Вы любіце катацца на каньках? а на лыжах? а з'язджаць з горкі на санках? вам падабаецца, як начамі блішчыць рознакаляровымі агеньчыкамі бялюткі снег у святле ліхтароў? калі так, то вы пагодзіцеся са мною, што зіма - лепшая пара года. некаторым людзям не падабаецца зіма, таму што зімою халодна. але я перавагу марозу, а не спякоце. дастаткова мацней захутацца ў цёплую вопратку - і ніякія прастуды табе не страшныя. затое зімой вельмі прыгожа. белы снег прыцерушыў голую зямлю. іней ў чорнае вецце дрэваў. усё вакол чыстае і свежае. а яшчэ зіма багатая на забаўкі, недаступныя ў іншыя поры года. летам вы не зможаце пакатацца на каньках па сажалцы, не сходзіце на лыжах у лес, не скаціцеся з горкі на санках. восенню і вясной наўрад ці будзе столькі снегу, каб зляпіць вялізнага снегавіка ці пагуляць у снежкі з сябрамі. а зімою вы можаце зрабіць усё гэта і яшчэ шмат чаго іншага: напрыклад, пабудаваць крэпасць са снегу ці збіваць ледзяшы з будынкаў. але больш за ўсё зімою я люблю новы год. мне вельмі падабаецца атмасфера свята, якая пачынаецца за два тыдні да новага года і працягваецца два тыдні пасля яго. я з задавальненнем выбіраю падарункі блізкім людзям і, вядома ж, з задавальненнем іх атрымліваю. увогуле, зіма вельмі багатая на забаўкі і задавальненні. ні адна пара года не параўнаецца з зімою.
Борисович409
09.11.2020
Сустракаючыся з уладзімірам мікалаевічам дубоўкам, я заўсёды дзівіўся: які прыгожы чалавек! якія ясныя, разумныя і шчырыя вочы ў гэтага барадатага казачніка! яны, здаецца, бачаць усё навылёт і праменяцца святлом шчодрай душы. дубоўка быў цудоўным чалавекам, нястомным працаўніком, выдатным паэтам, перакладчыкам, казачнікам, знаўцам фальклору і сусветнай літаратуры, батанікі і пчалярства, чалавечых характараў і сакрэтаў будаўніцтва. ён дасканала ведаў беларусь і закаўказзе, сібір і крым, поўнач і далёкі усход. слухаць яго можна было гадзінамі і бясконца чэрпаць новае і невядомае з гэтай жывой і шчодрай энцыклапедыі. такі ён быў у жыцці, такі і ў творчасці. стрыманасць, мудрасць, шчырасць і мяккасць - адзнакі яго паэтычнага і чалавечага таленту.
Ответить на вопрос
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Янемного и не понимаю почему язык, но беларуская мова (это я просто вопросики в голове)
ахахах, а реально почему