Andreevna_Grebenshchikova155
?>

Бясстрашный, бессэнсоуны, аддзялiць, раззлаваць , рассохнуцца, паддобрыць. какие корни в словах?

Белорусская мова

Ответы

Дмитрий1974
Бясстрашный - страш(корень)
бессэнсоуны - сэнс
 аддзялiць - дзял
раззлавать - зл (от зло)
рассохнуцца - сохн
паддобрыць - (добр)
gbelihina

Сатырычны паказ вобразаў чыноўнікаў і высмеивание саслоўных забабонаў засиянковай шляхты ў п'есе «Пінская шляхта»

Тыповыя рысы судовых чыноўнікаў, якія разам з іншымі прадстаўнікамі царскай улады былі прысланы ў Беларусь праводзіць палітыкурусіфікацыіпасляпаражэнняпаўстання 1863—1864 гг., увасоблены ў вобразах Кручкова і Пісулькіна. Найбольш буйным планам пададзены ў п’есе вобраз Кручкова, тыповага прадстаўніка царскага суда ніжэйшай інстанцыі. Станавога прыстава яшчэ няма на сцэне, але ўжо складваецца пра яго ўяўленне як пра хабарніка. «Абдзярэ, як ліпку», — гаворыць пра яго Ціхон Пратасавіцкі.«Заўваж толькі — у яго і рукі даўжэй, як у другіх людзей. Ты ведаеш яго прыпавесць: чырвонае-белае ўсё перадзелае», — зазначае Куторга, з вуснаў якога затым гучыць трапная і дакладная характарыстыка юрыста ў прыпеўцы.

З’яўленне Кручкова на сцэне, яго паводзіны, учынкі пацвярджаюць дадзеную яму шляхціцамі папярэднюю характарыстыку. Пасля судовага пасяджэння, якое ўспрымаецца як пародыя на царскі суд, Альпенскі яшчэ больш удакладняе характарыстыку Кручкова: «Не быў бы судовы чалавек! Пабраў рублі ды яшчэ па капейкі сягае. У іх ўжо такая натура: без капеек і чвэрцяў, як без солі ў страну, ніяк не абойдуцца; капейкі і чвэрці — да скарбу, а рублі — сабе». Заўважым, што Альпенскі гаворыць не толькі пра Кручкова, а пра ўсіх судовых чыноўнікаў, што падкрэслівае іхтыповасць. Першакласны «абдзірала», чалавек нахабны, грубы, Кручкоў усякую судовую справу разглядае як чарговую магчымасць асабістай нажывы. Прыехаўшы на разгляд справы Ціхона Пратасавіцкага і Івана Цюхая-Ліпскага, Кручкоў не без задавальнення гаворыць свайму пісьмаводу Пісулькіну, які не менш ахвочы дагрошай, чым яго начальнік: «Тут, брат, нам харошае жніво». Кручкова менш за ўсё цікавіць сутнасць справы, ён не імкнецца высветліць, хто вінаваты і на чыім баку праўда. Галоўнае — абы было «страшна». Дзеля гэтага станавы прыстаў пускае ў ход усе свае здольнасці. Аўтар засяроджвае ўвагу на такой партрэтнай дэталі, як вусы. У час разгляду справы Кручкоў строіць фурыёзную фізіяномію: адзін вус ставіць угору, другі ўніз. I гэта спрацоўвае. Ціхон Пратасавіцкі кажа жонцы: «Жонка, а жонка! Будзе бяда! Паглядзі, у найяснейшай кароны вус адзін уніз, а другі ўгору задраўся. Ідзі ты наперад ды пакланіся яму».

[page]

Пачуццё страху, якое глыбока ўкаранілася ў свядомасць ва-колічнай шляхты, робіць Кручкова некаранаваным каралём, вярхоўным суддзёю глухога Пінскага павета. Прыстаў Кручкоў для пыхаватай шляхты ні болып ні менш — «найяснейшая карона». Паважлівым зваротам драматург нібы падкрэсліваў сувязь паміж судовым кручкатвбрам, які наводзіў страх на ўвесь Пінскі край, і самадзержцам, што трымаў такім самым чынам аграмадную імперыю.

Для Кручкова не існуюць такія паняцці, як справядлівасць, сумленнасць. Яго дзейнасць падпарадкавана эгаістычным памкненням нажывацца. Ваколічная шляхта гэта ведае. Не паспеў ён яшчэ пачаць разгляд справы, як кожны з бакоў, уцягнутых у судовы разбор, нясе хабар. Кручкоў успрымае гэта як належнае, і тут жаўсё было спакавана «харашэнькаў возе». Пры разгля-дзе справы на шляхту так і сыплюцца розныя штрафы. Але вяршыня кручкатворства станавога прыстава — дэкрэт. Адчуваючы сваю беспакаранасць, усёдазволенасць, крывадушны і здольны на махлярства, нахабны і хітры, Кручкоў прыдумляе свае законы, выкарыстоўваючы іх дзеля ўласных мэт. Для Кручкова, «судовага чалавека», прадстаўніка закону, не існуе законаў, бо дзейнічае ён у дзяржаве, якая заснавана на беззаконні, ашуканстве, хабарніцтве. Прыстаў, надзелены ўладай, не лічыць патрэбным захоўваць нават знешнюю форму правасуддзя. У час адначасовага следства і суда, са на толькі што прыдуманыя указы і дэкрэты, з адкрытым хабарніцтвам на сваю карысць, ён аб’яўляе вінаватымі нават тых, хто ніякіх адносін да справы не мае.

