Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Тэст па тэме “Прыназоўнік” 1 варыянт 1. Адзначце правільнае сцверджанне: +А) прыназоўнік паказвае на залежнасць аднаго слова ад другога і служыць для сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні; Б) па значэнні прыназоўнікі бываюць толькі прасторавыя і часавыя; В) па будове прыназоўнікі падзяляюцца на састаўныя. 2. Адзначце спалучэнні слоў, у якіх прыназоўнік выражае азначальнае значэнне: А) чытаць з захапленнем; Б) адпачываць на моры; В) дом на тры паверхі. 3. Адзначце спалучэнні слоў, у якіх прыназоўнік выражае прычыннае значэнне: А) пайсці па кнігі; Б) спазніцца праз сяброўку; В) распытваць пра вучобу. 4. Адзначце вытворныя прыназоўнікі, якія паходзяць ад назоўнікаў: А) насустрач, услед, міма; Б) у час, кшталтам, у ролі, з мэтай; В) нягледзячы на, пачынаючы з. 5. Адзначце спалучэнні слоў, у якіх ёсць вытворны прыназоўнік: А) побач са школай, вакол дома; Б) жылі побач, селі вакол; В) ляжаў пасярод, раскажу пасля. 6. Адзначце спалучэнні слоў, у якіх ёсць састаўныя прыназоўнікі: А) па-за лесам, па-над морам; Б) з нагоды юбілею, у канцы года; В) замест сябра, уздоўж дарогі. 7. Адзначце спалучэнні слоў, у якіх ёсць прыназоўнікі: А) у дзень нараджэння; Б) з верху машыны; В) прыехалі ўдзень; Г) відаць зверху. 8. Адзначце радкі, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні прыназоўнікаў: А) ажаніцца з Дар’яй; Б) спазніцца з-за цябе; В) кпіць над сябрам. 9. Адзначце словазлучэнне, у якім прыназоўнікі спалучаюцца з вінавальным склонам назоўнікаў: А) з’ехаць з трампліна; Б) падала на стол; В) пайшоў са мной. 10. Зрабіце пераклад рускіх зваротаў на беларускую мову: А) дом в пять этажей; Б) пойти за земляникой; В) топить печь.
«Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…» I неад’емная яе частка – родная мова. Яна не проста сродак зносін, у мове адлюстроўваецца ўвесь духоўны вопыт многіх пакаленняў, светапогляд народа.
Беларуская мова – мова Францыска Скарыны, Міколы Гусоўскага, златавуста Кірылы Тураўскага, а таксама Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча… Гэтыя людзі стваралі на роднай мове літаратурныя шэдэўры і пакінулі іх для нас, сваіх нашчадкаў.
Мы, бібліятэкары, павінны навучыць людзей шанаваць беларускую мову, зрабіць усё для таго, каб было запатрабавана роднае слова, у людзей з’явілася жаданне выкарыстоўваць яго ў гутарцы, чытаць беларускамоўныя перыядычныя выданні, класічную айчынную літаратуру і кнігі сучасных беларускіх аўтараў. Кожны па крупінцы павінен нешта зрабіць для сваёй мовы…
Объяснение: