Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
10.Адзначце складаназалежныя сказы з сузалежным неаднародным падпарадкаваннем даданых частак: 1) Я раскажу табе, як прыходзіць сюды вясна, як слаба і хвалююча пахнуць тады на дрэвах пупышкі, як чарнее сад на вечаровай ружовасці неба; 2) Калі доўга назіраць за адным і тым жа ўчасткам неба, асабліва ў сярэдзіне жніўня, лістапада або снежня, можна ўбачыць, як метэоры з’яўляюцца на небе адзін за адным, веерам вылятаючы з аднаго месца; 3) Валера ўстае, каб зачыніць дзверы, а заадно і паглядзець, што там у лазні; 4) Даніла яшчэ трошкі пастаяў, правёў позіркам Тамаша, які хутка знік у густым алешніку, і рушыў да чародак маладых бяроз, што бялелі наперадзе; 5) Праўда, ёсць адна аўтаручка, якая захоўваецца ў мяне ўжо дваццаць гадоў і якой я цяпер пішу гэтыя радкі. 11.Пабудуйце гарызантальную схему 3-га сказа з задання 10: 12.Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску: 1) І вось тут баба першыню задаволена ўсміхнулася, калі ўбачыла_ як у яе ўнучкі спрытна ходзяць рукі, месячы цеста; 2) Каб хлопчык трохі падцягнуўся_ настаўніца параіла часцей пісаць дыктанты дома; 3) А вы чулі, што_ калі хто наглядзіцца ў азёрную ваду і памыецца ёю, дык прыгажэйшым становіцца? 4) Ад бярозы, што пад ветрам раз-пораз прыпадала да акна, адарваўся і прыліп жоўты лісток; 5) Калі сціхаюць самалёты, чуваць, як клепяць у вёсцы косы, бразгаюць у некага ля студні вёдры_ і кудахчуць на ўсё горла куры. 13.Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі: 1) Якія ў нас дзверы нізкія – чуць шыю не звярнуў; 2) Я чысціў рыбу, Руслан абіраў бульбу, Валодзька збіраў галлё для кастра, дапамагаў ва ўсім; 3) Расплюшчыла Натка вочы, глядзіць – сонейка ў пакоі; 4) Радасна віталі новы дзень птушкі – звінелі ў вышыні жаваранкі, мітусіліся каля шпакоўніц у садах і пад стрэхамі шпакі; 5) Уздыхнуў Алёшка: давялзецца стрыгчыся. 14.Адзначце складаныя сказы з бяззлучнікавай і падпарадкавальнай сувяззю частак: 1) Я нават узрадаваўся: ёсць магчымасць прайсціся па знаёмых мясцінах, пабыць сам-насам з прыродай, якая памятае цябе яшчэ малечай; 2) Ляжыць гэты белы камень тут з незапамятных часоў, і старыя кажуць, што ад яго і назва вёскі пайшла – Белая; 3) Падвал, у якім размяшчаўся штаб брыгады, быў надзвычай прасторны, з нізкай, літай з бетону столлю, якую надзейна, строга па адной лініі падпіралі масіўныя квадратныя калоны; 4) У калідоры стаяў мігатлівы паўзмрок: закаханыя парачкі, якія занялі падаконнікі і зацішныя куточкі на лесвіцы, загадзя паклапаціліся аб эканоміі электрычнага святла; 5) Дзень выдаўся пагодлівы, сонечнае святло праз вокны з вітражамі напаўняла залу плямамі ўсіх колераў вясёлкі, а пад столлю ў святле, адбітым ад чырвонай мэблі і залацістага паркету, вітражным шклом у чырвона-залацістай гаме казачна гарэлі плафоны. 15.Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі: 1) Перад тым як сесці за стол, Міканор запрасіў і Васіля, але той адмовіўся; 2) Мерна ўздрыгваў вагон, прыглушана гудзелі колы ды ў такт вагону хісталіся палахлівыя цені ад лаў, ад паліц, ад здранцвелых людзей, што спалі, храплі; 3) Стомлена апусціліся моцныя спрацаваныя рукі, а пальцы, што цэлы дзень трымалі рукаяткі сахі яшчэ ніяк не могуць разагнуцца; 4) У гаспадарчых будынках глыбока ўздыхалі і варочаліся валы і час ад часу ржаў конь, якога нашы салдаты пакінулі ў час наступлення: ён тады быў паранены і вельмі слабы; 5) Памятаю, што, хоць і стаяў яшчэ люты, той дзень выдаўся на дзіва цёплы, адліжны, дзе-нідзе нават капала са стрэх. 