muzaffarovich-Sergei1777
?>

Сочинение на тему мой родны кут як ты мне милы.

Белорусская мова

Ответы

yorestov
Кожны чалавек непасрэдна звязаны з той зямлёю,на якой нарадзіўся. Так і мы, дзеці нашага мілага краю,павінны ведаць, што месца, дзе ты нарадзіўся, і жывеш – гэта самы цудоўны падарунак лёсу, самае дарагое, што у нас ёсць.

Патрэбна толькі сэрдцам адчуць еднасць з ім, услухацца ў родны гоман шапатлівыш лясоў, адчуць тую сілу, якую можа даць чалавеку толькі родная зямля, родны кут.

 І я адчуваю такую сілу, яднанасць са сваім родным кутам, са сваёй вёскай.

Мая вёска знаходзіцца ў самым сэрцы Палесся, на Жыткаўшчыне, і назва яе- Грычынавічы. Кажуць, што некалі на месцы вёскі было балота, непраходная дрыгва.А  называлася  гэта балота  Грычын. Адсюль і пайшла назва маёй вёскі. Вёска мая невялікая і нічым не адрозніваецца ад іншых.Усяго толькі дзве крамы,школа, дзе л`юцца дзіцячыя галасы. Няма паблізу ні рэчкі, ні возера, ні прадпрыемстваў,фабрык, няма нічога цікавага, на што можна было б звярнуць увагу. Але я любіў і буду любіць свой край такім, які ён ёсць.Для мяне ён заўсёды будзе прыгожым, мілым краем.

 Адлятаюць у вырай журавы.так хацелася б паляцець разам з імі і пабачыць,як там,у іншых краінах.Няўжо дзе-небудзь ёсць край, прыгажэйшы за нашу Беларусь, за мой родны куток, дзе чыстыя рэкі, пяшчотныя,шчырыя словы і добрыя людзі? Няўжо дзе-небудзь можна быць шчаслівым, акрамя як на родная зямлі?

 А шчаслівымі  журавы будуць толькі тады, калі яны вярнуцца да дому, да свайго гнязда.

 Так і чалавек. Калі ён паедзе жыць за мяжу, то ягобудзе цягнуць да сваёй Радзімы, да роднага кутка. Дзе б ён ні быў: за марамі, акіянамі, на іншым кантыненце, ён ніколі не забудзе роднай мовы, якой навучыла яго маці.

 Прайшла вайна. Маю веску яна таксама не абмінула. Яе палілі, разбуралі, але яна аджывала.І зараз, калі заходзім к ветэранам, ад іх можна пачуць, што Беларусь- цікавы край, мужны, працавіты і гасцінны народ. Пачуць ад тых, хто ў гады вайны змагаўся з ворагам на беларусскай зямлі, у маёй роднай вёсцы.

 Многія звязваюць назву майго краю з буслам.Ён таксама белы, чысты, як мой край. Гэта птушка, якая лунае над нашымі краявідамі, выбірае сабе жытло каля паселішчаў чалавека. Згодна з народнымі прыкметамі- буслы прыносяць дабрабыт.

 Я гавару так, таму што ў мяне ёсць нешта агульнае з буслам. Я не магу ўявіць сябе без нашых цудоўных краявідаў, без матчынай мовы, без нашыш меладычных песен- ўсяго таго, што называецца двума простымі і такімі чыстымі словамі- родны кут. Яны ўраслі каранямі ў сэрца і адабраць іх можна толькі з жыццём.
Burov1446
Белыя валокны
Сцелюцца над долам.
Не спяваюць птушкі,
Сціхнуў лесу шолам.

Сцелюцца валокны,
Тчэцца павуціна —
Блізка, блізка восень,
Смутная часіна!

Зажурыцца неба,
Схованае ў хмары,
і агорнуць сэрца
Нейкі жаль і мары.

Замірае лета,
Заціхаюць далі,
Сірацее рэчка,
Халадзеюць хвалі.

Стомленасць, знямеласць...
Тояць думку боры...
Шш! што та за гукі
Чуюцца ў прасторы?

Жаласна-прыгожа
Льюцца ў небе гукі,
Слухаюць лясы іх,
Луг, балота, лукі.

У бязмежным небе
Роўненькім шнурочкам
Жураўлі на вырай
Мкнуцца над лясочкам.

Меншыцца шнурочак,
У паднеб'і тае,
Вось ледзь-ледзь чарнее,
Міг — і прападае.

і стаіш ты, смутны,
Доўга пазіраеш,
Як бы нешта страціў,
А што — сам не знаеш.

Так у час расстання
З тым, хто сэрцу любы,
Адчуваеш смутак
Цяжкай страты-згубы

і глядзіш маўкліва
На дарожку тую,
Што нясе ўдалечу
Душу дарагую.

Якуб Колас.
anastasiavilina

Ёсць у лёсе любога чалавека падзея, якое ставіць яго перад праблемай маральнага выбару, якое вызначае ўсю яго жыццё, агаляе яго духоўную сутнасць. Для пакалення Васіля Быкава такім падзеяй стала вайна. Пісьменнік-франтавік зноў і зноў звяртаецца да гэтай тэме, нібы баючыся не паспець расказаць чытачу аб самым галоўным, што адкрыла яму гэта страшнае выпрабаванне. Быкаў даследуе логіку чалавечага паводзінаў у экстрэмальнай сітуацыі, агаляе яго ўнутранае душэўнае проціборства. Прынцыпова важным для пісьменніка з'яўляецца погляд на вайну праз прызму асобнай чалавечага лёсу. Такі погляд пазбаўлены прыблізнасці і фальшы. Праблема адказнасці чалавека-вось што хвалюе пісьменніка. Яго героі заўсёды знаходзяцца ў працэсе духоўнай эвалюцыі, маральнага росту, і кожны іх учынак прыадчыняе чытачу змест іх унутранага свету. Асновай сюжэтаў твораў Быкава з'яўляецца сітуацыя выбару.

У аповесці "Сотнікаў" намаляваныя падзеі 1942 года, калі

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Сочинение на тему мой родны кут як ты мне милы.
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

nikdenly
lenarzhaeva
e3913269
Михайлович1309
Olga Arutyunyan
terehin863
tteplovoz3789
Хрулёва
kosstroy
gulyaizmailova
ТигранКалмыкова
dmtr77
lanac3po
Владислава531
Светлана