Дапаўненне - гэта даданы член сказа, які абазначае прадмет або асобу, якая з'яўляецца аб'ектам дзеяння, можа быць выражаны назоўнікам або займеннікам і адказвае на пытанні ўскосных склонаў ("што?", "каго?" і іншыя).
Падкрэсліваецца: _ _ _ _ _
Азначэнне - гэта даданы член сказа, які абазначае прымету прадмета, можа быць выражаны прыметнікам або дзеепрыметнікам і адказвае на пытанні "які?", "якая?", "якое?", "якія?" і іншыя.
Падкрэсліваецца:
Акалічнасць - гэта даданы член сказа, які абазначае прызнак дзеяння, можа быць выражаны прыслоўем, дзеепрыслоўем, назоўнікам і адказвае на пытанні "як?", "калі?", "дзе?", "з якой мэтай?" і іншыя.
Падкрэсліваецца: _ . _ . _ . _ .
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Пытанни да п'есы Паулинка1Падбярыце эпітэты да назвы п ' есы . Якой вам уяўляецца Паўлінка пасля першага знаёмства з тэкстам твора ?2Чаму Паўлінка і Якім Сарока сустракаюцца ў сакрэце ад бацькоў ?3Якія выказванні і паводзіны Паўлінкі сведчаць пра тое , што яна кахае маладога настаўніка ?4 . Па якіх каларытных выслоўях можна пазнаць Сцяпана Крыніцкага Пранціся Пустарэвіча ?5Як ставіцца Паўлінка да сваіх бацькоў ? Аб чым гэта сведчыць ?6Падрыхтуйце эскізы афішы да спектакля « Паўлінка » .
Драма Янкі Купалы “Раскіданае гняздо” распавядае гісторыю адной беларускай сям’і, у якой адабралі зямлю. Спачатку бацька, а потым сын судзяцца з панам, змагаюцца за свой кавалачак.
Такіх гісторыяў было шмат на беларускіх землях. Сваім творам Янка Купала адлюстраваў роспач цэлага народу, які шукае праўды і справядлівасці, і не знаходзіць. Адсюль і назва твору – “Раскіданае гняздо”. Гняздо тут – гэта не толькі сям’я і дом Зяблікаў. Дарэчы, прозвішча Зяблікі – таксама сімвалічнае ў творы. Быццам яны птушкі, гняздо якіх разбурылі, растапталі жорстка і бесчалавечна. Але, праз гэтую асабістую гісторыю раскіданым гняздом Янка Купала называе ўсю Беларусь, абагульняе лёсы цэлага народу.
У творах Янкі Купалы нацыянальнае адраджэнне заўсёды займае цэнтральную пазіцыю. Ён шчыра перажывае за лёс беларусаў, якім выпадае адно выпрабаванне за другім на шляху да простага чалавечага шчасця – працаваць на сваёй зямлі і жыць спакойна. Менавіта шчасце і з’яўляецца галоўнай філасофскай праблемай твора “Раскіданае гняздо”. Кожны з герояў драмы марыць пра шчасце, але кожны бачыць яго па-свойму. У выніку мы бачым канфлікт, знешні і ўнутраны, паміж героямі і паміж рэчаіснасцю, якая руйнуе, топча надзеі і “раскідвае” ушчэнт птушынае гняздо.