Mnatsovna
?>

Пераказ по бел мови 8 класс "паядынак"

Белорусская мова

Ответы

DVOct33

Невысокага росту егер, хударлявы, ссутулены, з кароткімі рыжымі вусамі і рэдкай бародкай, быў падобны на сапраўдна-га лесавічка. Пад старым разгалістым дубам, што рос на палян-цы, ён ціхім голасам даваў парады фатографу:

— Вунь там, за бродам, пачынаецца вялікі імшарнік. Апранай гумавыя боты, каб не падмачыцца. За бродам будзе мысок дубровы... За ім пачынаецца балота. Каля мыска якраз і б'юцца на світанні ласі. Толькі асцярожна... Днямі адна наша жанчына збірала журавіны, Напаў на яе лось... Яна так перапужалася, што і не помніць, як з балота выбралася. Будзь асцярожны, бо хто ведае, што ў галаве раз'юшанага лася. Калі што не так — хутчэй на дрэва. Не шумі, бо лось можа з'явіцца нечакана...

Апоўначы фатограф абуў гумавыя боты, апрануў ватоўку. Зарадзіў апарат.

Задоўга да світання ён перабраўся праз брод і прытаіўся за невялікім стажком каля ўзлесся. Тут, на выкашаных прагалі-нах між кустоў алешніку і лазы, сыходзіліся на бойку ласі.

Прыхінуўшыся да стажка, фатограф і не прыкмеціў, як за-драмаў. Абудзіў яго голас. Здавалася, што нехта заблудзіўся ў балоце і гукае прыглушаным хрыплаватым голасам, просіць дапамагчы.

Дрымоту як рукой зняло. Фатограф закінуў сумку з фота-апаратам за спіну і, адгукваючыся, пайшоў напрасткі праз ба-лота. Раптам голас прагучаў у другім баку. Фатограф спыніў-ся — ці не мроіцца яму. Прыслухаўся. Прайшоў мо якіх сто метраў і стаў як укопаны. Перад ім, як здані, выплылі з тума-ну два вялізныя ласі. Апусціўшы галовы, выставіўшы наперад галінастыя рогі, яны на нейкае імгненне знямелі і стаялі неру-хома. Потым кінуліся адзін на аднаго.

Стукнуліся рогі аб рогі, затрашчалі. Звяры ўпіраліся, разва-рочвалі капытамі купіны, мох — хто каго перасіліць. Але ніво-дзін не здаваўся. Вось ласі ўпалі на калені. Потым падхапіліся, адбеглі трохі і зноў кінуліся адзін на аднаго. Зноў затрашчалі рогі.

Здавалася, барацьба ішла не на жыццё, на смерць.

Але вось адзін супернік не вытрымаў націску і пахіснуўся. Гэтага было дастаткова. Другі мацней націснуў і паваліў яго. Пераможаны не паспеў падняцца, як атрымаў яшчэ ўдар.

Хутчэй трэба ратавацца, уцякаць. Лось падхапіўся і з усіх ног падаўся прэч. Пераможца пагнаўся за ім.

Фатограф стаяў як зачараваны і не мог уцяміць, што перад ім было — сон ці ява. Захоплены незвычайным відовішчам, ён забыўся, дзеля чаго сюды прыйшоў.

Зноў пачуўся стогн. Толькі цяпер фатограф зразумеў, што гэта быў баявы кліч лася.

Фатограф асцярожна крануўся на ласіны стогн. Неўзабаве ён выйшаў на невялікі грудок, дзе расло некалькі маладых дубкоў. Ласі раўлі, стагналі навокал, але не трапляліся на вочы.

Фатограф пасмялеў, перастаў асцерагацца, страціў піль-насць. Ён спыніўся каля пня, дастаў з кішэні цыгарэты...

Лось з'явіўся нечакана, быццам здань. Апусціўшы галаву, выставіўшы рогі, звер пёр напралом.

Фатограф схапіў апарат, але не паспеў пстрыкнуць затво-рам: вельмі ж хутка скарачалася адлегласць паміж ім і ласём. Тады ён сарваўся і куляю даляцеў да дубка і, як тая рысь, хут-ка і спрытна ўзабраўся на дрэва.

Лось горда ўзняў галаву і павярнуў назад.

Ён і сапраўды перамог: слабейшы ўцёк ад яго.

Праз хвіліну, другую быў чуваць у імшарніку стогн: лось выклікаў на бой таго, хто яшчэ хацеў памерацца з ім сваёю сілаю. (491 слова)

Объяснение:

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Пераказ по бел мови 8 класс "паядынак"
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

Look7moscow
dmdlir
Nikolaevna382
sorokinae
Makarov
avn23
marinamarinyuk39
Nzharenikova
Nivanova995
alina Korneev
pifpaf85
vetrov1
maxim-xx38
ganna1790
grenysherg2873