Асабліва самотна ў такі час у лесе — быццам ніводнай жывой душы навокал няма. Але лес жыве. І аб гэтым сведчаць шматлікія сляды, пакінутыя яго жыхарамі на пажоўклым лісці. Калі пашанцуе, то ў асеннім лесе можна пачуць і сапраўдную звонкую песенку. Гэта крыжадзюб — адзіная птушка нашых лясоў, якая выседжвае птушанят нават да самых моцных маразоў. Заліваецца каля свайго гнязда, якое надзейна схавана ў самай гушчыні яловых лапак.
Але восень ёсць восень. Вельмі цяжка даводзіцца ў гэтую пару працавітым лясным жыхарам. Раскопваюць капытамі лісце і гразь у пошуках апошняй травы алені і казулі, ціснуцца да жытла чалавека, чакаючы надыходзячых маразоў, сінічкі і снегіры. Кожны прыстасоўваецца, як можа.
Дрэмле ў цішы дня лісцёвы лес. Шырока раскінулі цёмна-зялёнае вецце магутныя дубы, цягнуцца ў вышыню стройныя хвоі, нібы праз дробную сетку прапускае сонечнае святло ясень. Воддаль бялее гонкімі стваламі чарада бяроз, а крыху правей распрасцёрся стромкі і роўны сасновы бор. Паветра насычана мядовым пахам ліпы і смалы, расплаўленай сонцам на хвоях.
У лесе лістапад. Стракатыя дрэвы з хмызнякамі паволі скідваюць долу свой дарагі асенні ўбор.
Хораша ў гэты час прысесці дзе-небудзь на сухі пянёк або бураломіну і паназіраць за гэтай прывабнай урачыстасцю ў прыродзе.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Написать сочинение про ручеёк на беларускам языку