yusliva
?>

Контрольный тест 8 класс, ​

Белорусская мова

Ответы

Olesya
Улетку я часта хадзіў на рыбалку на возера, што знаходзілася паблізу нашай вёскі. Каля возера расла вольха. Закінуўшы вуду, я любіў ляжаць пад ёю і, не зводзячы вачэй з якога-небудзь воблака, глядзець на неба. Асабліва прыемна такое баўленне часу, калі воддаль раз-пораз вуха ловіць водгалас надыходзячай навальніцы. Я жыву на краю вёскі недалёка ад возера, таму магу ляжаць да таго часу, пакуль ўжо не зазіхацяць водсветы маланак над галавою. Так было і ў гэты аўторак. З адным толькі адрозненнем. Навальніца на гэты раз пачалася ў адно імгненне. Таму я паспеў толькі перабегчы цераз зааранае iржышча і дабегчы да бліжэйшай амшары, дзе і намерыўся перачакаць непагадзь. На зямлю апусцілася такая імгла, што хоць вока выкалі. Мне было вельмі страшна, але я, заціскаючы вушы рукамі, дачакаўся заканчэння гэтага жаху, і атрымаў магчымасць імчацца дадому, дзе ў цяпле і цішыні жаваў ігрушы і распавядаў пра сваю прыгоду маме. Мама сказала, што будзе мне навука, як перад навальніцай на возера хадзіць. Думаю, яна мае рацыю.
KovalenkoIL

1)

• Уладар, наз., м. р. -а. ◘ 1. Той, хто валодае нечым, гаспадар нечага; уладальнік. Уладар маёнтка. 2. Той, хто карыстаецца неабмежаванай вярхоўнай уладай; той, каму ўсе падначальваюцца; рус. властелин. [Падзішах:] -Я — уладар i жывых i ўсіх нежывых, Я магу ўсё зрабіць, што надумаю, з ix. Гаспадар я на скарбы ва ўсёй старане, Дык на ліха яшчэ рамяство для мяне? У. Д. 3. Той, хто робіць моцны ўплыў на некага; рус. властитель. Цяпер маймі скарбамі — думы-саколы, Цяпер беларускай я песні ўладар. К-а.

•Угоднік, наз., м. р., -а. ◘ 1. Святы, які дагадзіў Богу сваім бязгрэшным жыццём i слугаваннем людзям. У. Караткевіч у рамане «Каласы пад сярпом тваім» выкарыстаў паданне, у якім вытлумачваецца, чаму святы Мікола-ўгоднік ушаноўваецца царквой i людзьмі двойчы на год, а Касьян — толькі раз на чатыры гады. 2. Разм. зневаж. Той, хто імкнецца дагадзіць некаму; угодлівы чалавек.

•Удава, наз., ж. р. ◘ Жанчына, у якой памёр муж; якая не выйшла замуж пасля смерці мужа. Па слоўку ўроняць два служакі. — Няма ў нас пана, небаракі! — Міхал гаворыць. — Так, няма. Жыві ўдава цяпер сама, — Сказаў Ксавэры задуменна. К-с.

•Удалы, прым. ◘ 1. Які завяршаецца ўдачай; паспяховы; рус. удачный. Удалае падарожжа. 2. Здатны на ўсё; спрытны, умелы; рус. ловкий. Удалая гаспадыня. 3. Смелы, адважны, храбры; хвацкі; рус. удалой. Хлопец удалы.

2)

•абора ‘вяровачка для лапцей’ і абора ‘вялікае памяшканне для жывёлы; кароўнік’;

•англ. amber (‘бурштын’) і бел. амбар (як міжмоўная аманімія, але гэты прыклад лепш праверыць)

3)

•гаворка, гутарка, размова; звягня (разм.)

•ганьба, няслава, бясчэсце, сорам; сарамата, сарамота, сарамоцце (разм.); пляга (перан.)

•гаваркі, гаварлівы, гутарлівы, балбатлівы; гаманлівы, гаманкі, языкаты, языкасты, язычлівы, брахлівы (разм.) □ лёгкі на язык

•гандляр, купец, камерсант / гандлюе тайком, незаконна: спекулянт, перакупшчык, скупшчык / уласнік крамы: крамнік / скупшчык ануч і гандляр рознаю драбязою: анучнік, каравачнік (уст.)

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Контрольный тест 8 класс, ​
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*