Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
І варыянт 1.Адзначце складаназлучаныя сказы: 1) Дзіма нагнуўся, хацеў падсадзіць верабейку, а ён зусім сцяўся, прыціснуўся да зямлі; 2) У цёмным парку было ціха, і ў паветры прабіваўся пах прэлага мінулагодняга лісця; 3) Жанчына гнулася па-ранейшаму, падбіраючы пракос ды вяжучы снапы, аднак ёй стала трохі лягчэй; 4) Сарокін устаў, ветліва падзякаваў за пачастунак і кампанію і, звяртаючыся да Рыгора Агеевіча, прапанаваў разам пагуляць, пагаварыць па-мужчынску; 5) Таня вельмі не хацела, каб тата ехаў у камандзіроўку. 2.Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі: 1) У гэты час расчыніліся дзверы, і ў воблаку марознай пары з’явіўся Васіль; 2) Тут раслі яліны, і трапляліся бярозы; 3) Рэзкі свіст – і ля краю балота задымілася глеба; 4) Над вымытымі вадой палямі засінела чыстае неба, і зазіхацела яркае жнівеньскае сонца; 5) Ужо іграў гармонік, і моладзь гуляла польку, з тупатам уздымаючы пыл. 3.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску: 1) У адказ толькі спявалі птушкі _ ды цвыркалі конікі; 2) Снег прыкарэў на ялінах і соснах _ і вецер яго не абтрэсвае; 3) Пачатак верасня быў дажджлівым _ і нават старшакласнікі хадзілі ў школу ў верхнім адзенні; 4) Толькі плавіліся, залаціліся ў промнях сонца вокны _ ды кучаравіўся над комінамі дым; 5) У хаце яшчэ стаяла сухаватая, напараная сонцам духата _ і было цемнавата. 4.Адзначце складаназалежныя сказы: 1) У самае спякотнае лета лужкі перасыхалі зусім, і гразь камянела, трэскалася; 2) Над маладзіком, які чырванеецца ражкамі ўгару, невысока блішчыць Венера; 3) Нанач браўся туман, сіняваты, густы, як завараны крухмал; 4) Над Прыпяццю сінее лес, адтуль нясе церпкім густым водарам, сатканым з пахам хвоі, прэлай зямлі, грыбоў і багуна; 5) Выйшлі з двара надвячоркам, калі ўздоўж вуліцы наскрозь ружавеў ад сонца ўзняты каровамі пыл. 5.Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі: 1) Каля вербаў, што навісалі над вадою была стаянка лодак местачковых рыбакоў-аматараў; 2) Кідаў плесці лапці дзед толькі вясною, калі зямля дыхала цяплом, і людзі пачыналі ўсюды патроху сеяць; 3) Цёця Глаша моцна бразнула нажом, якім збіралася рэзаць хлеб, і аж пераступіла з нагі на нагу; 4) Мы тлумачым прысутным, што бабёр – звер няшкодны і што корміцца ён толькі раслінамі ды карой дрэў, асабліва лазы і асіны; 5) Трэба толькі ўвесь час падкладваць дровы, бо калі хоць на гадзіну пячурка астывае, то на сценах вагона, асабліва ля дзвярэй і па кутках, адразу выступае белая намаразь. 6.Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы: 1) Міла бомы смяюцца ў цішы, ціха срэбрам грукае крыніца; 2) Чалавек аблюбаваў сабе мясцінку, памацаў нагою, каб не было мокра, і лёг; 3) Каранасты дубок быў зусім адзінокі, моўчкі слухаў ён буры далёкія крокі; 4) На берагах Бярозы-ракі з’явіліся ўмацаваныя паселішчы людзей, узброеных лукамі, стрэламі; 5) Зямля жыве: у бераг б’юць прылівы, у вырай адлятаюць жураўлі. 7.Адзначце сказы, дзе правільна расстаўлены знакі прыпынку: 1) Праходзяць паязды, пыхкаюць дымам паравозы, дымяць у неба заводы, зелянеюць паплавы, пагойдваецца жытняе поле, у хвоях чуцен ветравы шэпт, у рэчцы пад сонцам блішчыць вада; 2) Рушыўся снег, зашумела вада, раскаваліся рэкі ад лёду; хлынула вон зімавая нуда, сонца ўносіць цяпло і пагоду; шумныя песні іграюць лясы, павявае ветрык цеплаваты, белая ніва ад снежнай расы ўбіраецца ў чорныя латы; 3) Меднастволы, як выліты, высіцца бор, зацвітае на ўзлессі блакітны чабор, заглядзелася сонца ў люстра азёр, – гэта ты, мая Беларусь! 4) Пасееш упару, – будзеш мець хлеба гару; 5) У народзе кажуць – беражлівым быць: лепей жыць. 8.Якія знакі прыпынку трэба паставіць у наступным сказе: Восень там гаспадарыць ідзе па зямлі валадаркаю ёй належыць усё поле поплаў рака сенажаць ёй належыць нават сонца зацьміць іншы раз яго хмаркаю і заплача пачне кроплі спорныя слёз сыпаць: 1) 6 косак, 2 кропкі з коскай і працяжнік; 2) 5 косак , 2 двухкроп’і, 2 кропкі з коскаю; 3) 7 косак, 1 працяжнік, 1 двукроп’е; 4) 8 косак, 1 двукроп’е; 5) 5 косак, 2 кропкі з коскай, 1 працяжнік, 1 двукроп’е. 9.Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі: 1) Брат ледзьве паспявае бегчы: кепачка спаўзла ў яго набок, брыль каля самага вуха, а дзядзька цягне, цягне яго за руку; 2) Спачатку мігціць калоссе абапал вузкай дарогі, а тады пачынаецца грэбля і паша, дзе ўжо нікога няма: ні дзяцей, ні свіней, ні гусей; 3) Нарэшце дзённыя і начныя турботы змарылі хлопцаў, і яны заснулі так моцна, што, мусіць, цяпер іх не разбудзіў бы ні гром, ні мароз; 4) Я зразумеў, што за мной назіраюць і мне зрабілася ніякавата; 5) У гэтай хлусні і ў гэтай злосці былі свае прычыны: усім не хапала цеплыні, звычайнай увагі, якая так патрэбна чалавеку.