ale-protasov
?>

утварэння складанага прыметніка азотнатукавы?

Белорусская мова

Ответы

yok887062
Драматычныя творы Кандрата Крапівы атрымалі шырокае прызнанне не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Творчасць пісьменніка складае залаты фонд гісторыі тэатральнай культуры, з'яўляецца школай мастацкага майстэрства для многіх беларускіх драматургаў. Найбольш вядомай і папулярнай п'есай К. Крапівы стала камедыя "Хто смяецца апошнім", якая адлюстроўвае атмасферу, што панавала ў краіне ў 1937-1938 гг. Дзеянне камедыі разгортваецца ў навукова-даследчым інстытуце геалогіі, дзе дырэктарам з'яўляецца Гарлахвацкі. Да навукі дырэктар не мае ніякага дачынення: на пасаду кіраўніка інстытута яму дапамаглі ўладкавацца "сябры", выдаўшы фальшывую даведку. Гарлахвацкі адчувае сябе ў інстытуце, як рыба ў рацэ. Як гаспадар становішча, Гарлахвацкі тэрарызуе, шальмуе, запалохвае сумленных вучоных, хапаючы іх мёртвай хваткай (зусім невыпадкова драматург дае яму прозвішча Гарлахвацкі). Асабліва актыўнай стала яго дзейнасць пасля таго, як у інстытут прыйшла папера з патрабаваннем прадставіць спіс навуковых прац дырэктара. Не маючы ніводнай, Гарлахвацкі спрабуе выратаваць сваю шкуру шляхам шантажу, подкупа, пагроз, паклёпаў. І вось з яго лёгкай рукі былы настаўнік Варонежскай гімназіі Туляга раптам становіцца дзянікінскім палкоўнікам, асістэнтка Вера Міхайлаўна - распусніцай і амаральнай асобай, прафесар Чарнавус - здраднікам, ворагам народа, за што адхіляецца ад чытання лекцый, кніга яго здымаецца з выдавецкага плана, а над дачкой-студэнткай навісае пагроза выключэння з інстытута. Запалоханага Тулягу Гарлахвацкі прымушае напісаць за яго навуковы даклад. Невуцтва і шарлатанства Гарлахвацкага поўнасцю выкрываюцца ў канціы п'есы, калі на вучоным савеце слухаецца даклад "Новы від дагістарычнай жывёліны". З сур'ёзным выглядам абараняе дырэктар тэорыю аб мамантавай свінні, напісаную Тулягам. Вобраз "свінтуса грандыёзуса", праўда, асацыіруецца не з дагістарычнай жывёлінай, а з самім Гарлахвацкім. У дасягненні жаданай мэты Гарлахвацкаму дапамагае малодшы навуковы супрацоўнік Зёлкін - падхалім і пляткар. Ён з'яўляецца правай рукой Гарлахвацкага, надзейным яго паслужнікам, які, як шкоднае зелле, атручвае вакол сябе атмасферу, сее падазронасць і недавер сярод вучоных. Не маючы здольнасцей да навукі, пазбаўлены прынцыповасці, Зёлкін можа неймаверна раздзьмуць кожную дробязь, адшукаць у выпадковым, сказаным без усялякага прыхаванага намеру слове небяспечны палітычны сэнс. Варта было яму пачуць што-небудзь дрэннае аб сваім знаёмым, як сумленны чалавек станавіўся ворагам народа. Невуцтва і падхалімства Зёлкіна найбольш ярка праяўляюцца ў сцэне абароны Гарлахвацкім "навуковай працы". У прадмове Зёлкін кідаецца расхвальваць вялікія адкрыцці свайго начальніка, яго канструктыўны розум, даследчыцкія здольнасці. Але калі высвятляецца, што даклад не мае навуковай вартасці і што напісаны ён Тулягам, Зёлкін, нават не чырванеючы, гаворыць адваротнае: "Я так і думаў! Не можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровіч, такую бязглуздзіцу напісалі". Важную ролю ў п'есе адыгрывае Туляга. Гэта сумленны, працавіты і сціплы чалавек. Вызначальнай рысай яго характару з'яўляецца баязлівасць. Магчыма, карані яе ў былым жыцці Тулягі, прывучанага слухацца начальства, нікому не пярэчыць, быць пакорлівым. Страх Тулягі, безумоўна, абумоўлены і грамадскай атмасферай таго часу, калі існавалі ўсеагульныя падазронасць і недавер, калі чалавека без усякай прычыны маглі арыштаваць. Баючыся нават уласнага ценю, запужаны прайдзісветам Гарлахвацкім, Туляга згаджаецца напісаць