klykovav672
?>

с заданием Прадоўжыце радкі. Назавіце твор і аўтара. 1. Калі што ёсць напрыгажэйшае ў свеце, то, бадай, гэта .2. Якраз каля таго часу, калі на вуліцах відзён стаў высокі стары чалавек, у дваццатай школе з'явілася новая вучаніца .​

Белорусская мова

Ответы

Исакова-Александрович511
Няма нічога больш каштоўнага, чым жыццё чалавека. Але, відаць, не ўсе гэта разумеюць. Інакш адкуль у свеце столькі войнаў?
Задумайцеся: ну што добрага можа даць чалавецтву і асобнаму чалавеку вайна? Хоць што-небудзь прыйшло на розум? А што дрэннага? Вось тут можна назваць многае: мільёны забітых і пакалечаных, яшчэ больш асірацелых і з разбітымі сэрцамі. Як пісаў Анатоль Вярцінскі ў сваім творы "Рэквіем па кожным чацвёртым":
Кожны чацвёрты быў мёртвы —
мір і спакой ім вечны!
Кожны трэці быў змораны,
скалечаны і знявечаны. 
Кожны другі на целе
меў раны, апёкі ці шрамы.
I ўсе мы, усе мы мелі
на душы сваёй раны.
Вялікая айчынная вайна прайшлася па нашай краіне, змятаючы ўсё на сваім шляху. Мы не былі ініцыятарамі гэтай вайны і не былі ў ёй зацікаўленыя. Але чамусьці менавіта на нашай тэрыторыі вяліся самыя жорсткія баі. Менавіта наша радзіма была акупаваная нямецкімі захопнікамі. Менавіта сярод нашых людзей быў забіты кожны чацвёрты:
Лічым: кожны чацвёрты,
а той рахунак прыблізны,
а той рахунак няцвёрды,
а ўрон яшчэ больш вялізны.
Наш народ паказаў небывалую мужнасць ў гэтай вайне:
Зямля мая бой прымала
ад стара і да мала,
ад стогадовага Талаша
Да Казея — малыша.
За гэта яму гонар і хвала. Але яшчэ большая хвала будзе таму народу, які зразумее, што войны ніколі не прыносяць дабра. Іх вынік - гора, слёзы, боль, зраненыя целы і душы.
Нават калі вайна скончаная, яна назаўсёды застанецца ў сэрцах і памяці людзей незагойнай ранай. І свята будзе азмрочаным адсутнасцю тых, хто вярнуў мір на нашу землю цаною свайго жыцця: 
Мір асвятліў нас сваім святлом.
Грымелі ўрачыста акорды.
Толькі не быў за святочным сталом
кожны чацвёрты.
"Людзі, вы вывучылі ўрок?" - спытаюся я, перайначыўшы радок з вершу Анатоля Вярцінскага. Азірніцеся на нашых загінуўшых продкаў. Чуеце іх галасы? Слухайце ўважліва. І не паўтарайце іх памылак.
Памятайце, што чалавечае жыццё - найкаштоўнейшае багацце. Спыніце войны, пакуль не знішчылі адзін аднаго. Любоў і памяркоўнасць - вось што выратуе чалавецтва.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

с заданием Прадоўжыце радкі. Назавіце твор і аўтара. 1. Калі што ёсць напрыгажэйшае ў свеце, то, бадай, гэта .2. Якраз каля таго часу, калі на вуліцах відзён стаў высокі стары чалавек, у дваццатай школе з'явілася новая вучаніца .​
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

alex091177443
Чечин-Павлова615
Сопова
мария Кузив1393
irina-mic
megapolisgroup
Pavel1545
pavlovm8316
Лебедев972
Вадимовна
pimenovamar
Lvova_Aleksandr933
M19026789436
alexk13
Amulenkov