Важным сродкам характарыстыкі Кручкова з’яўляецца яго мова. 3 аднаго боку, з дапамогаю мовы Кручкоўстварае атмасферу страху. У час так званага «разбірацельства» мова прыстава насычана мноствам юрыдычных тэрмінаў, спецыфічных слоў і выразаў, канцылярызма на законы і указы, на царскія імёны. I нельга не адзначыць, што такой манерай маўлення ён дасягае сваёй мэты. Руска-беларуская трасянка не дае мажлівасці шляхце многае зразумець у выказваннях Кручкова і паглыбляе страх. 3 дрўгога боку, калі той самы прыстаў вядзе гаворку не ў час суда, то яго маўленне нічым не адрозніваецца ад мовы беларускага селяніна, хіба што няшчырасцю, крывадушнасцю.

Падрабязней: https://reled.net/pinskaya-shlyakhta

Stroeva19651938

Дрэва моцнае свае каранямі , рака — вытокамі , а чалавек — сваімі продкамі. На змену дубам-дзядулям уздымаюцца «ценькія дубочкі» ,  магутныя кроны якіх праз некаторы час зашумяць у дуброве жыцця, — такі галоўны закон вечнасці і неўміручасці кожнага народа.

Першая ўмова закону вечнасці — каб унукі ведалі : «хто такія іх продкі» , каб  помнілі і бераглі як зрэнку вока ,  створаную імі і пакінутую ў спадчыну маёмасць . Можна ўзгадаць мудрасць тоесную мудрасці шляхціца Завальні з твора Яна  Баршчэўскага «Мінулае вучыць нас , як жыць сёння». З люстра мінуўшчыны глянуць на нас вочы Святой нябесная заступніцы Ефрасіні Полацкай . Шасцёра сыноў знакамітага князя-вешчуна Усяслава Чарадзея ўзбагацілі  радаводнае дрэва полацкай дынастыі  Рагвалодавічаў шматлікімі атожылкамі.  Сам Усяслаў Чарадзей княжыў 57 гадоў , і за гэты час Полацкае княства дасягнула найвялікшага росквіту . Нямала Чарадзеевых нашчадкаў увайшло ў гісторыі . Але найбольшую славу прынясуць Полацку пасля Усяслава не ваяры . Зрабіць гэта наканавана  было яго ўнучцы — Еўфрасініі Полацкай. Яе жыццё, «як прамень сонечны»,  прасвятліла «зямлю Полацкую». «Была яна дапамогай пакрыўджаным , суцяшэннем  засмучаным ,  распранутым — адзеннем , хворым — наведаннем ці , проста кажучы,  — для ўсіх была ўсім». Заслуга яе перад нашай нацыяй не толькі ў манацтве і перапісванні кніг ,  не толькі ў садзеянні будаўніцтву скага сабора,  распісанага ўнікальнымі фрэскамі . З яе імем звязана і стварэнне ў 1161 годзе полацкім майстрам Лазарам Богшам паводле яе заказу нацыянальнай рэліквіі — крыжа . Гэта сімвал палітычнай самастойнасці і культурнага росквіту Полацкага княства — старажытнага правобраза Беларусі.

У галерэі партрэтаў нашых слынных продкаў ,  па якіх  нас прымае свет — Францыск Скарына. » І Скарына наш друк распачаў за паўвека да Фёдарава»,  — з гонарам пісаў Пімен Панчанка ў вершы «Мы з тых беларусаў». У тым,  што мы ёсць сёння як нацыя і грамадзяне ,  першая заслуга Францыска Скарыны. Ен не толькі наш першы Доктар навук — ён першы беларускі ўніверсітэт . У яго творчай спадчыне — пачаткі ўсіх нашых пачаткаў ,  бо ён і філосаф ,  і педагог ,  і гісторык,   і эстэтык,  і батанік,  і медык…. Надзённа гучыць Скарынаў успамін усім  нам , што светам валадарыць любоў ,  бо яна самая дасканалая з усіх даброт і  каштоўнасцей,  без якой марна ўсё ў свеце.

Імя Кастуся Каліноўскага — гэта сімвал нашай Радзімы,  а вобраз яго шырока ўвасобіўся ў творах мастакоў . Каліноўскаму за месяц да гібелі споўнілася б 26 год . » За такі час большасць паспявае зрабіць мала . А гэты паспеў стварыць вольную беларускую прэсу,  пасеяць насенне народнага гневу ,  узрасціць яго і зжаць пасеў».

Сапраўдны подзвіг — гэта жыццё беларускіх пісьменнікаў.  Яны , нягледзячы на прыгнёт , пісалі па-беларуску. На жаль,  расцаніць па сапраўднаму іх майстэрства ўдалося не адразу . Бо сапраўдны талент генія апяраджае свой час. Янка Купала,  Якуб Колас, Максім Танк,  Максім Багдановіч — яркі прыклад людзей, што стаялі сцяной за мову родную і ўзбагачалі няспынна скарбніцу  беларускай культуры.

Усе гэтыя людзі павінны быць прыкладам для нас. Тыя, на каго варта раўняцца. Менавіта яны стварылі радасць і гонар за права беларусам звацца. Людзі ,  якія і па сённяшні дзень абуджаюць беларускія сэрцы сваёй жыватворнай сілай. Людзі, які праслаўляюць і дагэтуль наш край. Мы шчаслівыя ад таго, што наш народ мае такіх людзей з вялікай літары.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Бясстрашный, бессэнсоуны, аддзялiць, раззлаваць , рассохнуцца, паддобрыць. какие корни в словах?
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

Verdievruslan
Ионов202
anusha33325
iivanov54
Цветкова
arionul-secondary2
РоманТрофимов2012
naratnikova
alvas12828646
kabinet17
markitandl
Vyacheslavovich Mikhailovich1421
Вадим
ПетровичЖивотовская1245
many858