Улетку я часта хадзіў на рыбалку на возера, што знаходзілася паблізу нашай вёскі. Каля возера расла вольха. Закінуўшы вуду, я любіў ляжаць пад ёю і, не зводзячы вачэй з якога-небудзь воблака, глядзець на неба. Асабліва прыемна такое баўленне часу, калі воддаль раз-пораз вуха ловіць водгалас надыходзячай навальніцы. Я жыву на краю вёскі недалёка ад возера, таму магу ляжаць да таго часу, пакуль ўжо не зазіхацяць водсветы маланак над галавою. Так было і ў гэты аўторак. З адным толькі адрозненнем. Навальніца на гэты раз пачалася ў адно імгненне. Таму я паспеў толькі перабегчы цераз зааранае iржышча і дабегчы да бліжэйшай амшары, дзе і намерыўся перачакаць непагадзь. На зямлю апусцілася такая імгла, што хоць вока выкалі. Мне было вельмі страшна, але я, заціскаючы вушы рукамі, дачакаўся заканчэння гэтага жаху, і атрымаў магчымасць імчацца дадому, дзе ў цяпле і цішыні жаваў ігрушы і распавядаў пра сваю прыгоду маме. Мама сказала, што будзе мне навука, як перад навальніцай на возера хадзіць. Думаю, яна мае рацыю.
fixer2006
17.10.2021
Вялікая айчынная вайна - гэта велізарная душэўная рана ў чалавечых сэрцах. пачалася гэтая страшная трагедыя дваццаць другога чэрвеня тысяча дзевяцьсот сорак першага года, а скончылася толькі праз чатыры гады, праз чатыры цяжкіх года - дзявятага мая тысяча дзевяцьсот сорак пятага года. гэта была самая найвялікшая вайна за ўсю гісторыю чалавецтва. велізарная колькасць людзей загінула ў гэтай вайне. страшна падумаць, што ў гэтай трагедыі прымалі ўдзел нашы аднагодкі - дзеці трынаццаці-чатырнаццаці гадоў. людзі аддавалі свае жыцці за лёс сваёй радзімы, за сваіх таварышаў. нават гарадах, якія выстаялі ўвесь напор гітлераўскай арміі, прысвоілі званне герояў.
Объяснение: Извините, а что нужно сделать?...