Мне вельмі спадабаўся твор Янкі Купалы “Раскіданае гняздо”.
Драма "Раскіданае гняздо" напісана Я. Купалам у 1913 г.
Пiсьменнiк паказаў у творы цяжкі шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны, зямлі і волі.
Янка Купала творам “Раскіданае гняздо” апісвае падзеі 1905 гадоў,
калі ў тыя часы народныя массы вялі змаганне за свабоду і свае справы.
Асноўнымі пытаннямі твора з’яўляецца тое, што пісьменнік імкнецца пазнаць, дзе ж усё такі існуюць чалавечыя шляхі да шчасця, дзе жыве чалавечая праўда.
І што трэба зрабіць, каб выратаваць сваю сям’ю ад беднасцi.
У ёй адлюстравана абуджэнне працоўных Беларусі да свядомай барацьбы за свае чалавечыя правы, за нацыянальную годнасць. Праз усю п'есу праходзіць тэма пошукаў народнага шчасця, праўды.
Яна надае драме глыбокі філасофскі сэнс. Сюжэт п'есы нескладаны.
Селянін-бядняк Лявон Зяблік атрымаў у спадчыну ад бацькі невялікі кусок арандаванай панскай зямлі.
Яшчэ дзяды і прадзеды апрацоўвалі гэтую зямлю. Але парадкі змяніліся.
3-за мяжы вярнуўся малады пан і пачаў зганяць з зямлі арандатараў.
Пяць гадоў судзіўся з дваром Лявон Зяблік, шукаў справядлівасці, але нічога не дабіўся, бо царскі суд абараняе інтарэсы багатых. Даведзены да роспачы, Лявон Зяблік сканчвае жыццё самагубствам.
Пасля смерці бацькі права на зямлю з новай сілай адстойвае яго старэйшы сын Сымон.
Галоўнае ў яго характары — гэта свабодалюбства, нянавісць да прыгнятальнікаў, вера ў свае сілы.
У адрозненне ад бацькі, Сымон гнеўна пратэстуе супраць несправядлівасці.
Ён устаў на шлях рэвалюцыйнай барацьбы.
Значнае месца ў п'есе займае вобраз Старца.
Гэта чалавек з нізоў народа, прадстаўнік збяднелай масы, бо сам выйшаў з такога раскіданага гнязда, як і Зяблікі. Ён — чалавек адзінокі. Шчыра спачувае гаротным і абяздоленым.
Старац ухваляе той шлях, на які становіцца Сымон, і асуджае тых, хто скараецца, мірыцца з несправядлівасцю.
Твор “Раскіданае гняздо” я бы параіў прачытаць кожнаму чалавеку,
бо ён вядзе нас да правільных думак, застаўляе задумацца пра жыццё астатніх і зразумець часы цяжкага чалавечага жыцця.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Падбярыце адпаведники да слоу : вотум, ваяж, дэфект, фетыш, субвенцыя, заключэнне.
Антон –вясковы хлопец. У дзяцінстве ён дужа хварэў і прастудзіў вушы. Пасля чаго стаў дрэнна чуць на вуха.
Калі Мэры Кэт прыйшла першы раз у клас, Антон коса глядзеў на яе. І чымсці яна стала яму не даспадобы. І у першы дзень знаёмства ён стаў слаць дзяўчыне запіскі з угрозамі.
У зімовы час Эма любіла катацца на каньках. Уся вёска збіралася каб палюбавацца як дзяуччынка цудоўна катаецца. Зайздросціць пачаў Антон Мэры. І вырашыў Антон таксама навучыцца катацца на каньках, ды так каб ён быў лепшы на льду за Мэры.
Усё атрымалася,хлопчык авалодаў канькамі. У канцы апавядання вучні знайшлі прымірэнне і пачалі сябраваць.