Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Падкрэсліце перыфразы, растлумачце іх значэнне (пазначце, што кожная з іх называе 1) Ты сагравала і натхняла, хоць ад цябе я быў здаля, зямля Заслонава, Купалы, Якуба Коласа зямляБеларуская зямля). 2) І мне на твар, на лоб ляглі нямілай старасці мярэжы.(Абазначае прыход старасці). 3) Васількі тваіх воч узыходзяць пяшчотай, Беларусь – бераг белых буслоў. 4) Тут жа, непадалёку ад колішняй крэпасці, помнік таму дзеду, дзякуючы якому многія ведаюць Палессе і горад Петрыкаў, ведаюць больш не па расказах людзей, а па творы бацькі нашай прозы. 5) Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, – удзірванелы курган векавечны. 6) У маланкавы дзень хмара кідае медныя коп’і. 7) Вясна ступіла на рачулку, і гулкі крок яе чуцён – браню зімы скідае гулка, бярэ да квецені разгон. 8) Ні дождж, ні град цябе не песціць, надзейны хлеб маёй зямлі. 9) Сэнс гарачых слоў Купалы заходнебеларускі “пан сахі і касы” таго часу разумеў як палітычны лозунг барацьбы за сваё вызваленне. 10) Неба расчысцілася, і восень нарадзіла ясноту хоць перад скананнем дня.
Пытанні па змесце рамана “Каласы пад сярпом тваім”
1. Колькі год споўнілася Алесю, калі ён вярнуўся ў сваю сям’ю?
2. Люты прыгоннік, стрыечны брат маці галоўнага героя.
3. Мянушка дзеда галоўнага героя.
4. Хто на працягу 20 год не кідаў справу змагання з несправядлівасцю і быў няўлоўны для царскага ўрада?
5. Імя маці галоўнага героя.
6. Імя цесця галоўнага героя.
7. Кіраўнік сялянскіх мас, якога малы Алесь выратаваў ад расправы пана.
8. З якой нагоды ў творы згадваецца Полацк?
9. Падчас першай сумеснай вячэры з бацькамі ў Алеся зваліўся на зямлю хлеб. Як ён з ім абышоўся?
10. Які рытуал чакаў Алеся, калі той дасягнуў падлеткавага ўзросту?
Объяснение: