tushina2020
?>

Адзначце сярод прыведзеных слоў прыназоўнікі. А) з выпадку Б) каля В) але Г) нягледзячы на Д) з-пад Е) пакуль

Белорусская мова

Ответы

viktoritut
Каму прыходзілася хоць раз пабачыць гэты ку точак, той не забудзе яго ніколі. Гэта быў акраек лесу, таго самага лесу, дзе цяпер стаяць такія слаў ныя дубы. Яны былі выносныя, стройныя, бы то чаныя, і такія тоўстыя, што тры чалавекі не маглі абняць камель рукамі. Пад узгоркам блішчала круглае возера, яно ру халася і пералівалася, як жывое срэбра. Над саменькаю вадою цягнуўся прыгожы шлях сакаўной зеляніны. Тут былі высокія сітнякі і цэ лыя зараснікі аеру. Дзе-нідзе пападаліся кучара выя круглыя кусты лазы. Сям-там пракідаліся вы сокія алешыны, а па суседству з імі красаваліся дзве прыўдалыя хвоі. Здавалася, што гэта дзве ма ладзіцы, што пайшлі па ваду ды загаварыліся, а загаварыўшыся, так і засталіся. Тут жа была і рачулка, бойкая і жвавая. Прыпы ніўшыся ў возеры, зноў лілася, павівалася ў зялё най даліне. Калі ўставалі грозныя цёмна-сінія хма ры і грымелі далёкія громы, яна кацілася па даліне, абягала возера. Нават сам лес таемна шапацеў чул лівымі лісточкамі-струнамі. Усё гэта злівалася ў прыгожую музыку. Здавалася, увесь прастор на паўняўся тады спевамі і музыкаю. (162)
Шеина
Драматычныя творы Кандрата Крапівы атрымалі шырокае прызнанне не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Творчасць пісьменніка складае залаты фонд гісторыі тэатральнай культуры, з'яўляецца школай мастацкага майстэрства для многіх беларускіх драматургаў. Найбольш вядомай і папулярнай п'есай К. Крапівы стала камедыя "Хто смяецца апошнім", якая адлюстроўвае атмасферу, што панавала ў краіне ў 1937-1938 гг. Дзеянне камедыі разгортваецца ў навукова-даследчым інстытуце геалогіі, дзе дырэктарам з'яўляецца Гарлахвацкі. Да навукі дырэктар не мае ніякага дачынення: на пасаду кіраўніка інстытута яму дапамаглі ўладкавацца "сябры", выдаўшы фальшывую даведку. Гарлахвацкі адчувае сябе ў інстытуце, як рыба ў рацэ. Як гаспадар становішча, Гарлахвацкі тэрарызуе, шальмуе, запалохвае сумленных вучоных, хапаючы іх мёртвай хваткай (зусім невыпадкова драматург дае яму прозвішча Гарлахвацкі). Асабліва актыўнай стала яго дзейнасць пасля таго, як у інстытут прыйшла папера з патрабаваннем прадставіць спіс навуковых прац дырэктара. Не маючы ніводнай, Гарлахвацкі спрабуе выратаваць сваю шкуру шляхам шантажу, подкупа, пагроз, паклёпаў. І вось з яго лёгкай рукі былы настаўнік Варонежскай гімназіі Туляга раптам становіцца дзянікінскім палкоўнікам, асістэнтка Вера Міхайлаўна - распусніцай і амаральнай асобай, прафесар Чарнавус - здраднікам, ворагам народа, за што адхіляецца ад чытання лекцый, кніга яго здымаецца з выдавецкага плана, а над дачкой-студэнткай навісае пагроза выключэння з інстытута. Запалоханага Тулягу Гарлахвацкі прымушае напісаць за яго навуковы даклад. Невуцтва і шарлатанства Гарлахвацкага поўнасцю выкрываюцца ў канціы п'есы, калі на вучоным савеце слухаецца даклад "Новы від дагістарычнай жывёліны". З сур'ёзным выглядам абараняе дырэктар тэорыю аб мамантавай свінні, напісаную Тулягам. Вобраз "свінтуса грандыёзуса", праўда, асацыіруецца не з дагістарычнай жывёлінай, а з самім Гарлахвацкім. У дасягненні жаданай мэты Гарлахвацкаму дапамагае малодшы навуковы супрацоўнік Зёлкін - падхалім і пляткар. Ён з'яўляецца правай рукой Гарлахвацкага, надзейным яго паслужнікам, які, як