tvshi
?>

Написать 5-7 предложений с тире. из рассказа знак бяды. (желательно на бел. языке)

Белорусская мова

Ответы

ShafetdinovAndrei

Сцепаніда наказвала сёння скончыць, прывядзе карову - зноў будзе сварка. Самая, можа, спраўная тут будыніна - новая пунька пры хляве.  А тут гэта вайна - яна, мусіць, даб'е ўжо канчаткова. У двары засталася кухня і пры ёй двое - тонкі злы кухар і пажылы, з рабым тварам немец. Хай не цяпер - прыйдзе час, паквітаецца за матчыны боль і знявагу. Ну, адшчыкнулі б пяток ці дзесятак яблыкаў, хай бы наклалі пару гэных пілотак - нашто ж так самавольна абтрасаць усё дзерава? Знадворку патроху віднела, але сонца не было відаць, чутно толькі - у страсе шастаў напорысты вецер, здаецца, на ўчарашнім дні і скончылася добрае надвор'е

cherry-sweet871435
Скарына - выдатны прадстаўнік беларускай культуры эпохі адраджэння.Эпоха гэта працягвалася прыкладна два стагоддзі. Чалавек у слаўныя адраджэнскія гады ўзняўся над сіламі прыроды і над сваей часовай слабасцю.

Скарына - першы, хто адкрыў ва Ўсходняй Еўропе кнігадрукаванне і зрабіў кнігу даступнай вялікаму колу людзей. Скарына - наш гонар і слава, бо яго нарадзіла і ўскарміла менавіта наша беларуская зямля.

Дарог перад Скарынам было шмат, але ён выбраў адну як самую галоўную - несці людзям святло ведаў. Менавіта ён пераклаў на родную мову Біблію і заснаваў усходнеславянскае кнігадрукаванне. Гэта было сапраўдным подзвігам.

Выданнi Ф. Скарыны выкананы на ўзроўнi лепшых еўрапейскiх выданняў XVI ст. Высокi палiграфiчны ўзровень кнiг доўгi час не маглi пераўзысцi галандскiя i германскiя друкары. Ф. Скарына ўводзiць у свае выданнi iлюстрацыi як сродак раскрыцця ў мастацкiх вобразах зместу кнiгi. Першадрукар выкарыстоўваў гравiраваны тытульны лiст, увёў прамежкi памiж словамi, абзацы. Па гэтай прычыне кнiгi шырока распаўсюджвалiся ў Еўропе i мелi вялiзны ўплыў на чытачоў у многiх краiнах свету. 

Францыск Скарына, стварыў і пакінуў сваім нашчадкам кнігі, у якіх засталіся яго глыбокія думкі. Яны не страцілі сваёй актуальнасці і ў наш час. Ідэі вялікага вучонага-асветніка сталі нашай нацыянальнай рэліквіяй, духоўным скарбам, сведчаннем магутнасці нашай старажытнай культуры. «Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы», — такі запавет пакінуў нам Францыск Скарына.
Sergei_Olga658
Аповесць «Жураўліны крык» В. Быкаў напісаў у 1959 годзе. Гэта аповесць пра вайну. Быкаву заўсёды важна, каб чытач адчуў па магчымасці ўсё, што перажывалі салдаты і камандзіры ў чаканні блізкага бою, перад тварам смерці. Шэсць чалавек пакінуты прыкрываць адступленне батальёна на пераездзе ў першыя, самыя трывожныя дні і гадзіны вайны. Яны засталіся па загаду і абавязку, хоць кожная жылка трымціць. Кожны з байцоў па-свойму перажывае экстрэмальныя ўмовы. Героі трымаюцца па-рознаму. Аўсееў прывык разважаць, рэвізаваць і знаходзіць самае правільнае з усіх магчымых рашэнняў. Такую звычку ён набыў даўно, яшчэ ў школе. За год да вайны Аўсееў стаў курсантам ваеннага вучылішча. Але з першых дзён яму там не спадабалася. Праўда, тыя нягоды хутка скончыліся. Калі пачалася вайна, яго ў ліку вялікай групы курсантаў адклікалі з вучылішча і з маршавай ротай накіравалі на фронт. Аўсееў спачатку ажно ўзрадаваўся, але ў першым баі яго аглушыла страляніна, асляпіла страхам блізкае смерці, апаліла болем няўдачы і разгрому. Дагэтуль яму так-сяк шанцавала, але, здаецца, прыйшоў канец яго ўдачам. Аўсееў вельмі непакоіўся за заўтрашні дзень, чула яго сэрца — будзе непапраўнае ліха, і ўсё думалася, што зрабіць, каб як абмінуць пагібель. Глечык — нясмелы і маўклівы хлопец, зважлівы да старэйшых. Ён ніколі не адкрываў сваіх пакутаў, усё слухаў другіх, думаючы, што яго гора — не гора. Праўда, ад таго не было лягчэй, і ўсё чарнела ўнутры ад непазбыўнага болю мінулага. Ён не хацеў дараваць сваёй маці. Пасля таго, як бацьку забіла токам, яна на нейкае свята запрасіла да іх у госці аднаго чалавека. Глечыку гэта не спадабалася. Праз нейкі час маці выйшла замуж. Але пачалася вайна, і маці з Настачкай зноў засталіся адны. Хлопец разумеў, што трэба ратаваць сям’ю ад той навалы, якая няспынна кацілася на ўсход, але былая крыўда не давала яшчэ забыцца на яе. Свіст — вясёлы і добры чалавек, які можа ўзняць) настрой. Да вайны ён сядзеў у турме, а потым добра ахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію. Свіст не быў злапамятны, як Пшанічны. Карпенка паходзіў з простага люду. Вялікая Айчынная вайна была не першай у яго жыцці. Ранейі прыйшлося ваяваць з фінамі. Героі Быкава розныя, але смерць аб'яднала іх усіх. Адзін за адным гінуць і вучоны-інтэлігент Фішар, і здаравяка Карпенка, і бесклапотны Свіст. Забілі нават тых, шго спрабавалі абхітрыць і таварышаў, і самую смерць — Аўсеева і Пшанічнага. Самым апошнім загінуў Глечык. Васіль Быкаў імкнуўся, каб чытачы ярка ўявілі трагізм ваенных падзей, сведкам якіх ён быў, адчулі боль стратаў, бязлітаснасць і тугу смерці.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Написать 5-7 предложений с тире. из рассказа знак бяды. (желательно на бел. языке)
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

sklad2445
ustinov434
porotikova1004
emilmishin1032
ovdei71
Shitikov-M.A.1307
zanthia94
mskatrinmadness
Nikolaevich-Svetlana388
samira57
fancy-decor67
juliaipatova1739
sv455umarketing74
Chervonnaya-Aleksei
smirnovaL1286