sherifovaelina
?>

Написать водуг верша м.танк ирынка

Белорусская мова

Ответы

molchanovaelena284

Сёння шмат людзей робяць так, як жадаюць іншыя. Мы пастаянна бяжым за модай, нават апранаемся так, як подабаецца іншым, а не нам. А навошта? На гэта пытанне проста адказаць: усе мы залежым адно ад аднаго, залежым ад чужых меркаванняй і поглядайў нам усім патрэбна быць падобным адзін на аднаго. Ніводны чалавек не можа існаваць без гэтага. Усе мы аднолькава чапляемся за іншых і жадаем, каб нас заўважылі. Але ці можам мы назваць гэта славай? Думаю, што не. Я лічу, што слава — гэта такія адносіны паміж людзьмі, дзе адзін чалавек падае прыклад іншым. Многія жадаюць гэтага, але гэта зусім нам не патрэбна. Сёння ўсе мы можам жыць сваім жыццем, нягледзячы на погляды іншых. Мне здаецца, што так і трэба жыць. У кожнага толькі адно жыцце, і яго трэба пражыць так, як падабаецца менавіта табе. Чалавеку патрэбна не слава, чалавеку патрэбна свабода ад меркаванняў іншых. Толькі тады мы пачнем жыць сапраўдным жыццём.

edelstar83
Цёмны пакой... Перад іконай сядзіць бабулька і моліцца... Моліцца, каб наступны дзень быў добры, каб Бог не забываў пра яе дзетак і ўнукаў, каб ім жылося лепш на гэтай зямлі. Гэта яе адзіная магчымасць уратаваць мір вакол сябе, бо дзейнічаць інакш яна не можа.
Часта чалавек звяртаецца да Бога, калі апускаюцца рукі, калі ён не ведае, што яшчэ можна зрабіць для шчасця. Чытаю верш С. Грахоўскага і не веру: няўжо нічога больш нельга зрабіць для лепшай долі Беларусі і беларусаў, няўжо апошняя надзея — Бог?
Чаго толькі ні перажылі нашы бацькі і дзяды, а ўсё роўна верылі і чакалі, што прыйдзе мір і шчасце, «не здаліся пякельнай бядзе». Аўтар услаўляе цярпімасць беларускіх людзей, іх імкненне да лепшага. У душы кожнага чалавека жыве Бог, ён дапамагае ў цяжкую хвіліну не дапусціць таго, каб мы «знямелі, аглухлі, аслеплі». Нават у душы самых апошніх людзей ёсць нешта светлае, хацелася б, каб яно перарасло ў магутнае, яркае святло, якое б адорвала ўсіх пяшчотай і дабрынёй.
У сваім вершы аўтар закрануў актуальную для нашага часу праблему — праблему мовы, нібы просіць у «неба, у зорак і ў Бога» вярнуць яе. 6н хоча, каб беларусы былі беларусамі, Беларусь — Беларуссю, каб ніколі больш не было на карце «Северо-Западного края».
Хаця С. Грахоўскі і звяртаецца да Бога, мне здаецца, што «заступіцца за лес Беларусі» і не даць ей загінуць павінны мы — беларусы. Гэта, на мой погляд, і ёсць галоўная ідэя твора. Але ці зможам мы абараніць радзіму? Каб паказаць, якімі бяздушнымі мы сталі, каб прымусіць чытача ўбачыць рэальнасць, аўтар дакарае нас: «знямелі, аглухлі, аслеплі». I ад гэтых слоў-сінонімаў становіцца цяжка на сэрцы. Але ж у іх — праўда, якая заўсёды будзе з намі, пакуль не прачнецца ў нас адчуванне ўласнай годнасці і патрэбнасці Радзіме. Хай мы не напішам «А хто там ідзе?», хай не зможам, як Янка Купала, уздзейнічаць на людзей праз слова, але ўсё ж сваім імкненнем да шчасця станем карыснымі для любай Беларуcі.
Гаворачы аб «зацяжных прыхаднях», усіх нашых ворагах, іх жудасных справах, аўтар ужывае больш дзеясловы («гналі», «вырвалі», «крышы», «карай», «лінчуюць»). I я думаю: як добра, што болынасці дзяцей напіага часу пашчасціла не сутыкнуцца з гэтай, як сказаў аўтар, «пякельнай бядой» і «лютай знявагай». Ужываючы гэтыя эпітэты, паэт папярэджвае маладое пакаленне пра складанасці і цяжкасці, што абавязкова сустрэнуцца ў будучым. Хай усё будзе не такім ужо страшным, але нельга бачыць свет толькі ў ружовым кодеры. Аўтар вельмі часта ўжывае сказы з аднароднымі членамі. Асабліва хочацца звярнуць увагу на першы сказ. Аднародныя дапаўненні («волю», «долю», «мову», «душу», «зямлю») гавораць аб тым, як многа трэба яшчэ вярнуць беларускаму народу, як многа яшчэ трэба зрабіць. Трэба...
Тэты верш мне не толькі спадабаўся, ён мяне ўразіў, бо тут ёсць усё: любоў і нянавісць, дабро і зло, вера і роспач, усё, што ўбірае ў сябе паняцце Радзімы.
Але не трэба спадзявацца толькі на Бога, бо чалавек павінен будаваць свае шчасце сам. I хочацца верыць, што лес Беларусі будзе шчаслівы, што яна не загіне.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Написать водуг верша м.танк ирынка
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

Tipan77
Оксана170
sergeevich
officem695
stperelyot7833
Anna_Kamil
infooem
kapitan19
Девяткина_Арсений
julia3594265843
ПетровичЖивотовская1245
samira57
marver201040
skalegin68
mihalevskayat