?>
Варыянт 1 1. адзначце словы, пры вымаўленні якіх адбываецца асіміляцыя свісцячых зычных гукаў да шыпячых: 1) на вяровачцы; 2) счапіцца; 3) зжыцца; 4) падчас; 5) разносчык. 2. адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні: 1) выбух смеху; 2) струмень вады; 3) ноты незадавальнення; 4) малюнкі вучняў; 5) крыніца даходаў. 3. адзначце фразеалагізмы, якія маюць значэнне ‘лісліва дагаджаць каму-небудзь’: 1) рассыпацца дробным макам; 2) распускаць хвост; 3) слацца лістам; 4) ламаць шапку; 5) адпускаць лейцы. 4. адзначце словы, у якіх выдзеленыя суфіксы з’яўляюцца формаўтваральнымі: 1) майстэрства; 2) майстравалі; 3) змайстраваўшы; 4) смялей; 5) смеласць. 5. адзначце рэчыўныя назоўнікі: 1) анальгін; 2) хвароба; 3) сталь; 4) мука́; 5) калоссе. 6. адзначце простыя лічэбнікі: 1) чатырыста; 2) пяцёра; 3) васьмідзясяты; 4) шаснаццаць; 5) дваццаць адзін. 7. адзначце прыклады, у якіх займеннікі ўжыты правільна: 1) дзякаваць табе; 2) маяго сябра; 3) не дапамог нікому; 4) упэўнены ў сябе; 5) купілі саміх дарагіх цукерак. 8. адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў: 1) шніцаль смачней за адбіўную. 2) у пакоі было халадней, чым на вуліцы. 3) цяжэй за ўсё было здаць залік па хіміі. 4) за аўтобус паехаў больш хутчэй. 5) наша спартыўная каманда мацнейшая вашай. 9. адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы – злучнікі: 1) я адчуў, як у мяне загарэліся шчокі. 2) ні дзеці, ні бабуля, відаць, не бачылі нас. 3) у душы нават успыхнула ўрачыстае прадчуванне перамогі. 4) між глыбокіх снягоў, дзе лес глуха шуміць, ціхі дом леснікоў адзінока стаіць. 5) у дзвярах быў механічны званок, аднак алесь чамусьці не адважыўся крутануць 10. адзначце прыклады, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі: 1) пасля вячэры; 2) паедзем паслязаўтра; 3) будзе рамантаваць; 4) рамантаваць веласіпед; 5) самы яркі. 11. адзначце аднасастаўныя няпэўна-асабовыя сказы: 1) у лузе было пуста і бязлюдна. 2) нехта аддаў раўніну ў лапы ночы і дажджу. 3) маладымі ліпкамі сёлета высадзілі ўвесь наш квартал. 4) ігралі павольнае танга. 5) слухаць дзеду горка бабіну гаворку. 12. адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску: 1) у пакоі стаяў вялікі самаробны стол _ засланы белым палатняным абрусам. 2) дзед дастаў з кішэні _ загорнуты ў паперу _ акраец хлеба. 3) загорнутая ў газетную паперу _ на лаўцы каля сцяны ляжала маленькая кніжачка. 4) на паплавах узвышаліся _ крыху парыжэлыя ад дажджу і ветру _ стагі 5) мы будзем часта і падоўгу купацца, будзем _ знясіленыя _ ляжаць на
Ответы
Паэма «Новая зямля» — твор аб гістарычным лесе сялянства, аб яго дарогах да шчасця і волі. У паэме адлюстравана жыццё народа, яго побыт, псіхалогія, выяўлены мары і жаданні працоўных беларускай вёскі. Таму і называюць паэму энцыклапедыяй жыцця. Галоўнае ў «Новай зямлі» — пошукі зямлі і волі. Гэта аснова зместу.
Міхал, Антось, Ганна — тыповыя вобразы таго часу. Яны паказаны шчырымі, руплівымі працаўнікамі.
Міхал — звычайны ляснік, якога малазямелле прымусіла ісці на службу. Ён у поўнай залежнасці ад ляснічага. Ляснічы не лічыцца з ім, прымушае часта пераязджаць з месца на месца. Міхал не хоча зносіць здзекі, таму шукае выхад з цяжкага становішча. Ён вырашае купіць зямлю, «каб з панскіх выпутацца пут». У чым трагедыя Міхала? У тым, што ва ўмовах эксплуатацыі ён не знайшоў шчасця. Яго мара аб зямлі не збываецца. Ён памірае, так і не зведаўшы шчасця. У цэлым вобраз Міхала — гэта вобраз добрага, спагадлівага, працавітага чалавека; па натуры моцнага, здольнага пераносіць жыццёвыя нягоды, непахіснага.
Антось. Праз гэты вобраз аўтар раскрывае душу селяніна. У ім увасоблена таленавітасць і працоўная сіла народа. Гэты чалавек адораны ад прыроды; ён — адмысловы работнік, майстар на ўсе рукі, дбайны і акуратны гаспадар, любіць дзяцей.
Ганна — добрая, шчырая, руплівая гаспадыня, сумленная працаўніца. Усё яе жыццё — гэта клопат аб дабрабыце сям'і, аб выхаванні дзяцей. Яна верыць у розныя прыкметы.
У паэме аўтар шырока апісвае сялянскі побыт: «Раніца ў нядзельку», «За стал ом», «Падгляд пчол», «Каляды», «Дзядзька-кухар» і інш.
Объяснение: