ответ:Я прачытаў аповесць В.Быкава “Жураўліны крык”. Гэтая аповесць, як і іншыя творы Быкава, што я прачытаў, пра вайну. Апісання ваенных дзеянняў у творы не шмат, больш старонак адведзена апісанню настрою і стану герояў, іх успамінам і перажыванням. З усіх салдат, якія засталіся на пераездзе затрымліваць ворага, мне найбольш спадабаўся Свіст. Вясёлы і знаходлівы, Віцька дапамагаў воінам забыцца пра тое, што іх, магчыма, чакае смерць. Яго жарты падымалі ў салдаіт настрой. Віцька Свіст сам вельмі шчодры чалавек і не любіць скупых. Гэтая рыса яго характару вельмі добра раскрываецца ў эпізодзе з салам Пшанічнага. Іншы на яго месцы мог бы дамовіцца з Пшанічным і ціхенька з’есці сала толькі ўдваіх. Але Віцька так ніколі не зрабіў бы. Ён добра разумее, што ўсе воіны галодныя. Таму, забраўшы падманам сала ў Пшанічнага, Віцька прапануе зварыць кашу на ўсіх. Вядома, не вельмі добра, што ён гэта зрабіў падманам, але ў дадзенай сітуацыі іншага выйсця не было.
Объяснение:
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Асабовыя сказы перабудуйце ў безасабовыя. 1) насоўваўся вечар. 2) я хачу стаць мастаком. 3) раніцай былі замаразкі. 4) я веру, што ўсё будзе добра. 5) ён доўга не мог заснуць. 6) хлопчык сядзіць у хаце.
ответ:Каханне-гэта тое пачуццё, якое дорыць чалавеку крылы. Каханне прымушае тварыць, каханне-гэта натхненне ў чыстым выглядзе. Мастацтва без любові немагчыма. Усё сказанае, напісанае, праспяваць і згулянае прысвячалася менавіта гэтаму вялікаму пачуццю.
Многія блытаюць каханне з смагай валодання чымсьці. Але каханне не трывае собственничества. Каханне-гэта калі чалавек аддае ўсяго сябе. Гэта смага зразумець, адчуць іншага чалавека, абараніць яго, палегчыць яго праблемы, забраць яго боль.
Сапраўдная любоў – гэта праца. Бо каб быць шчаслівым побач з іншым чалавекам, трэба прымаць аб'ект любові такім, які ён ёсць. Любоў не трывае умоўнасцяў і абмежаванняў, шантажу і рэўнасці. Гэта трапяткое, крохкае пачуццё лёгка разбурыць. Нельга любіць за нейкія вартасці, любіць можна толькі насуперак недахопаў.
Каханне адкрывае ўсё лепшае, што ёсць у чалавеку. Закаханы чалавек здольны на подзвігі, ён зможа пераадолець усе перашкоды. Гэта пачуццё вельмі складана апісаць словамі, на тое яно і пачуццё. Каханне трэба адчуваць
Объяснение: