Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Кантрольная тэставая работа Варыянт 1 14.Адзначце сказы, у якіх правільна вызначана сінтаксічная роля выдзеленых слоў: На Палессе хутка насоўваўся зацяты ў сваёй маўклівасці вечар, засцілаючы цьмянай посцілкай лес, дальнія балоты і сухое поле (аднародныя дапаўненні Крыштальныя крыніцы, быстрацечныя рэчкі і жвавыя ручаі жывяць-поўняць тваю неўгамонную сілу (аднародныя дзейнікі). Кожная пара года па-свойму прывабная, прыгожая (аднародныя азначэнні). Некуды кліча, вабіць цябе жыццё, і ўздымаюцца грудзі ад глыбокага дыхання. (аднародныя выказнікі). Вясна — малады, бурлівы вір жыцця, імклівы, неспакойны рух у неакрэсленыя прасторы... (аднародныя выказнікі). 15.Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пры абагульняльных словах пастаўлены правільна: Мова наша неўміручая, бо яе захоўваюць усе: сялянка, што спявае народную песню; вучоны, які, збіраючы словы, складае слоўнік; дзяды, што апавядаюць пра мінулае роднай зямлі. Лес для мяне стаў усім — і домам, і школай, і месцам шматлікіх дзіцячых забаў і гульняў. I матчыны словы, і ласка яе, і такі знаёмы дамашні пах — усё гэта вярнула Івану адчуванне радасці жыцця. У холад і ў спёку, у дождж і пасля дажджу, удзень і ўночы, з ветрам і без ветру, маладзіком і ў поўню, летам і зімой заўсёды прыгожы ён, наш любы край. I куды ні зірнеш: на купіны верасу, на кусты, на трухлявыя пні — усё было заплецена павуціннем. Тэкст да заданняў 16—20 (1) Мінуўшы сяло, Сцёпка выйшаў у поле. (2) Бяскрайнія прасторы ляжалі перад ім, пазіралі на яго незлічонымі вачыма, пазіралі маўкліва і ўдумна. (3) I неяк маркотна стала Сцёпку. (4) Усё, што было найдаражэйшае ў яго жыцці: дзяцінства, таварышы, сям’я, Аленка – засталося дзесьці там, пад саламянымі стрэхамі, што пакрыху пачыналі знікаць з вачэй. (5) Ідзе Сцёпка то чыгункаю, то вузенькаю сцежкаю, мінае чырвоныя домікі будачнікаў, пераезды, купкі дрэў, а перад ім раскрываюцца ўсё новыя і новыя малюнкі незнаёмых краявідаў. 16.Адзначце сувязі сказаў у тэксце: паслядоўная; паралельная. 17.Выпішыце з тэксту тры словазлучэнні, якія адпавядаюць схеме «назоўнік + назоўнік». 18.Знайдзіце ў тэксце аднасастаўны сказ. Запішыце яго нумар, від і граматычную аснову. 19.Складзіце схему аднародных членаў сказа з 4-га сказа. 20. Адзначце, колькі радоў аднародных членаў ужыта ў 5-м сказе: адзін; два; тры; чатыры.