Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Практыкаванне 1. Выдзеліце сказы, якія не адносяцца да складаных сказаў з рознымі відамі сувязі: 1) Ганьба – гандляваць зямлёй бацькоў, змалку шанаваць яе вы ўмейце, бо яна для нас, нібыта кроў, без якой нам не пражыць на свеце. (А. Грачанікаў) 2) Ён сядзеў на негабляваных дошках, людзі моўчкі стаялі перад ім, і нельга было паверыць, што яны не разумеюць ні слова. (А. Кажадуб) 3) Хлопцаў наперадзе яна ўжо не бачыла, перад яе тварам толькі мільгануў разварочаны нагамі снег, і яна, нізка схіліўшыся, бегла па гэтым снезе. (В. Быкаў) 4) Там, дзе раней ляжалі хмызнякі або жаўцеў пясок, раслі стройнымі радамі маладыя сасонкі. (А. Чарнышэвіч ) 5) Стагналі дрэвы мнагарукія, ламаўся з грыкатам прастор, і сэрцы ў лад грымотам грукалі, і бліскавіцы секлі бор. (П. Панчанка) 6) Разважыўшы, аднак, Зоська рашыла, што крыўдаваць на Антона не трэба: пры такой завеі ды бездарожжы няцяжка заблудзіцца кожнаму. (В.Быкаў) 7) Мы ішлі па мяжы, і, хоць на ёй было вузка, дзед вёў мяне за руку. (Я.Брыль) 8) Некаторыя ішлі далей, дзе было начальства і дзе раздаліся гэтыя нечаканыя выбухі. (В. Быкаў) Практыкаванне 2. Выдзеліце сказы, сказы з пунктуацыйнай памылкай. Пастаўце неабходны знак прыпынку. 1. Ужо з тыдзень стаялі сіверныя, з сонцам дні, ваду сцягнула, і зямля пачала прасыхаць, і была мяккаватая і як быццам цёплая. (А.Кудравец) 2. Адагрэтая за вясну зямля набрала сіл, і зеляніна на ёй расце і шырыцца з такой шпаркасцю, што, калі прыслухацца ўважліва, дык уловіш, як вы цягнуцца каліўцы ўгору. (Т. Хадкевіч) 3. Хмары нібы расшчапіліся маланкай, прагучаў магутны ўдар грому, і дождж лінуў – густы і цёплы. (Т. Хадкевіч) 4. На полі яшчэ віднеліся дрэвы, і была прыкметна дарога, бо неба ачысцілася ад хмар. (А. Чарнышэвіч) 5. Кепска, аднак, рысаваць пры лямпе: святло жаўціць, і цені вельмі вострыя, густыя. (Я. Брыль) 6. 3 поўдня балоты зноў падбіраліся да саламяных, замшэлых радоў стрэх, але ў гэты бок ішла найбольшая сувязь са светам і тут па дрыгве была намошчана дарожка. (І. Мележ ) 7. Ён чалавек дарма што сур'ёзны, а, калі разгаворыцца, дык люба слухаць. (К. Крапіва) 8. Ён дрэнна разумеў ужо, што з ім здарылася і дзе ён, толькі адчуваў, як пякучым болем гараць на руках пальцы і надта хацеў піць. (В.Быкаў) Практыкаванне 3. Зрабіце разбор сказа па схеме. 1. Пастаўце знакі прыпынку. 2. Пранумаруйце часткі. 3. Падкрэсліце граматычныя асновы. 4. Вызначце тып сказа і яго разнавіднасць. Лабановіч пераходзіў ад аднаго акна да другога, каб разгледзець гэтую мясцовасць і хоць прыблізна адгадаць, дзе яго новая школа. (Я. Колас
В это время года дни становятся длиннее, солнце встаёт раньше, а ночи теперь немного покороче. С самого утра птицы начинают будить тебя своим прекрасным щебетанием, давав понять, что пора просыпаться. К тому же весеннее утро намного безопаснее зимнего, ведь зимой утром темно и ничего не видно, и когда идешь в школу, то с опаской смотришь по сторонам.