Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Кантрольная тэставая работа за 10 клас ВЫНІКОВЫ ТЭСТ ЗА 10 КЛАСА1. Адзначце словы, вымаўленне якіх не супадае з напісаннем:у спрэчцы;скібіна;з ліпеня;разьбяр;ураджай.А2. Адзначце радкі, дзе абедзве падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націскнымі:азалія, шуфель;сівізна, украінец;эксперт, цяжар;цьмяны, фартух;маленькі, прадзед.А3. Адзначце словы, у якіх пішацца літара а:сальфеджы_;прор_зь;ветэ_ран;в_астразубы;бухгалт_р.А4. Адзначце словы, у якіх пішацца літара у:бакала_р;на _року;земле_ладальнік;індывіду_м;паехаў _ вёску.А5. Адзначце словы, у якіх пішацца апостраф:пад_ём;шматмоў_е;грыл_яж;аб_ехаць;раз_юшаны.А6. Адзначце выпадкі правільнага чаргавання зычных у аснове слова:берагу – беражэш;вуха – у вусе;трывога – у трывозе;прасіць – прашу;плямінка – плямінке.А7. Адзначце словы, якія пішуцца з вялікай літары:Лопе дэ (В, в)ега;(М, м)ікалаеўшчына;туманнасць (А, а)ндрамеды;вядомы (П, п)ушкініст;(К, к)андыдат педагагічных навук.А8. Адзначце выпадкі, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значенні:шчабятаў хлопчык;калючае слова;вострая сякера;кіслы яблык;заліцца чырванню.А9. Адзначце сінанімічныя рады:разумны, мудры, таленавіты;дрэнны, кепскі, нікчэмны;мароз, замаразкі, марозіць;носчык, носьбіт;імгненне, момант, міг.А10. Адзначце словы, якія пішуцца разам:1) паветра_ачышчальнаяя ўстаноўка;2) авія_канструктар;3) паў_Еўропы;4) буда_кашалёўскі аўтобус;5) высока_паэтычны твор.А11. Адзначце назоўнікі з канчаткам -у(-ю):ступень бакалаўр_;няма патэнт_;у рэзерв_;прыгожы з твар_;старонкі тэкст_.А12. Адзначце выпадкі, у якіх дапушчаны памылкі ў дапасаванні да роду назоўнікаў:пачарнелы каліўе;з запявалай Сашам;прыйшла дэпутат Патапава;плеценае пано;згубленая рукапіс.А13. Адзначце дзеясловы, якія ўжываюцца з канчаткамі –уць, -юць у форме 3-й асобы множнага ліку цяперашнягаа часу:блукаць;бачыць;лавіць;хацець;марыць.А14. Адзначце лічэбнікі, якія запісаныы правільна:сямнаццатая вясна;восемдзесят школ;пяццюдзесяццю выканаўцамі, абедзвюма сёстрамі;трымястамі рублямі.А15. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ўжыць займеннік цябе:Мой нізкі паклон _ , зямля, на якой я з’явіўся на свет.Я сумую па _, мой родны горад.Я пазнаю _ па тваёй ласкавай усмешцы.Новы светлы час прыйшоў - перакрэсліў ён мой шлях да _.Хто ж _ табе паверыць?А16. Адзначце правільна ўтвораныя і запісаныя дзеепрыметнікі:купленныя;адзетыя;пасеянае;адпрасаваныя;падстаўляны.А17. Адзначце сказы, у якіх дзеепрыслоўі ужыты правільна:Пабываўшы ў кабінеце дырэктара, дзеці зрабілі правільныя вывады.Прыходзячы раніцай на заняткі, у класе заўсёды было яшчэ цёмна.Дразды, пераймаючы салаўіныя пералівы, сустракалі раніцу адмысловым перасвістам.Даведаўшыся пра вызваленне Мінска, нас акрыліла надзея хутка вярнуцца ў родныя мясціны.Пісаўшы работу, я ўвесь час аб нечым думаў.А18. Адзначце прыслоўі і блізказначныя ім словы, якія пішуцца асобна:паварочвала (на) права;выгляд (з) надворку;узяць (пад) паху;(рамантычна) настроены;(па) сваяцку прыязны.А19. Адзначце сказы, у якіх часціца не пішацца асобна:Але быў салаўіны вечар, і прытварацца (не) варта. Стаю, які ёсць, перапоўнены радасным болем.Яшчэ (не) раз у час трывожны ўспомню край, дзе мы раслі.Максім падумаў, што ён цяпер зусім (не) патрэбныНе) далёка, па той бок дарогі, хтосьці заспяваў.Спякота была (не) сцерпная, рэдка такая здараецца ў чэрвені.А20. Адзначце сказы, дзе пішацца ні:Н_ злічыць у небе ясных зорак.Іван мне н_ сват н_ брат.Рука ў яе была лёгкая: што н_ пасадзіць – усё расце.Хоць н_ труслівы я дзяціна, але затросся, як асіна.Як бы цяжка н_ было, ведай: шчасце прыйдзе.