Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Дамашняе заданне Заданне 1. Тэст А1. Адзначце словы з падоўжаным [ч]: 1) паказчык 2) сугучча 3) падчысціць 4) даследчык 5) расчасаць А2. Адзначце словы з падоўжаным [ш]: 1) заросшы 2) узвышша 3) расчырванелы 4) з шапкай 5) шчыміць А3. Адзначце словы, вымаўленне якіх не супадае з напісаннем: 1) карагод 2) касцюм 3) мярэжжа 4) перакідваць 5) лес і возера А4. Адзначце словы, у якіх пры вымаўленні адбываецца асіміляцыя зычных гукаў па мяккасці: 1) сківіца 2) светлы 3) сфера 4) нясвіжскі 5) схіліцца А5. Адзначце словы, у якіх пры вымаўленні адбываецца асіміляцыя па звонкасці: 1) дубчык 2) кляцьба 3) разбіць 4) бейсбол 5) экзамен А6. Адзначце словы, у якіх усе гукі – мяккія: 1) глей 2) абледзяненне 3) пляцень 4) цвісці 5) юбілей А7. Адзначце словы, дзе вымаўленне не супадае з напісаннем: 1) клёцкі 2) бацвінне 3) адступаць 4) чэшскі 5) кончык А8. Адзначце словы, у якіх спалучэнне дж абазначае два гукі: 1) агароджа 2) паджаць 3) дажджлівы 4) аджартавацца 5) аджыць А9. Адзначце словы, у якіх вымаўляецца гук [цц]: 1) па кладцы 2) на рэчцы 3) жыццё 4) у лодцы 5) лісце А10. Адзначце словы, у якіх колькасць гукаў і літар не супадае: 1) без бацькі 2) згінуў 3) ткацкі 4) камандзір 5) усміхаешся
Серж — нахабны, злосны і адначасова труслівы, баіцца адказваць за свае ўчынкі. Ніхто і не чакае ад Сержа нічога добрага. Ён, нібы сыты і распешчаны звярок, «палюе» на дзяўчатак. Яго цешаць іх пакуты, слёзы. Не паважае Серж і старэйшых: пажылога чалавека называв дурнем і старым чортам.
Сержа не любілі ў класе. У яго не было сяброў, акрамя белабрысага Мішкі, які прымаў удзел ва ўсіх Сержавых помстах. Адносіны Сержа і Мішкі былі толькі падобныя на сяброўскія. Хлопцы разам помсцілі старому чалавеку, разам наведвалі школьны буфет. Але сапраўднымі сябрамі яны не былі. Мішка карыстаўся Сержавымі здабыткамі, а на тое, каб дапамагчы аднакласніку пазбавіцца памылак, Мішкі не хапала. Аўтар называв яго падхалімам і падлізнікам.
Серж хацеў, каб яго лічылі героем, але няправільна разумеў геройства і зусім не ведаў, што такое сапраўдная дружба. Ён не любіў працаваць, не ўмеў ладзіць з аднакласнікамі, у яго былі абмежаваныя інтарэсы. Серж думаў, што калі яго бацька карыстаецца аўтарытэтам у горадзе, то частка бацькавай славы дастанецца і яму.
Серж не паважаў сваіх бацькоў, даваў загады бацьку, мог крыкнуць на маці. Ён ніколі не сумняваўся, што бацька або маці выканаюць усе яго жаданні. Серж нават не прасіў у бацькоў машыну, грошы, а патрабаваў. 3 кожным разам хлопчык станавіўся ўсё больш нахабным. Аўтару не падабаецца яго герой. Гэта бачна па апісаннях учынкаў, размовы Сержа з іншымі людзьмі. Вось як К.Чорны апісвае патрабаванні Сержа: «закрычаў... прарэзлівым, пісклівым і распешчаным голасам», «яўкнуў», «запішчаў другі раз».
Серж меў усё, што можна купіць за грошы, але не меў самага галоўнага — бацькоўскай увагі. Бацька Сержа быў вельмі заняты чалавек. Яму не было калі заняцца выхаваннем сына. Ён патураў усім Сержавым капрызам, каб хутчэй адчапіцца ад яго. А Серж прывык да таго, што яго жаданні задавальняліся, і рашыў, што яму ўсё можна і што ён лепшы і разумнейшы за ўсіх.
Я думаю, што Серж Мілеўскі зменіцца. I ён, і яго бацька зразумелі свае памылкі. Бацька Сержа цвёрда ўпэўнены, што іх можна выправіць.