Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Правильно расставить знаки препинания. У сённяшні час павышаецца цікавасцьда ўнутранага стану чалавека і пазнання яго пачуццёвага жыцця. Тэмакахання заўсёды хвалявала людзей. Вакол яе заўсёды вяліся спрэчкі. Аб яе загадкавасці і немагчымасці поўнага вызначэння гаварылі старажытныя паэты, філосафы, асветнікі, паэты і пісьменнікі ўсіх гістарычных эпох і ўсіх нацыянальнасцей. Каханню прысвечаны самыя душэўныя радкі. З дапамогай кахання асвятляецца прыгажосць чалавечага жыцця і адносін. Каханне называюць здольнасцю ахвяраваць сабою дзеля каханага; уменнем аддаваць і не браць; жаданнем зрабіць любімага чалавека шчаслівым; энергіяй жыцця; хваробай сэрца; вогненнай ракой. Шэрага значэнняў кахання можна доўжыць, і ўсе яны не вычарпаюць тую вялізную палітру значэнняў і адценняў гэтага вялікага па сэнсавым аб’ёме слова.У сучаснай беларускай паэзіі тэма кахання займае важнае месца. Цяжка знайсці цяпер паэта-мастака, які не звярнуўся б да гэтага боскага пачуцця. Аднак сярод іх зараз не так шматмайстроў, якія ўсё жыццё верныя тэме кахання і стварылі шэдэўры. Важна тое, што сапраўдны мастак заўсёды павінен быць арыгінальным. Для сучаснай любоўнай лірыкі характэрны свежыя матывы і напрамкі. Адным з такіх напрамкаў з’яўляецца інтымная лірыка. Пачуццёвыя адносіны паміж мужчынам і жанчынай – гэта свайго роду аснова быцця, крыніца жыцця. Каханне здольна запаліць агонь ў душы кожнага чалавека і гэты агонь будзе гарэць ўсё жыццё, асвятляючы духоуные сцежкі чалавека. Але яно нясе не толькі радасць і шчасце, а часам– гора, сум, смутак і расстанне. Як абвяшчае шматвяковая народная мудрасць, каханне – гэта не толькі ап’яняльны дурман, але і перажыванні. Таму ў любоўнай лірыцы пераважаюць такія матывы, як смутак і сум, расстанне, страта каханага. Сапраўды, крыўды ціхвілінныя растанне з каханым чалавекам астаўляе ў душы ў кожнага горкі смутак, расчараванні. Таму ў беларускай літаратуры нямала твораў, гераіні якіх, праходзячы праз цяжкія выпрабаванні, захавалі на ўсё жыццё першае нясмелае юнацкае пачуццё.