З аповесці мы даведваемся пра лёс беларускага хлопчыка Міколкі па мянушцы Паравоз, сына паравознага машыніста. Дзеянне разгортваецца ў 1916 годзе. Міколка-Паравоз жыве разам з бацькамі і дзедам ў вагоне. Бацька Міколкі дапамагае падпольшчыкам і трапляе ў турму. Міколка вырашае паскардзіцца цару на начальніка станцыі, які творыць несправядлівасці. Аднак хлопчыка збіваюць жандары прама пад партрэтам цара, і цяпер Міколка марыць пра помсту. Але адпомсціць ён не паспявае - падзеі ў краіне пачынаюць мяняцца з дзіўнай хуткасцю, і домік яго бацькі аказваецца ў цэнтры гэтых падзей, звязаных з Кастрычніцкай рэвалюцыяй. Пазней у гады грамадзянскай вайны разам з дарослымі Міколка прымае ўдзел у барацьбе супраць белагвардзейцаў і інтэрвентаў. Калі станцыю захопліваюць ворагі, ён разам з бацькам сыходзіць да партызанаў. Пры набліжэнні Чырвонай арміі немцы збіраюцца вывезці маёмасць і зброю. Каб перашкодзіць гэтаму, партызанскі атрад атакуе станцыю, але сілы няроўныя. Па дапамогу адпраўляюць паравоз, які Міколку даводзіцца весці самому.
Аповесць Міхася Лынькова «Міколка-паравоз» – рэалістычны па характары твор, напісаны на аўтабіяграфічным матэрыяле.
Галоўны герой – хлопчык Міколка па мянушцы Паравоз. Твор звязан з чыгункай і чыгуначнікамі. Міколка ўмеў адрозніваць тып цягнікоў. Ён па адным гуку пазнаваў бацькаў паравоз. Міколка дапытлівы, ён задае шмат пытанняў бацькам, дзеду, настаўнікам. Бацька заўсёды прывозіў Міколку штосьці цікавае і вучыў сына бачыць незвычайнае ў звычайным. Напрыклад: на вугалі яны знаходзілі адбіткі тых дрэваў, што раслі на зямлі тысячы год таму. Бацька Андрэй расказваў яму цікавыя гісторыі пра гэты самы камень. Гэта дзівіла хлопчыка і выклікала яго павагу да бацькоўскага розуму, і жаданне самому пра ўсё даведацца. Міколка збіраў цікавыя рэчы, што заставаліся ад цягнікоў на рэйках, а з сабраных малюнкаў зрабіў сваеасаблівую «карцінную галерэю». Дапытлівасць часта прыносіць Міколку непрыемнасці.
З раздзела «Міколкавы непаразуменні з богам» мы даведваемся, як Міколка хацеў даведацца, што гэта за таемная істота – Бог. Але патлумачыць яму не маглі ні маці, ні поп у школе. Яны заўсёды яго фізічна наказвалі і Міколку назаўсёды адвярнула ад рэлігіі. Аднойчы праз станцыю ехаў царскі цягнік і Міколка захацеў убачыць цара ці царанят. Ён ускочыў у цягнік і за гэта жандары збілі яго папругамі з царскімі арламі.
У жыцці Міколкі было і шмат шчаслівых старонак. Удзельнікам усіх прыгод быў дзед Астап. Дзед Астап – асоба легендарная. Ён былы мікалаеўскі ваяка, герой турэцкай вайны, кавалер імператарскіх ордэнаў і проста добры, працавіты, сумленны чалавек. Паміж Міколкам і дзедам ёсць шмат непаразуменняў. У раздзеле «Прыгоды Міколкі і дзеда Астапа» паказваецца, што дзед не такі храбры, ён баіцца ракаў, што заблыталіся ў яго барадзе, вужакі, якога выцягнуў з-пад карча. Міколка сумняваецца ў дзедавых гераічных учынках, смяецца, калі дзед называе сябе кавалерам. Яны часта паміж сабой сварыліся, але потым і мірыліся і першы крок рабіў Міколка. Міколка да дзеда адносіцца з павагай. Яны разам лавілі рыбу, адпраўляліся на самыя «рызыкоўныя» справы (хадзілі на паляванне «раздзел Гісторыя з дзедавай «арудзіяй»»), разам абмяркоўвалі хвалюючыя пытанні жыцця.
На працягу аповесці Міколка сталее, становіцца больш свядомым, здольным на гераічныя ўчынкі. Міколка вызваляе арыштаваных немцамі бальшавікоў з пакгаўза, у які ніхто не мог прабрацца. Гераізму ў аповесці шмат, н-д: дзед Астап сваім нечаканым стрэлам дае магчымасць Сёмку-матросу пазбегнуць смерці. У час нечаканага нападу на вёску, калі партызаны не маглі з-за недахопу байцоў прыняць бой, Міколка параіў адступіць пад відам пахавальнай працэсіі, а ў труну замест нябожчыка палажыць кулямёт.
У раздзеле «У нямецкім палоне» Міколку і дзеда Астапа палкоўнік загадвае расстраляць. Міколка чакае смерць па свойму, ён плача не ад страху, а ад шкадавання сваіх родных і блізкіх. Партызаны вызваляюць палонных. Імі камандуе Сёмка-матрос і Міколка пазнаўшы яго крыкнуў дзеду, што гэта той чалавек якога яны выратавалі. Тут прадугледжваецца своеасаблівы павучальны момант: ніколі добрыя справы не прападаюць марна. Міколка замяніў параненага бацьку і сам павёў браняпоезд з чырвонаармейцамі. У аповесці Міколка паказаны кемлівым і разумным, здольным знайсці выйсце з любой сітуацыі.
Надеюсь, что
Pistynovica❤
karotkizmest.by
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Раздобрыцца прыдумаць сказ по бел мове