gigbes
?>

20. Прачытайце тэкст. Вызначце склон прыметнікаў. Дапі- шыце іх канчаткі.Падарожнікі ідуць ляснойсцяжынкай. Паабапалзвіліст цаt сцежкі расце малада зялёная траўка.Яна ўся ўсыпана празрысты расой. Сцяжынка закан-чваецца на светлапалянцы. Там цвітуць ландышы.Паветра напоўніў іх духмянкпах. Падарожнікі спы-няюцца і моўчкі радуюцца лясні прыгажосці.21. Прачытайце. Вызначце склон прыметнікаў.1) Ранн вясною ў лесе з'явіліся пралескі. 2) Але-нка любіць ранн вясну. 3) Падарожнікі перабралісяцераз шырок раку. 4) Дзеці любаваліся шырок.ракою. 5) У нядзелю ўнукі зноў убачаць любім бабу-Лю. 6) Дзеці пойдуць у парк з любім бабуляю.Дапішыце патрэбныя канчаткі прыметнікаў. Падкрэсліцесловы, у якіх магчымы варыянты канчаткаў.Да-нікікі.​

Белорусская мова

Ответы

leobashkurov1089
Мне пашанцавала нарадзіцца ў адным з самых маладых і прыгожых гарадоў Беларусі - у Салігорску. Пра яго я і хачу Вам расказаць.
У гэтым годзе майму роднаму гораду спаўняецца 58 гадоў. Для горада гэта зусім не вялікі ўзрост. Салігорск яшчэ расце і развіваецца, аб чым сведчаць шматлікія будоўлі, новыя мікрараёны, жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і супермаркеты.
Салігорск - невялікі горад. Яго плошча - ўсяго пятнаццаць кіламетраў квадратных. У той жа час, гэта другі па колькасці насельніцтва горад Мінскай вобласці. Салігорск - густанаселены горад. Новых жыхароў сюды прыцягваюць кар'ерныя магчымасці, развітая інфраструктура, прыгажосць горада.
Салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. Ён размешчаны на рацэ Случ. На яе берагах ёсць абсталяваныя месцы для адпачынку. Побач з горадам знаходзіцца Салігорскае вадасховішча. У горадзе ёсць лесапаркавая зона, дзе мясцовыя жыхары з задавальненнем збіраюць грыбы і ягады. На жаль, у апошні час усё большая частка лесапаркавай зоны высякаецца, каб даць месца пашырацца гораду. Мабыць, хутка апошні буйны зялёны куток знікне назаўсёды. Але пакуль што, ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі, Салігорск - зялёны горад. Тут мноства дрэў, газонаў, кветнікаў. Вясной і летам ад усяго гэтага проста немагчыма адвесці погляд.
Экалагічную абстаноўку ў горадзе псуюць размешчаныя вакол калійныя камбінаты, дзякуючы якім і ўзнік Салігорск. Аднак там пастаянна ўкараняюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, якія зніжаюць колькасць шкодных выкідаў у паветра і дазваляюць бяспечна жыць у горадзе.
Салігорск з'яўляецца прамысловым горадам. Тут знаходзяцца такія вядомыя не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой буйныя прадпрыемствы, як "Беларуськалій", "Калінка", "Купалінка", "Пасат".
У нашым горадзе ёсць, дзе добра правесці вольны час. У Салігорску ёсць свой кінатэатр, палац культуры, музей, бібліятэкі. Ёсць тут і рэстараны, бары, клубы і кафетэрыі.
На мой погляд, гораду не хапае яшчэ адной паліклінікі. Наша адзіная паліклініка абслугоўвае больш за сто тысяч насельніцтва горада, а таксама насельніцтва ўсяго раёна. Таму там вельмі вялікія чэргі, а да спецыялістаў практычна немагчыма трапіць. На жаль, замест таго, каб пабудаваць другую паліклініку, у горадзе ўзводзяцца чарговыя супермаркеты і забаўляльныя цэнтры.
Але я ўсё роўна люблю свой горад і не прамяняў бы яго ні на які іншы.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

20. Прачытайце тэкст. Вызначце склон прыметнікаў. Дапі- шыце іх канчаткі.Падарожнікі ідуць ляснойсцяжынкай. Паабапалзвіліст цаt сцежкі расце малада зялёная траўка.Яна ўся ўсыпана празрысты расой. Сцяжынка закан-чваецца на светлапалянцы. Там цвітуць ландышы.Паветра напоўніў іх духмянкпах. Падарожнікі спы-няюцца і моўчкі радуюцца лясні прыгажосці.21. Прачытайце. Вызначце склон прыметнікаў.1) Ранн вясною ў лесе з'явіліся пралескі. 2) Але-нка любіць ранн вясну. 3) Падарожнікі перабралісяцераз шырок раку. 4) Дзеці любаваліся шырок.ракою. 5) У нядзелю ўнукі зноў убачаць любім бабу-Лю. 6) Дзеці пойдуць у парк з любім бабуляю.Дапішыце патрэбныя канчаткі прыметнікаў. Падкрэсліцесловы, у якіх магчымы варыянты канчаткаў.Да-нікікі.​
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

maltes
zoyalexa495
mereninka7008
saltikovaK.S.1482
kristeisha871
shangina1997507
annasv8
etv771370
novocherkutino7
Coffee3862
delta88
AleksandraRuslan504
Роман
M19026789436
motor2218