Ёсць такая прымаўка: Сябры спазнаюцца ў бядзе ». Сапраўдны сябар ніколі цябе не падвядзе, дапаможа ў цяжкую хвіліну, падтрымае, супакоіць, параіць як паступіць.
Дружба - вялікая сіла. Сябар ніколі не будзе патрабаваць нешта наўзамен, не будзе выхваляцца, што калісьці дапамог. Дружбу нельга купіць, бо сябры не прадаюцца.
У час зімовых канікул я гуляла са сваёй сяброўкай Інгай ў лесе. Падчас прагулкі я паслізнулася і ўпала з падкасанымі нагу. Каля кіламетра Інга дапамагала мне ісці. Мы спазніліся з прагулкі дадому і думалі, што нас будуць лаяць. Але бацькі, даведаўшыся, што здарылася, не толькі не лаялі, але і пахвалілі нас!
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Написать водгук на верш "пiмена панчанка «лясы i рэкi»"
Пазнаёміўшыся з вершам Пiмена Панчанкі, я пераканалася ў тым, што дабрыня — маральная аснова жыцця, той стымул, які рухае чалавецтва да духоўнасці. Паэтычныя радкі твора ўсхвалявалі мяне, прымусілі задумацца, паразважаць над іх глыбокім сэнсам.
На мой погляд, адметнаю рысаю верша з'яўляецца шырокае выкарыстанне аўтарам адмоўных часціц не, ня, якія гучаць як перасцярога ўсім людзям: жыць трэба так, каб не прыйшлося кожнаму з нас паўтараць запаэтам: «незрабіў», «не паспрыяў... чалавеку», «не дапамог», «няшчырыбыў».
Спадабалася мне і тое, што няма ў вершы гучных заклікаў, якія ўжо сталі прыкметаю нашага часу, як бы лічацца верхам шчырасці. Аўтар падбірае простыя, зразумелыя словы, якія ўздзейнічаюць значна мацней, чым заклікі і загады, бо шчырае слова можа зрабіць вялікі цуд — растапіць нават ачарсцвелую душу. Усю непатрэбнасць жыцця, пражытага без дабрыні, спагады, калі чалавек жыве толькі для сябе, аўтар перадае праз словы: «той дзень прапаў», «той дзень збяднеў», «той дзень... завянуў пустацветам», «той дзень зусім закрэслены табою». Вельмі проста і шчыра, але як пераканаўча! Мне здаецца, што верш П. Панчанкі «Той дзень прапаў...» — вялікі зварот да ўсіх людзей, а кожны радок — маленькае пасланне ўсім нам паасобку. Радкамі з твора я хацела б звярнуцца да беларусаў: