каля бярэзніку, выгінаючыся і падстаўляючы сонцу спіну, цякла невялікая рачулка. з кошыкам у руках асцярожна прабіраюся па кладцы праз рэчачку. кожны год на зыходзе лета ў бярэзніку расло шмат апенькаў. вырашыў я наведацца і сёлета. паставіўшы на зямлю кошык, прайшоў сюды - туды. добра прыгледзеўся і ўбачыў на самай сцяжынцы два маладыя падасінавікі. пастаяў каля іх, палюбаваўся, пакуль асмеліўся прыгажуноў ножыкам зрэзаць. непадалёк ад падасінавікаў знайшоў пяць падбярозавікаў. паклаў іх у кошык і, , іду далей. нарэшце ўбачыў бярозу- сухастоіну. на ёй ніводнага лісціка, толькі голле ва ўсе бакі тырчыць. чаго ж ёй, беднай, жыць не хацелася? падыходжу да самай бярозкі і дзіўлюся: усё дрэва ад зямлі і да самай макаўкі ўсыпана апенькамі. каб дастаць самыя верхнія, трэба якую драбіну майстраваць. на гэтай бярозе - сухастоіне нарэзаў апенек цэлы кошык. але многа яшчэ засталося ўверсе. хай вавёркам на зіму будуць.
a96849926288
26.09.2020
Угушчары старых бароў, як сляза, што ўпала з неба, блішчала вялікае возера. вельмі прыгожае яно было. расказы пра яго чароўнасць перадаваліся з паселішча ў паселішча і нават у далёкія краіны. а яшчэ казалі людзі, што ў вёсцы, якая прыляпілася да аднаго з берагоў таго возера, жыла дзяўчына-сіраціна найрыта, аднавяскоўцы звалі яе нарай. вочы яе блакітныя, колеру азёрнай хвалі, заўсёды весела ўсміхаліся. залацістыя валасы тугой касою абкручвалі галаву. голас у яе быў высокі і гучны. бывала, сядзе на беразе пад разлапістым клёнам, дзе збіралася звычайна моладзь, на гусельках грае і спявае. спачатку голас павольна плыве, а пасля ўзлятае высока і ляціць над узбярэжжам. у гэты час і птушкі змаўкалі. людзі забываліся пра сваё гора. аднойчы, калі нара спявала, праязджаў вёскаю пан, стары ўдавец. пачуў ён дзівосную песню і загадаў спыніць каня. слухаў, слухаў і сказаў нары: — прыгожая кветка вырасла ў дзікім краі. табе толькі спяваць у маіх пакоях. — кепская з мяне будзе служанка. — ты будзеш гаспадыняй, жонкай маёй. вакол нары сядзелі на зялёнай мураве дзяўчаты і хлопцы. адзін з іх, чарнявы юнак, падышоў да пана. — гэта мая нявеста,— сказаў ён,— а пан няхай сярод паноў жонку шукае. — ці не сын ты таго пятра, што бунтаваў мне народ? — успомніў пан, чырванеючы ад злосці. і залямантаваў: — узяць яго! прыслужнікі звязалі андрэя і павезлі ў маёнтак. больш яго ніхто не бачыў. праз некаторы час пан зноў прыехаў да нары даведацца, ці згодная яна прыняць з ім шлюб. дзяўчына зрабіла выгляд, што згадзілася. тут і іліся пра вяселле. надышоў гэты дзень. злосны вецер гнаў цёмныя хмары, а лес спяваў жалобныя песні. нара ехала на фурманцы ў маёнтак, у руках трымала пакунак. сустрэлі яе служанкі. завялі ў панскія пакоі і апранулі ў шлюбнае адзенне. і нара выйшла такой прыгажуняй; якія толькі ў казках і бываюць. пакланілася яна пану ды папрасіла, каб перад шлюбам крышку адной пабыць у пакоях. пан згадзіўся. ходзіць ён па двары, на служанак пакрыквае і на дзверы паглядвае. а нара тым часам з пакунка дастала смалякі ды падпаліла пакоі адзін за адным. і калі шугануў чорны дым з вокнаў, а на даху заскакалі чырвоныя пеўні, выскачыла праз акно і на сваёй фурманцы, паганяючы каня, памчала ў вёску, на тое месца, дзе з андрэем часта сустракала ўсход сонца, прыхілілася да клёна і горка заплакала. ды тут пачуўся конскі тупат. панскія служкі! людзей бізунамі білі. дапытваліся, дзе нара. — вунь яна! — закрычаў нехта. — жывую не возьмеце,— крыкнула ворагам дзяўчына і кінулася да возера. цёмныя хвалі з белымі баранчыкамі ішлі адна за адной, а на беразе калыхаўся човен. той човен, у якім нара з андрэем не раз каталіся. спрытна і ўмела ўхапілася яна за карму і, адштурхнуўшыся ад берага, села ў човен. — я адпомсціла, пан, за андрэйку, за яго бацьку і за ўсіх, хто загінуў ад тваіх рук у тваім маёнтку,— прашаптала нара. ад злосці панскія служкі кінулі гуслі ў возера. а човен адплываў усё далей і далей, потым зусім знік. усю ноч бушавала возера. стагналі хвалі 3 таго часу і назвалі людзі возера імем смелай дзяўчыны — нарач.
Ответить на вопрос
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Без т вада кипиць, а з т вучань за партай сядзиць! отгадать