Chausmonk4
?>

Написать отзыв на белорусском языке на любой стихотворение Максима Богдановича ​

Белорусская мова

Ответы

Kozlovao4

ответ:Музай для Максіма Багдановіча стала Ганна Какуева, сястра ягонага аднакласніка, таленавітая піяністка. “Зорка Венера… ” не мае свайго адрасанта, аднак такі бліскучы раманс мог напісаць чалавек, сэрца якога “напаткала” палкае і моцнае юначае пачуццё.

Творчасць Максіма Багдановіча — гэта цэлае жыццё. У зборніку "Вянок" выявіліся мары, спадзяванні паэта, яго інтымныя пачуцці, шчырыя прызнанні ў любві да роднай зямлі. Значнае месца ў творчасці паэта займае інтымная лірыка. Каханне — пачуццё бязмернай павагі да жанчыны, выражэнне гуманнасці і высакароднасці чалавека, крыніца яго лепшых імкненняў. У творах М. Багдановіча гэта пачуццё сагрэта асаблівай цеплынёй, шчырасцю. Сапраўдным паэтычным шэдэўрам інтымнай лірыкі з'яўляецца раманс "Зорка Венера". Ён кранае глыбокай задушэўнасцю, душэўнай чысцінёй, праўдзівасцю выказаных пачуццяў. Лірычны герой твора (юнак) засмучаны тым, што павінен расстацца з любай дзяўчынай. Ён абяцае, што ў далёкім краі, куды едзе, усё сваё жыццё будзе помніць каханую. Пра яе будзе напамінаць і Венера, якой, безумоўна, вядома пра пакуты разлучаных сэрцаў:

Глянь іншы раз на яе, — у расстанні

Там з ёй зліём мы пагляды свае.. .

Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,

Глянь іншы раз на яе.. .

Сімвалам кахання ў рамансе выступае Венера. Краса вячэрняга неба, яна настолькі моцна ўплывае на ўнутраны стан чалавека, што можа нават з'яднаць позіркі і пачуцці закаханых людзей, якія знаходзяцца ў расстанні

Объяснение:

expozition
 Мая Радзіма — Беларусь. Гэта краіна адна з самых прыгажэйшых у свеце. Беларусь размешчана ў лясной зоне. Лясы займаюць вялікую частку маёй краіны. А колькі ў Беларусі рэк і азёр! Болын за ўсё іх у паўночнай частцы. На поўдні маёй краіны размяшчаюцца балоты. Разнастайны раслінны і жывёльны свет нашай краіны ўражвае сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю. У нас жыве птушка, якая з'яўляецца сімвалам Беларусі. Гэта — бусел. Нашу краіну так і называюць «зямля пад белымі крыламі».
     Прыгажосць роднай зямлі, непаўторнасць яе прыроды неаднаразова алісваліся нашымі пісьменнікамі: Я.Купалам, Я.Коласам, У.Караткевічам, Н.Гілевічам, Р.Барадуліным і іншымі. У.Караткевіч у вершы «Бацькаўшчына» з гонарам апісвае сваю радзіму, нашу Беларусь. Р.Барадулін у вершы «Ад сівых гадоў...» апявае прыроду нашай краіны, захапляецца яе краявідамі, мовай.
     Я вельмі люблю сваю краіну, ганаруся тым, што я — беларус.
YuREVICh646

Я вельмі люблю зімовыя вакацыі. Хоць яны і значна карацей, чым летнія, затое заўсёды праходзяць весела і ярка. Усё таму, што на зімовыя вакацыі прыпадаюць мае любімыя святы - Новы год і Каляды. Усе два тыдні адпачынку ад заняткаў пануе святочная атмасфера.
Звычайна я праводжу зімовыя вакацыі дома, таму што на святы да нас прыязджаюць бабуля і дзядуля ці іншыя сваякі. Мы ўсе разам рыхтуемся да святкавання - ўпрыгожваем дом і рыхтуем смачныя стравы. А потым усёй сям'ёй сустракаем Новы год, звычайна не спім усю ноч.
Зімовыя канікулы даюць магчымасць адпачыць ад вучобы, пагутарыць з блізкімі і прысвяціць час каханым заняткам. Узімку, калі на вуліцы марозна, я люблю пасядзець з кнігай у вокны і паслухаць музыку. А калі выпадае снег, то я іду гуляць на вуліцу. Усе вакол белае, здаецца, што ты трапіў зусім у іншае вымярэнне. Так прыгожа вакол! Можна пакатацца на катку або слететь на санках з горкі, ці нават пагуляць у снежкі і зрабіць снежную бабу. Гэта заўсёды весела для ўсіх - і дзяцей, і дарослых.
Зімовыя канікулы - цудоўная пара. Шкада, што яны хутка сканчаюцца, і мы зноў павінны вяртацца ў школу. Але яркія ўражанні ад добра праведзенага часу застаюцца з намі надоўга і палягчаюць няпростыя навучальныя будні.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Написать отзыв на белорусском языке на любой стихотворение Максима Богдановича ​
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

skachmin
pryvalovo48
kategar
korolev-comitet8825
stertumasova29
Larisa-0888716
dpolkovnikov
evgeniipetrosov
Петренко1852
Serkova_Elena251
татьяна1245
Равилевич_Олеговна1496
praktikadok
YelenaZOLTANOVICh105
сергей1246