Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
ЗА РЕШЕНИЕ НАЙДУ КАК ПЕРЕПРАВИТЬ 377. Прачытайце прыказкі. Знайдзіце дзеепрыслоўі і вызнаете дзеянне якой асобы яны перадаюць. Сачыце за інтанацыяй. Выпішыцеспачатку сказы з адзіночнымі дзеепрыслоўямі, а потымпрыслоўнымі зваротамі. Пастаўте знакі прыпынку, устаўце прашуча-ныя літары, дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя звароты падкрэсіре иЧлены сказа.1. Лета прагуляўшы восе..ю не збяр... 2. Дрэмлючынічога не выдрамл..ш. 3. Напрацаваўшыся да пот... па-ясі ў ахвоту. 4. Каля вады ходзячы намочышся, а каляагн.. апяч..шся. 5. І ў мал.. дарогу збіраючыся бярыз сабою сена. 6. Махлюючы свет пройдзеш, але назад іверне..ся?
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавыя апавяданні "Плачка" і "Сын Буры". "Плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
У апавяданні "Сын Буры" сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння.
Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.