той, хто прыязджае ў нашу рэспубліку, не ўбачыць тут ні марскога ўзбярэжжа, ні высокіх гор, ні бязмежных стэпаў, ні пясчаных пустыняў з рэдкімі аазісамі. Тэрыторыя Беларусі пераважна раўнінная, перасечаная невысокімі ўзгоркамі, пакрытая лясной і травяной расліннасцю. Дзе б мы ні апынуліся ў рэспубліцы, усюды ўбачым нямала цудоўных куткоў, якія надоўга пакідаюць светлы след у памяці.