Галоўны герой драмы — Сымон, старэйшы сын Зяблікаў. Гэта свабодалюбівы, непакорны, моцны духам чалавек. Ён здольны абараніць сваю чалавечую годнасць, заступіцца за іншых. "Свайго ў крыўду не папушчу, хоць бы там свет дагары нагамі перакуліўся", — гаворыць ён. Зоська і Незнаёмы параўноўваюць яго з вольнай птушкай, магутным арлом. Вобраз Сымона пададзены ў развіцці. Спачатку ён, як і яго бацька, спадзяецца на справядлівасць суда і законаў. Упэўнены ў сваёй праваце, ён, калі дваровыя людзі заворваюць пасевы, з сякераю ў руках бароніць сваю зямлю. Як чалавек рашучы, настойлівы і ўпарты, Сымон хоча дабіцца праўды ўласнымі сіламі. На бацькавай магіле ён дае клятву "жывым не сысці з гэтага месца, з гэтага разграбленага гнязда,... хай б'юць, рэжуць, катуюць". На прапанову маці скарыцца, пайсці да паніча на службу Сымон рашуча адказвае: "Пакарыцца?.. Гэта, мамачка, значыць: прадаць, утапіць сябе, цябе, нас усіх у няволю ім на векі вечныя — запрасіцца ў вечнае рабства, з якога выхаду ніколі не знойдзем ні мы, ні тыя, што пасля нас рабства ў спадчыну атрымаюць". Прымірыцца з панічом для Сымона— гэта здрадніцтва, адступніцтва. Становіцца зразумелым, чаму герой так строга асуджае Зосю, якая свядома пайшла на сувязь з панічом і аддала сябе на "загубу, на глум вечны". Такім чынам, на прыкладзе Сымона Я. Купала паказаў працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці беларускіх сялян, пошукі імі шляхоў да вызвалення. Адшукаць страчаную бацькаўшчыну, вырвацца з-пад прыгнёту і ўціску.
cheberyako2013
12.06.2022
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паходзіў, як мяркуюць дасьледнікі, з купецкага стану. Сын Гаўрылы, паводле іншых зьвестак — Емяльяна Сітняновіча. Другое прозьвішча — Пятроўскі — атрымаў ад айчыма, заможнага полацкага купца[3]. У архіўных «росьпісах двароў палачанаў» род Пятроўскіх значыцца побач з Скарынамі і Цяпінскімі.
Пачатковую адукацыю атрымаў у Полацку. Першым ягоным настаўнікам, імаверна, быў вядомы беларускі пэдагог і пісьменьнік Ігнат Іяўлевіч. Навучаўся ў Кіева-Магілянскім калегіюме, дзе каля 1650 атрымаў званьне «дыдаскала» (настаўніка). Працягваў адукацыю ў Віленскай акадэміі (да 1653). 3ь сяр. 1650-х да 1664 настаўнічаў у брацкай школе Полацкага Богаяўленскага манастыра. У той час захоўваў вернасьць Рэчы Паспалітай. Напрыклад, дасьледнікі адшукалі верш-эпітафію Сімяона Полацкага, у якім ён нэгатыўна выказваецца пра маскоўскія войскі[4].
KosarinPotemkina1888
12.06.2022
Помнік Максіму Багдановічу усталяваны ў скверы на плошчы Парыжскай Камуны, перад тэатрам оперы і балета, недалёка ад месца, дзе стаяў дом, у якім нарадзіўся і жыў паэт. Адкрыты 9 сьнежня 1981 г. у дзень 90-годдзя з дня нараджэння М. Багдановіча. Аўтары помніка скульптар С. Вакар, архітэктары Ю. Казакоў, Л. Маскалевіч. Бронзавая статуя паэта вышынёй 4,6 метра ўсталяваная на п'едэстале з чырвонага граніту. Паэт намаляваны са скрыжаванымі на грудзях рукамі, у правай руцэ букет васількоў - кветак, якія апеты ў яго паэзіі. Максім Багдановіч нарадзіўся 9 сьнежня 1891 г. ў Мінску, адкуль затым бацькі павезлі яго ў Гродна. Тут у раннім дзяцінстве Максім асірацеў: ад туберкулёзу зусім маладою памерла яго мама. Вучыўся паэт у гарадах на Волзе - гімназіях Ніжняга Ноўгарада і Яраслаўля. Марыў паступіць у Пецярбургскі універсітэт, каб там вывучаць беларускую філалогію. Аднак па патрабаванні бацькі ў 1911 годзе паступіў у яраслаўскі Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй. З 1910 году малады паэт займаўся мастацкім перакладам. На беларускую мову ім былі пераведзеныя некаторыя творы Гарацыя, Авідзія, Шылера, Гейнэ, Верлена, Верхарна, Пушкіна, Майкава. А на рускую - вершы Янкі Купалы, Шаўчэнкі, Франка, Крымскага. Багдановіч стаў адным з заснавальнікаў навуковай гісторыі беларускай літаратуры. У абарону яе народнасці і рэалізму ён выступіў з шэрагам артыкулаў. Публіцыстыка Максіма змяшчалася на старонках "Нашай нiвы", у яраслаўскіх газетах, маскоўскіх часопісах "Украінскае жыццё" і "Нацыянальныя праблемы", пецярбургскіх - "Жыццё для ўсіх" і "Паўночныя запіскі". У 1914 году паэт выдаў у Маскве гісторыка-этнаграфічныя нарысы "Чырвоная Русь", "Браты-чэхі", а ў 1916 - "Беларускае Адраджэнне". У тым жа 1916 годзе Багдановіч скончыў ліцэй у Яраслаўлі і прыехаў у Мінск. Тут ён пасяліўся ў адным доме са Змітраком Бядулям - на вуліцы Мала-Георгіеўскай, 12 (цяпер - Льва Талстога, 14а) . У родным горадзе паэт паступіў на службу ў губернскі харчовы камітэт, дзе працаваў сакратаром. У Мінску паэт напісаў баладу "Страцім - лебедзь" і артыкулы "Беларускі бежанскі прытулак ", "Голас з Беларусі", "Аб веры нашых прашчураў". У пачатку 1917 года зноў здароўе яго пагоршылася , і ён з'ехаў у Ялту. Але дні Багдановіча былі палічаныя. Максім паміраў гэтак жа высакародна і мужна, як жыў - без нараканняў і скаргаў . На яго стале застаўся неадпраўлены ліст бацьку : "Добры дзень, стары верабей. . Маладому вераб'ю дрэнна". Ён не аднёс яго на пошту, каб не прычыняць родным лішніх клопатаў. 25 мая 1917 года паэт памёр - у месцах, далёкіх ад сяброў, блізкіх, удалечыні ад любімай Беларусі... Сёння яго вершы ведаюць і любяць не толькі ў гэтай краіне. Некаторыя з іх - "Зорка Венера" і "Слуцкія ткачыхі" - пакладзены на музыку і сталі, па сутнасці, народнымі песнямі. У 90-я гады мінулага стагоддзя ў Траецкім прадмесці сталіцы адкрыўся музей паэта, а побач з вуліцай, якая носіць яго імя, каля будынка тэатра оперы і балета, усталяваны помнік.
Такім чынам, на прыкладзе Сымона Я. Купала паказаў працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці беларускіх сялян, пошукі імі шляхоў да вызвалення. Адшукаць страчаную бацькаўшчыну, вырвацца з-пад прыгнёту і ўціску.