У мяне ёсць сябар. Яго клічуць Лёша. Ён вучыцца са мной у адным класе. Пасля школы мы ходзім гуляць. Часам мы гуляем у маім двары, у нас там ёсць спартыўныя трэнажоры. Яшчэ мы любім гуляць у футбол. Недалёка ад дома майго сябра ёсць добрае футбольнае поле. Там на варотах нават сетка ёсць. Мы там граем некалькі раз у тыдзень.
Улетку мы з Лёшам бачымся ў жніўні, таму што астатнія месяцы летніх вакацый мой сябар праводзіць у вёсцы. Ён вельмі добры сябар. Я ведаю, што ён ніколі мяне не здрадзіць. Лёша сапраўдны сябар.
ну допустим так, вместо имени "Лёша" можешь подставить другое если хочешь
Объяснение:
tsypanttn21
28.11.2021
Васіль Быкаў "Аблава"
1. Скураныя пасталы на нагах у чалавека даўно раскіслі ад балотнай вады, анучы наскрозь змакрэлі.
2. Наўкола стаяла цішыня, нідзе не было нікога.
3. На даўно не голеным твары чырванеў даўгі прастуджаны нос, з-пад святлявых броваў насцярожана зыркалі шэрыя вочы.
4. Дыханне ў чалавека чулася сіпатае і частае – усё ж, мусіць, далася яму ў знакі гэтая хада па балоце.
5. Апрануты ён быў у зрудзелы ад старасці вясковы армячок-паддзёўку, залаплены на плячы чорным суконным лапікам, на запалым жываце скасабочана трымалася раменная папружка.
monolit-kolomna
28.11.2021
Мне пашанцавала нарадзіцца ў адным з самых маладых і прыгожых гарадоў Беларусі - у Салігорску. Пра яго я і хачу Вам расказаць. У гэтым годзе майму роднаму гораду спаўняецца 58 гадоў. Для горада гэта зусім не вялікі ўзрост. Салігорск яшчэ расце і развіваецца, аб чым сведчаць шматлікія будоўлі, новыя мікрараёны, жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і супермаркеты. Салігорск - невялікі горад. Яго плошча - ўсяго пятнаццаць кіламетраў квадратных. У той жа час, гэта другі па колькасці насельніцтва горад Мінскай вобласці. Салігорск - густанаселены горад. Новых жыхароў сюды прыцягваюць кар'ерныя магчымасці, развітая інфраструктура, прыгажосць горада. Салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. Ён размешчаны на рацэ Случ. На яе берагах ёсць абсталяваныя месцы для адпачынку. Побач з горадам знаходзіцца Салігорскае вадасховішча. У горадзе ёсць лесапаркавая зона, дзе мясцовыя жыхары з задавальненнем збіраюць грыбы і ягады. На жаль, у апошні час усё большая частка лесапаркавай зоны высякаецца, каб даць месца пашырацца гораду. Мабыць, хутка апошні буйны зялёны куток знікне назаўсёды. Але пакуль што, ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі, Салігорск - зялёны горад. Тут мноства дрэў, газонаў, кветнікаў. Вясной і летам ад усяго гэтага проста немагчыма адвесці погляд. Экалагічную абстаноўку ў горадзе псуюць размешчаныя вакол калійныя камбінаты, дзякуючы якім і ўзнік Салігорск. Аднак там пастаянна ўкараняюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, якія зніжаюць колькасць шкодных выкідаў у паветра і дазваляюць бяспечна жыць у горадзе. Салігорск з'яўляецца прамысловым горадам. Тут знаходзяцца такія вядомыя не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой буйныя прадпрыемствы, як "Беларуськалій", "Калінка", "Купалінка", "Пасат". У нашым горадзе ёсць, дзе добра правесці вольны час. У Салігорску ёсць свой кінатэатр, палац культуры, музей, бібліятэкі. Ёсць тут і рэстараны, бары, клубы і кафетэрыі. На мой погляд, гораду не хапае яшчэ адной паліклінікі. Наша адзіная паліклініка абслугоўвае больш за сто тысяч насельніцтва горада, а таксама насельніцтва ўсяго раёна. Таму там вельмі вялікія чэргі, а да спецыялістаў практычна немагчыма трапіць. На жаль, замест таго, каб пабудаваць другую паліклініку, у горадзе ўзводзяцца чарговыя супермаркеты і забаўляльныя цэнтры. Але я ўсё роўна люблю свой горад і не прамяняў бы яго ні на які іншы.
У мяне ёсць сябар. Яго клічуць Лёша. Ён вучыцца са мной у адным класе. Пасля школы мы ходзім гуляць. Часам мы гуляем у маім двары, у нас там ёсць спартыўныя трэнажоры. Яшчэ мы любім гуляць у футбол. Недалёка ад дома майго сябра ёсць добрае футбольнае поле. Там на варотах нават сетка ёсць. Мы там граем некалькі раз у тыдзень.
Улетку мы з Лёшам бачымся ў жніўні, таму што астатнія месяцы летніх вакацый мой сябар праводзіць у вёсцы. Ён вельмі добры сябар. Я ведаю, што ён ніколі мяне не здрадзіць. Лёша сапраўдны сябар.
ну допустим так, вместо имени "Лёша" можешь подставить другое если хочешь
Объяснение: