tatyanaryzhkova
?>

Раскажіце пра пастаноўку знакаў прыпынку ў складаназалежным сказе. прывядзіце прыклады

Белорусская мова

Ответы

lanabogd
Паміж часткамі сказа ставіцца коска. Напрыклад: Ніхто не чакаў(галоўная частка), што зіма будзе такой снежнай(даданая частка).
Sergei-Gradus199
*** 
Восень ціха прыварожвае 
Залатою шчымлівай парой. 
Лісцяў-кветак мігценне прыгожае 
Ашчаджае вястун-лістабой. 

Ён сваё яшчэ возьме напоўніцу, 
Скіне з дрэваў убранне на дол. 
А пакуль сэрца радасцю поўзніцца - 
Фарбаў-водбліскаў цэлы прыпол. 

Уладзімір Мароз 

Восень 

Восень абсыпала дрэвы 
Жоўтым прыгожым лістком, 
Восень сабрала пасевы 
З поля пагодным дзяньком, 

Збожжа ў гумно накладала, 
Бульбу ссыпала ў мяхі, 
Ў косы цыбулю сплятала, 
Вешала іх ля страхі. 

Лушчыла ў торбы сланечнік, 
Мак, і хвасолю, і боб. 
Восень у клопаце вечным, 
Хай дапаможа ёй Бог! 

Ірына Багдановіч 

Колеры восені 

Пафарбавала восень 
Клёны 
У колер жоўты 
І чырвоны. 

На спелых гронках 
Арабіны - 
Бялюткіх нітак 
Павуціна. 

А за сцяжынкай 
Паглядзі ты - 
Зялёнай руні 
Аксаміты. 

І немагчыма 
Надзівіцца 
На восень - 
Цуда-чараўніцу... 

Віктар Шымук 

Асенні малюнак 

Як охра, пажаўцела восень, 
Зямля рыхтуецца к зіме. 
Мільгне на небе раптам просінь, 
А вецер золкі дзьме ды дзьме. 

Туман малочны лістапада 
Пакрыў палі, пакрыў лугі, 
Чарнеюць ля дарог прысады 
Ад халадоў і ад тугі. 

Мікола Сабалеўскі 
mbudilina
  Цэнтральнай праблемай п'есы Аляксея Дударава "Кім" з'яўляецца выздараўленне дзяўчыны Юлі, над жыццём якой навіс дамоклаў меч зоны (відавочна, радыяцыйнай). Але выздараўленне (маральнае) патрэбна і яшчэ аднаму герою – крымінальнаму дзеячу Каралёву. 
   Характары названых персанажаў увасабляюць фактычна сутнасць гуманізму і бесчалавечнасці: Юля, нягледзячы на абмежаванасць у матэрыяльных сродках, апякуецца яшчэ і трыма дзецьмі, а вельмі заможны Каралёў адчувае недахоп звычайнай дабрыні. Каб зразумець гэта, яму спатрэбілася перажыць шэраг супадзенняў, у якіх галоўную ролю сыграў падлетак Кім – магчыма, у нечым занадта ідэальны, але праўдзіва адкрыты і чалавечны. 
   Супадзенні толькі знешне, сюжэтна падрыхтавалі глебу для шчаслівай развязкі, таму што галоўным чыннікам стала каханне, якое ўрэшце і паставіла на ногі Юлю. 
   У сваёй п'есе драматург даводзіць, што любоў і чалавечнасць спараджаюць ланцужковую рэакцыю, якая спрыяе духоўнаму выздараўленню ўсяго грамадства.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Раскажіце пра пастаноўку знакаў прыпынку ў складаназалежным сказе. прывядзіце прыклады
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

evsyukov1997
prokodasha
asl09777
Александр734
lawyer-2019
самир1078
Talikova164
reinish23
kisa-luba
kategar
Shago
Zaikinarusina
Даниил247
Igor1406
bogdanyukn562