навуковую працу свайму дырэктару. Востра перажываючы сваё становішча вучонага-парабка, Туляга паступова пазбаўляецца ўласцівага яму страху. Нерашучы і баязлівы, ён у канцы камедыі з'яўляецца самым актыўным у барацьбе з Гарлахвацкім, у канчатковым яго выкрыцці. Ён піша даклад, які паказаў невуцтва лжэвучонага Гарлахвацкага, і з горда паднятай галавой, з выглядам пераможцы праходзіць паўз дырэктара. Безумоўна, шлях героя да перамогі быў нялёгкім. Пераадолець сваю баязлівасць і нерашучасць яму дапамаглі чулыя адносіны калег па працы - Чарнавуса, Веры, Левановіча. Дзякуючы іх намаганням зрываецца маска вучонага з невука і паклёпніка, высмейваецца падхалімства і прыстасавальніцтва, кар'ерызм і двурушніцтва. Апошнімі, на шчасце, смяюцца сумленныя вучоныя (у гэтым сэнс назвы камедыі). У п'есе "Хто смяецца апошнім" выявілася майстэрства К. Крапівы як тонкага псіхолага, які знайшоў непаўторныя, індывідуальныя рысы для герояў, поўна і закончана "вымаляваў" іх партрэты. Імёны Гарлахвацкага, Зёлкіна, Тулягі, як і імёны шматлікіх гогалеўскіх і шчадрынскіх герояў, ператварыліся з уласных у агульныя. На жаль, падхалімства, нахабства, подласць, пляткарства часта сустракаюцца і ў нашы дні. Нямала ёсць людзей, якія робяць усё, каб падняцца па службовай лесвіцы, заняць больш высокую пасаду. Дзеля сваіх асабістых інтарэсаў такія людзі не грэбуюць нічым, ідуць на любую подласць. Змагацца з імі, лічыць К. Крапіва, трэба агульнымі сіламі, проціпаставіўшы невуцтву і ашуканству прынцыповасць, строгасць і ваяўнічасць.
Анатольевич-Лариса
мова з'яўляецца найважнейшым адлюстраваннем культуры народа і чалавека як адзінкі. менавіта мова отпределяет принадлежнойсть да той ці іншай культуры. менавіта культура опрелдеяет ўзровень жыцця человека. уровень культуры залежыць у той ці іншай ступені ад мовы як сродку перадачы культуры. менавита таму так важна ведаць родную мову. бо менавіта яна зяуляецца найважнейшым носьбітам менавіта тваёй культуры. але ў сучасным свеце вельмі складанай адшукаць культуру народа якая ня пераймала опыт іншых народаў. так і мову. як і культура мова заўсёды поддвергается працэсу ассимеляции. так пад цяжарам гістарычных падзей і сфармаваўся беларуская мова. ў адзін час ён быў дзяржаўнай мовай на якім падпісваліся важнейшыя дакументы княства, а ў іншы час яго забаранялі, называлі мяшчанскім мовай, а часам і казали, што мова з'яўляецца самай гучным мовай еўропы. але як бы там нибыло, яна засталася. ў 90-х быў росквіт сучаснай беларускай мовы. зараз на жаль на роднай мове ў Беларусі мала хто размауляе. і многія яе нават саромеюцца. што сведчыць пра нізкі ўзровень культуры і самоиндификации беларускага народа. наша мова патрабуе дапамогі ў адраджэння ад нас жа саміх. але госолоса гэтага сучасныя беларусы не чуюць ці не хочуць чуць. а  на гэтай мове спявалі "Песняры", пісаў Брыль, Коласа, Міцкевіч і іншыя. менавита ў беларусі пісаў Шагал, выкладаў Малевіч. менавіта за беларусь змагаўся Тадэвуш Касцюшка, менавіта за беларусь і беларускую мову змагаўся Кастусь Каліноўскі. і менавіта мы ў адказе за тое што будзе далей з нашай мовай і культурай у далейшым. менавіта пра нас і тое што мы зрабілі для культуры будуць пісаць праўнукі ў творах і чытаць у падручниках па гісторыі.а што менавіта яны будуць чытаць, залежыцьі толькі ад нас

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

утварэння складанага прыметніка азотнатукавы?
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

snip99
Peshkov
Vik1744184
khadisovam9
Ludmila777020
Nevstrueva_Vasilevna
silviya
kyrtlab39
ajsklan
MDubovikov73
tofilev
kozak8824
Rizhov Alekyan325
mdclcompany
Pona4ka93