16.Пабудуйце схему 4-га сказа з задання 15 17.Адзначце сказы, у якіх мову абавязкова трэба браць у двукоссе: 1) Кажа ён старэйшаму сыну, Сцяпану: Ідзі ты, сынку, пільнаваць яблыкі. 2) Колькі людскім пакаленням свяцілі гэтыя зоркі, – разважаў сам з сабою настаўнік. 3) Сонейка на тую пару, праз акно ўлезшы, блудзіла па хаце і, убачыўшы Міхася, падумала: Бедны хлопчык! 4) Дзед стаяў пануры, злосны, з жандарамі лаяўся: Што вы тут шукаеце, чаго не палажылі? 5) Давай, – думае, – дабяруся ўжо да яго...бадай, ці дацягну да вясны...Шмат дакучаць я яму не буду. 18.Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі пры афармленні чужой мовы: 1) – Дрэвы, сынок, – гаварыла маці. – Упрыгожваюць наша жыццё, дораць чалавеку радасць, робяць яго шчаслівейшым; 2) Крушынскі пазірае на неба і думае: “Няўжо пойдзе дождж?”; 3) – Любіш кніжкі чытаць, – запыталася Зоська; 4) – Сёння вельмі важны дзень, – прызнаўся Мікалай. – Мяне запрасілі на сустрэчу з роднай зямлёй, з тымі людзьмі, з якімі я жыў, быў шчаслівы; 5) Настаўнік сказаў: “Не пакідай, Сцёпка, навукі: у цябе вялікія здольнасці да яе”. Очень важно! Спаибо!
У гэтым годзе майму роднаму гораду спаўняецца 58 гадоў. Для горада гэта зусім не вялікі ўзрост. Салігорск яшчэ расце і развіваецца, аб чым сведчаць шматлікія будоўлі, новыя мікрараёны, жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і супермаркеты.
Салігорск - невялікі горад. Яго плошча - ўсяго пятнаццаць кіламетраў квадратных. У той жа час, гэта другі па колькасці насельніцтва горад Мінскай вобласці. Салігорск - густанаселены горад. Новых жыхароў сюды прыцягваюць кар'ерныя магчымасці, развітая інфраструктура, прыгажосць горада.
Салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. Ён размешчаны на рацэ Случ. На яе берагах ёсць абсталяваныя месцы для адпачынку. Побач з горадам знаходзіцца Салігорскае вадасховішча. У горадзе ёсць лесапаркавая зона, дзе мясцовыя жыхары з задавальненнем збіраюць грыбы і ягады. На жаль, у апошні час усё большая частка лесапаркавай зоны высякаецца, каб даць месца пашырацца гораду. Мабыць, хутка апошні буйны зялёны куток знікне назаўсёды. Але пакуль што, ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі, Салігорск - зялёны горад. Тут мноства дрэў, газонаў, кветнікаў. Вясной і летам ад усяго гэтага проста немагчыма адвесці погляд.
Экалагічную абстаноўку ў горадзе псуюць размешчаныя вакол калійныя камбінаты, дзякуючы якім і ўзнік Салігорск. Аднак там пастаянна ўкараняюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, якія зніжаюць колькасць шкодных выкідаў у паветра і дазваляюць бяспечна жыць у горадзе.
Салігорск з'яўляецца прамысловым горадам. Тут знаходзяцца такія вядомыя не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой буйныя прадпрыемствы, як "Беларуськалій", "Калінка", "Купалінка", "Пасат".
У нашым горадзе ёсць, дзе добра правесці вольны час. У Салігорску ёсць свой кінатэатр, палац культуры, музей, бібліятэкі. Ёсць тут і рэстараны, бары, клубы і кафетэрыі.
На мой погляд, гораду не хапае яшчэ адной паліклінікі. Наша адзіная паліклініка абслугоўвае больш за сто тысяч насельніцтва горада, а таксама насельніцтва ўсяго раёна. Таму там вельмі вялікія чэргі, а да спецыялістаў практычна немагчыма трапіць. На жаль, замест таго, каб пабудаваць другую паліклініку, у горадзе ўзводзяцца чарговыя супермаркеты і забаўляльныя цэнтры.
Але я ўсё роўна люблю свой горад і не прамяняў бы яго ні на які іншы.