шкоднае зелле, атручвае вакол сябе атмасферу, сее падазронасць і недавер сярод вучоных. Не маючы здольнасцей да навукі, пазбаўлены прынцыповасці, Зёлкін можа неймаверна раздзьмуць кожную дробязь, адшукаць у выпадковым, сказаным без усялякага прыхаванага намеру слове небяспечны палітычны сэнс. Варта было яму пачуць што-небудзь дрэннае аб сваім знаёмым, як сумленны чалавек станавіўся ворагам народа. Невуцтва і падхалімства Зёлкіна найбольш ярка праяўляюцца ў сцэне абароны Гарлахвацкім "навуковай працы". У прадмове Зёлкін кідаецца расхвальваць вялікія адкрыцці свайго начальніка, яго канструктыўны розум, даследчыцкія здольнасці. Але калі высвятляецца, што даклад не мае навуковай вартасці і што напісаны ён Тулягам, Зёлкін, нават не чырванеючы, гаворыць адваротнае: "Я так і думаў! Не можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровіч, такую бязглуздзіцу напісалі". Важную ролю ў п'есе адыгрывае Туляга. Гэта сумленны, працавіты і сціплы чалавек. Вызначальнай рысай яго характару з'яўляецца баязлівасць. Магчыма, карані яе ў былым жыцці Тулягі, прывучанага слухацца начальства, нікому не пярэчыць, быць пакорлівым. Страх Тулягі, безумоўна, абумоўлены і грамадскай атмасферай таго часу, калі існавалі ўсеагульныя падазронасць і недавер, калі чалавека без усякай прычыны маглі арыштаваць. Баючыся нават уласнага ценю, запужаны прайдзісветам Гарлахвацкім, Туляга згаджаецца напісаць навуковую працу свайму дырэктару. Востра перажываючы сваё становішча вучонага-парабка, Туляга паступова пазбаўляецца ўласцівага яму страху. Нерашучы і баязлівы, ён у канцы камедыі з'яўляецца самым актыўным у барацьбе з Гарлахвацкім, у канчатковым яго выкрыцці. Ён піша даклад, які паказаў невуцтва лжэвучонага Гарлахвацкага, і з горда паднятай галавой, з выглядам пераможцы праходзіць паўз дырэктара. Безумоўна, шлях героя да перамогі быў нялёгкім. Пераадолець сваю баязлівасць і нерашучасць яму дапамаглі чулыя адносіны калег па працы - Чарнавуса, Веры, Левановіча. Дзякуючы іх намаганням зрываецца маска вучонага з невука і паклёпніка, высмейваецца падхалімства і прыстасавальніцтва, кар'ерызм і двурушніцтва. Апошнімі, на шчасце, смяюцца сумленныя вучоныя (у гэтым сэнс назвы камедыі). У п'есе "Хто смяецца апошнім" выявілася майстэрства К. Крапівы як тонкага псіхолага, які знайшоў непаўторныя, індывідуальныя рысы для герояў, поўна і закончана "вымаляваў" іх партрэты. Імёны Гарлахвацкага, Зёлкіна, Тулягі, як і імёны шматлікіх гогалеўскіх і шчадрынскіх герояў, ператварыліся з уласных у агульныя. На жаль, падхалімства, нахабства, подласць, пляткарства часта сустракаюцца і ў нашы дні. Нямала ёсць людзей, якія робяць усё, каб падняцца па службовай лесвіцы, заняць больш высокую пасаду. Дзеля сваіх асабістых інтарэсаў такія людзі не грэбуюць нічым, ідуць на любую подласць. Змагацца з імі, лічыць К. Крапіва, трэба агульнымі сіламі, проціпаставіўшы невуцтву і ашуканству прынцыповасць, строгасць і ваяўнічасць.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Адзначце сярод прыведзеных слоў прыназоўнікі. А) з выпадку Б) каля В) але Г) нягледзячы на Д) з-пад Е) пакуль
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

peregovorkacoffee
zoyalexa495
dokmak140652
ognevasv555
Karmelita1978
yurogov61
Виталий
zuzman601
qwe54344
misterdre9991
rodin4010
виталийВячеславович
Прадоўжыць апавяданне "незагойная рана"
xsmall1
Sofinskaya1185
milleniumwood633