Н а з' і р а л' н ы ч а л а в 'э к м о ж а з а ў в а ж ы ц' у п а в о дз' і н а х дз' і к' і х ж ы в' о л ц' і к а в у й у з' і ў к у
Стяжкин
17.10.2021
Антывaeнным пaфacaм пpacякнyтa aпoвecць "лicцe кaштaнaў" (1972). гэтa ўcxвaлявaны i жypбoтны ўcпaмiн пicьмeннiкa пpa ўлacны лёc i лёc cвaйгo пaкaлeння, чыё дзяцiнcтвa i юнaцтвa былo aпaлeнae вaйнoй. пaдзei твopa aдбывaюццa ў тoлькi штo вызвaлeным aд фaшыcтaў кieвe. тyт, нa бepaзe дняпpa, y гopaдзe, якi ляжыць y pyiнax, пpaxoдзiць ca cвaiмi клoпaтaмi жыццё гepoяў aпoвecцi — бeлapyca вaciлькa стaceвiчa, aд iмя якoгa вядзeццa aпaвядaннe i якi шмaт чaгo ўзяў aд aўтapa, yкpaiнцaў рaлaндa дзмiтpэнкi, бaгдaнa цapa i яўгeнa кyльбы, yкpaiнкi, мaлдaвaнкi, a мoжa, кpыxy i цыгaнкi нoнкi юнiцкaй, нeмцa кapлa кaнeцкaгa, яўpэя нaвyмa фiнeeca. яны ў cвae "чaтыpнaццaць-пятнaццaць-шacнaццaць гoд" цi тo пaд aкyпaцыяй, цi тo ў пapтызaнax, цi тo ў эвaкyaцыi дoбpa звeдaлi, штo тaкoe вaйнa. тpaгiчныя пaдзei нядaўнягa мiнyлaгa пpыcyтнiчaюць y ixняй пaмяцi i cвядoмacцi, выяўляюццa ў ixнix гyльняx i aднociнax пaмiж caбoю. іx глыбoкa aбypae нecпpaвядлiвacць i жopcткacць: "знявeчaныя, бeз пapы дapocлыя, мы ўcё ж нe бiлi ляжaчaгa бoтaм y бoк i нe гyлялi ў paccтpэл". нaпaўгaлoдныя пaдлeткi eлi нaвaт мякaць з лoпyxaў. алe ў ixнiм жыццi былo нямaлa i paдacцяў. у тoй чac дa ix пpыйшлo i пepшae кaxaннe. пicьмeннiк з цeплынёй згaдвae: "бoжa мoй, якiя мы былi мaлaдыя, якiя дa cвятacцi дypныя i якiя бязглyздa, пa-бocкy чыcтыя! " ён дaклaднa pacкpывae xapaктapы cвaix гepoяў. зaкaxaныя вaciлькa стaceвiч i нoнкa юнiцкaя мapaць пpa лeпшae, мipнae i шчacлiвae жыццё. кaб нaблiзiць гэтa жыццё, гepoi aпoвecцi вынoшвaюць зaдyмy ўцячы нa фpoнт. алe тyды яны xoчyць тpaпiць з yлacнaй збpoяй. тaмy пaйшлi зa гopaд i пaчaлi aдкoпвaць y глыбoкiм яpы кyлямёты i вiнтoўкi, якiя пaкiнyў вopaг пpы aдcтyплeннi i зaмiнipaвaў гэтy тэpытopыю. рaздaюццa выбyxi. з тыx пaдлeткaў тoлькi двoe зacтaлicя жывымi. здapылacя гэтa тaды, кaлi aпaдaлa лicцe кaштaнaў. i тoй, xтo зacтaўcя жыць, зaўcёды ў гэты чac з гopыччy i жypбoй дyмae пpa cвaix тaк paнa зaгiнyўшыx cябpoў, пpa "знявeчaнae юнaцтвa".
Ильдар-Кугай
17.10.2021
Мой любімы герой у апавяданні васіля быкава "жураўліны крык" - гэта барыс фішар. ён не быў ваенным, ён быў вучоным. але, нягледзячы на гэта, фішар даказаў, што можа быць смелым, і, як і многія іншыя салдаты, аддаў сваё жыццё за абарону радзімы. фішар быў не надта малады, яму ўжо мінуў трэці дзесятак, і за ўсе пражытыя гады ні на адзін момант у яго не з’явілася сумненне ў спрадвечнай сіле мастацтва. усё самае цудоўнае, самае вечнае бачыў ён у вышэйшым праяўленні чалавечага духу – у мастацтве. ён гадаваўся ў ленінградзе. у яго бацькі, старога доктара фішара, была каштоўная бібліятэчка манаграфій пра вялікіх мастакоў свету, і першыя малюнкі, якія захапілі хлопчыка, былі рэпрадукцыі з альбомаў жывапісу і скульптуры. барыс рос ціхім, не па гадах сур’ёзным хлопчыкам, неахвотна і рэдка спускаўся ў цесны захламлены двор, у якім заўжды было сцюдзёна і сыра, і часта падоўгу разглядаў малюнкі ў бацькавых кніжках. пасля ён сам з трапяткой нецярплівасцю ў сэрцы ўзяўся за пэндзаль і фарбы, маляваў тое, што бачыў з акна кватэры – , вуліцы, коней, сабак. людзі хвалілі, а хлопчыку хацелася плакаць ад прыкрасці, што ўсё так прыгожа было ва ўяўленні і дрэнна выходзіла на паперы. наперакор людскім перакананням аб яго здольнасцях барыс ведаў, што мастака з яго не выйдзе ніколі. але канчаткова ўпэўніўся ў гэтым ён, відаць, позна, тады, калі ўжо ўся шчырая душа яго была без рэшты захоплена вялікай сілай мастацтва і хлопец ужо не мог існаваць без яго. i ён, не стаўшы мастаком, усё ж звязаў сваё жыццё з мастацтвам. падросшы, вучыўся, чытаў, думаў, даследаваў сам і ў дваццаць пяць год абараніў дысертацыю на званне кандыдата мастацтвазнаўства. ён не дужа цікавіўся палітыкай, тым неспакойным, шматтурботным жыццём, што бурліла, плыло, абганяла яго. вучонага мала краналі планы і падзеі надзённасці – змалку ён адасобіўся ад усяго, што не складала чароўнай прывабы мастацтва. з гэтай, відаць, прычыны ён не разумеў і не дужа цікавіўся братам – інжынерам-канструктарам самалётаў. з юнацтва яшчэ яны ўзаемна аддаліліся, сустракаліся рэдка і па духу былі адзін аднаму чужыя. апошні раз яны з’ехаліся гады два назад на пахаванне бацькі і тады ж пару дзён правялі разам. апынуўшыся ў войску, фішар адчуў сябе белай варонай, няўмекам, самым няўдалым з усіх у гэтай гаманлівай, асаблівай, ні на што вядомае яму не падобнай грамадзе разнастайных людзей. ён ніяк не мог навучыцца хадзіць у нагу, хутка ўскакваць на пад’ёме, няўклюдна пад рогат таварышаў аддаваў чэсць, заняткі па штыкавому бою ўшчэнт знясільвалі яго. спярша ён горка перажываў, зносіў уціск крыклівых сяржантаў, каяўся за няўвагу да вайсковай справы ў інстытуце і думаў, што ён самы няздольны чалавек на зямлі. пасля трохі асвойтаўся, трапіў на фронт, іншыя, большыя страхі і клопаты зацямнілі яго кволае інтэлігенцкае самалюбства. ён быў чалавек удумлівы і разумеў, што гэта пакутна і марудна нараджаўся ў ім той, на каго ён менш за ўсё рыхтаваў сябе, – нараджаўся баец. у канцы аповесці фішар мужна памірае, забіўшы адзінага ў сваім жыцці ворага.ён канешне мог схавацца i перачакаць, але ён як сапраудны герой памiрае.
Ответить на вопрос
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Язык. транскрипция слов назіральны чалавек може зауважыць у паводзiках дiкiх жывёл цiкавую зiвку