Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Тэкст да заданняў 16—20 ( 1 ) Мінуўшы сяло , Сцёпка выйшаў у поле . ( 2 ) Бяскрайнія прасторы ляжалі перад ім , пазіралі на яго незлічонымі вачыма , пазіралі маўкліва і ўдумна . ( 3 ) І неяк маркотна стала Сцёпку . ( 4 ) Усё , што было найдаражэйшае ў яго жыцці : дзяцінства , та варышы , сям'я , Аленка — засталося дзесьці там , пад саламя нымі стрэхамі , што пакрыху пачыналі знікаць з вачэй . ( 5 ) Ідзе Сцёпка то чыгункаю , то вузенькаю сцежкаю , мінае чырвоныя домікі будачнікаў , пераезды , купкі дрэў , а перад ім раскрываюцца ўсё новыя і новыя малюнкі незнаёмых краяві даў ( Я. Колас ) . 16. Адзначце сувязі сказаў у тэксце : 1 ) паслядоўная ; 2 ) паралельная .
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавае апавяданне "Сын Буры". У гэтым апавяданні сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопец вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння.
Вобраз Сына Буры арыгінальны і не сустракаецца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.