Максім Багдановіч – зорка беларускай паэзіі. За сваё кароткае жыццё паэт зрабіў так многа для развіцця і ўдасканалення беларускай літаратуры, што творчасць яго стала каштоўным набыткам духоўнай культуры нашага народа. Рос Максім у сям’і, дзе шмат увагі надавалася выхаванню дзяцей. Таму не дзіўна, што ў Максіма вельмі рана абудзілася цікавасць да чытання кніг, праявіліся яго творчыя здольнасці. Ужо ў дзесяць гадоў ён стаў пісаць вершы. Гады вучобы з’явіліся важным этапам у духоўным і творчым развіцці беларускага паэта. Гэта былі гады настойлівай працы над сабой, паглыблення ведаў. Усе сілы, вольны час ён аддаваў літаратуры. Паэт самастойна вывучыў некалькі замежных моў, каб у арыгінале чытаць творы славянскіх і заходнееўрапейскіх пісьменнікаў. Пачаткам літаратурнай дзейнасці паэта стала апавяданне «Музыка». Потым выходзіць з друку першы і, на жаль, апошні прыжыццёвы зборнік вершаў «Вянок», які стаў бессмяротным помнікам паэтычнага таленту Максіма Багдановіча, помнікам яго грамадзянскага подзвігу.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Які змест апавядання “незагойная рана”? а) драматычныб) гераічныв) камічныг) трагічны 2. як можна маці ў яе горы, і ці можна наогул ёй ? а) можна, калі людзі будуць да яе чулымі і ўважлівымі; б) нельга, бо сына не вернеш; в) не . 3. з якой мэтай аўтар падкрэслівае абыякавасць гераіні да сябе і свайго дома? а) не было каму ; б) гора “прыбіла ўсякі інтарэс да жыцця”; в) старая была лянотнай. 4. чым жыве гераіня апавядання? у чым сэнс яе жыцця? а) пасварыцца з пісьманосцам; б) чаканне сына; в) успаміны пра былое. 5. пейзаж у творы: а) фон, на якім дзейнічаюць героі; б) з’яўляецца дзейснай асобай; в) зразумець настрой тэклі, яе гора. 6. у творы уздымаюцца праблемы: а) міру і будучыні; б) узаемаадносін маці і сына; в) жыццё і перажыванні маці. 7. ты ствараеш кадраплан. якія 5 момантаў апавядання ты адлюструеш? 8. кульмінацыяй апавядання з’яўляецца: а) сустрэча з пісьманосцам; б) эпізод ля помніка; в) сон пра васіля. 9. чаму апавяданне называецца “незагойная рана”? прамы ці пераносны сэнс мае назва? выкажы сваё меркаванне.
Зіма - выдатны час года. А асабліва добра зімой у лесе.
Нам здаецца, што ў зімовым лесе пануе спакой і бязгучнасць, але гэта толькі на першы погляд. Калі з'яўляецца сонца, увесь лес зменьваецца і блішчыць. Многія лясныя жыхары ляглі ў спячку, а тыя, хто застаўся, прыкладваюць вялікія намаганні, каб пракарміць сябе. Вось заяц-трусішка, здзірае кару з бярозы, а вось і сінічка пералятае з дрэва на дрэва. Раптам з вялізнай галінкі елкі ўпаў снег, гэта вавёрка скача з арэшкам у зубах. Нават воўк і лісіца не сядзяць на месцы, яны гойсаюць па лесе ў пошуках здабычы. Гілі, як ягады рабіны. Прыселі на галінцы. Удалечыні важна блукае лось з вялізнымі рагамі.
А сам лес упрыгожаны пухнатым, беласнежным снегам, іскрыстым у промнях сонца. Як добра зімой у лесе!