Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Адзначце якасці, уласцівыя словазлучэнню: а) не мае інтанацыйнай завершанасці; б) выражае ; в) словы звязаны падпарадкавальнай сувяззю; г) складаецца з самастойнага і службовага слова; вызначце граматычнае значэнне словазлучэнняў блакіт неба, марозная смуга, мая кніга. а) азначальныя; б) дапаўняльныя; в)акалічнасныя. адзначце спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі. а) сто трыццаць першы; б) купі хлеба; в) каля лесу; г) жытневае поле. адзначце іменныя словазлучэнні. а) нехта з нас; б) сумуючы па радзіме; в) сумна без вас; г) некранутыя сляды. адзначце словазлучэнні, у якіх словы звязаны сувяззю кіравання. а) пакрытыя лесам; б) бывалі рэдка; в) брама манастыра; г) белыя чайкі. выпішыце са сказа словазлучэнні, звязаныя сувяззю прымыкання. абазначце, якой часцінай мовы выражана залежнае слова: мабыць, зіма паварочвала на вясну – мінулі завеі, удзень пацяплела, а ўначы браўся мароз. (в. быкаў.) выпішыце са сказа простае дзеяслоўнае словазлучэнне, вызначце від сувязі: дзве работы за раз не зробіш. выпішыце са сказа кожны са знаёмых баіць старому аб усім, што на свеце дзеецца (з. бядуля) словазлучэнне, якое адпавядае характарыстыцы: непадзельнае, простае, іменнае, сувязь – кіраване, адносіны – дапаўняльныя. адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчана памылка ў дапасаванні прыметніка да назоўніка. а) белая гусь; б) вострая боль; в) шырокая дзвер; г) вялікі шымпанзэ. перакладзіце на беларускую мову словазлучэнні. три пассажирских вагона, болеть гриппом, быстрее ветра, послать за сыном, жениться на красавице, метрах в двадцати, два раза в месяц, рассказывать о друге, смеяться над ним, отца. тэст 1 словазлучэнне варыянт 2 адзначце якасці, уласцівыя словазлучэнню: а) складаецца з галоўнага і залежнага слова; б) з’яўляецца сродкам зносін; в) не мае пунктуацыйнага афармлення; г) мае інтанацыйную завершанасць. вызначце граматычнае значэнне словазлучэнняў бывалі рэдка, едуць далёка, уранку пацяплела. а) азначальныя; б) дапаўняльныя; в) акалічнасныя. адзначце спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі. а) чародкі асін; б) самая смачная; в) выходзіць павольна; г) скончыўся дзень. адзначце іменныя словазлучэнні. а) роўнядзь вады; б) шчаслівы ад поспеху; в) вельмі хацелася; г) атрымаў пяцерку. адзначце словазлучэнні, у якіх словы звязаны сувяззю кіравання. а) баяўся нечага; б) спачатку не паверылі; в) матчына ласка; г) далёка ад горада. выпішыце са сказа словазлучэнні, звязаныя сувяззю прымыкання. абазначце, якой часцінай мовы выражана залежнае слова: неба ўдзень ніжэй прыпадае, ціснецца да зямлі. (м. стральцоў) выпішыце са сказа простае дзеяслоўнае словазлучэнне, вызначце від сувязі: адклад не ідзе ў лад. выпішыце са сказа гэты незвычайны поезд і сустрэлі за малай ліпаўкай партызаны (і. чыгрынаў) словазлучэнне, якое адпавядае характарыстыцы: непадзельнае, простае, іменнае, сувязь –дапасаванне, адносіны –азначальныя. адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчана памылка ў дапасаванні прыметніка да назоўніка. а) выгадны продаж; б) манная крупа; в) маленькае калібры; г) смачнае эскімо. 10. перакладзіце на беларускую мову словазлучэнні.
Маці прынесла аднекуль акрайчык хлеба. Доўга-доўга раз-глядала яго, нюхала, паварочвала і так і гэтак, нібыта не веры-ла вачам сваім, што на далоні ў яе ляжыць хлеб — сапраўдны жытні хлеб, спечаны з чыстай, без ніякае домесі, мукі, на паду печы, на свежым дубовым лісці, пражылкі якога так прыгожа адбіліся на скарынцы. Потым яна нейк, як мне падалося, аж надта борзда і неахайна разламала акрайчык напалову: адзін кавалак дала мне, а другі палажыла на стол, пад абрус. — Гэта Толіку... Вернецца з лесу — то павячэрае... Сама ж, узяўшы капаніцу, пайшла на агарод акопваць бульбу.
Я вельмі хацеў есці. I той кавалачак хлеба, што дала мне маці, з'еў, праглынуў мігам. I , вядома, ані не наеўся, толькі растравіў яшчэ болып свой голад. Хвілін колькі я не мог нідзе знайсці сабе месца: чамусьці лазіў на печ, пад ложак, выбягаў на двор і зноў вяртаўся назад у хату. Потым усё ж не вытры-маў. Падсеў да стала, адгарнуў абрус, узяў у сваю руку той ка-валачак хлеба, што пакінула маці Толіку, майму старэйшаму брату. Не есці ўзяў. Проста так, паглядзець. Палюбавацца хле-бам, як любавалася маці. I тады раптам мне здалося, што маці мяне абдзяліла, брату пакінула хлеба намнога болып, чым дала мне. Ад братавага кавалачка я адшчыкнуў крошачку. Укінуў яе ў рот. Пачаў жаваць. Калі пракаўтнуў, не заўважыў, як пальцы мае самі, не пытаючы ў мяне на тое згоды, адшчыкнулі яшчэ крошку. Маленечкую, малюпасенькую крошачку...
Схамянуўся я тады, калі на маёй далоні асталася абшчыпа-ная з усіх бакоў скарыначка. Што я нарабіў? Што скажуць маці, брат, калі вернуцца дахаты?..
Хуценька-хуценька я палажыў скарыначку на стол, акрыў яе абрусам. Але спакуса з'есці хлеб увесь, каб яго і духу не было ў хаце, каб ім і не пахла нават, была такая неадольная, што я не выцерпеў — зноў падсеў да стала, узяў скарыначку ў рукі і ўкінуў яе ў рот...
Брат вярнуўся з лесу, як заўсёды, позна. Ён цэлы дзень быў на леспрамгасаўскай дзялянцы, абсякаў сучча, зарабляў гро-шы, каб было на што сям'і жыць. Дома есці ў нас не было нічога. I спаць брат лёг у той вечар галодны. Ён доўга варочаў-ся, не засынаў.
Ніхто — ні маці, ні Толік — ні ў чым мяне не папракнулі. Ні ў той вечар, ні пасля. Яны былі старэйшыя, я меншы.
Але калі я цяпер успамінаю той хлеб, які належала з'есці брату і які з'еў я, і той вечар, калі брат лёг спаць галодны, мне робіцца не па сабе. Здаецца, аддаў бы ўсё, каб толькі не было ў мяне такога ўспаміну, каб як-небудзь пазбыцца, выкінуць яго са сваёй галавы. Лепей бы я быў тады галодны, лепей бы я лёг спаць не еўшы! Хай бы не я, а брат з'еў мой хлеб!..
Ды не! Таго, што было, не вернеш, не пераробіш. I з памяці сваёй, якбыніхацеў, невыкінеш. Не, невыкінеш!.. (466слоў)