fucingprinces30
?>

мозг вообще не соображает {напишите про подругу} [учитель же не знает какие у меня подруги]​

Белорусская мова

Ответы

Андреевна

Мастацкі стыль абслугоўвае духоўную сферу жыцця грамадства. Гэтастыль мастацкіх твораў розных жанраў: апавяданняў, аповесцей, раманаў, вершаў, паэм, п'есі інш.

У сістэме функцыянальных стыляў мастацкі займае асобае месца. Яго, у адрозненне ад іншых стыляў, немагчыма суаднесці з пэўнай разнавіднасцю літаратурнай мовы. У межах мастацкага стылю могуць узаемадзейнічаць у большай ці меншай ступені элементы ці нават цэлыя фрагменты розных функцыянальных стыляў. Аднак гэта не «змешванне» стыляў, таму што ўжыванне моўных сродкаў у мастацкім тэксце абумоўлена задумай аўтара і зместам твора, г. зн. стылістычна абгрунтавана.

Асноўнай формай рэалізацыі мастацкага стылю з"яўляецца пісьмовае маўленне. Але праяўляецца ён і ў вуснай форме. Драматургія, напрыклад, цалкам разлічана на вуснае выказванне.

Галоўная асаблівасць стылю мастацкай літаратуры — адзінства, узаемадзеянне камунікатыўнай і эстэтычнай функцый. У мове мастацкага твора слова не толькі перадае пэўны змест, але і, з'яўляючыся сродкам фарміравання мастацкіх вобразаў, уздзейнічае на думкі і пачуцці чытача, робіць яго як бы саўдзельнікам тых падзей, пра якія расказвае аўтар.

Мова мастацкай літаратуры мае дзве разнавіднасці — празаічнае маўленне і паэтычнае маўленне.

Проза — гэта свабоднае, натуральна арганізаванае маўленне чалавека. Яно характэрна ў асноўным для эпічных і драматычных твораў: рамана, аповесці, апавядання, драмы, камедыі і інш. Галоўная асаблівасць паэтычнага маўлення — яго асобая рытмічная арганізацыя. Сярод гукавых паўтораў найбольш выдзяляецца рыфма. Рыфма ўплывае на музычнае гучанне верша.

Мове мастацкай літаратуры ўласцівы эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, вобразнасць. Гэтыя якасці дасягаюцца шырокім выкарыстаннем вобразна-выяўленчых сродкаў, сінонімаў, розных стылёвых пластоў лексікі.

Мове мастацкай літаратуры ўласціва стылістычная незамкнутасць, здольнасць убіраць у сябе розныя лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя сродкі ў адпаведнасці са спецыфікай твора. У мастацкім творы можна знайсці дыялектныя, тэрміналагічныя адзінкі, устарэлыя словы, неалагізмы, жарганізмы і нават вульгарызмы.

Пісьменнікі выкарыстоўваюць дыялектызмы як сродак характарыстыкі персанажаў, сродак стварэння мясцовага каларыту.

Спецыяльная лексіка звычайна ўводзіцца для характарыстыкі герояў, пэўнага прафесійнага асяроддзя.

У стылі мастацкай літаратуры, як ні ў якім іншым, асабліва выразна выяўляецца індывідуальнасць аўтара.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

мозг вообще не соображает {напишите про подругу} [учитель же не знает какие у меня подруги]​
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

elivanova
fednik3337923
Korikm
prostopo4ta29
YaroslavSerganYS5
polikarpov-70
Anna_Kamil
ИгоревичАндрей
katyn76
iivanov54
ibombenkova
sov0606332
lolydragon
potapenkoon72
Shevtsov1818