Было яно ці не было, праўда ці няпраўда, — паслухаем лепш, што казка кажа.
Ну дык вось. Прыляцеў у адзін край страшэнны змей. Выкапаў ён сярод лесу ў гары глыбокую яму і лёг адпачываць. Доўга ён адпачываў ці нядоўга — ніхто таго не памятае. А як устаў, дык адразу на ўвесь край закрычаў: — Гэй, людзі — мужыкі і кабеты, старыя і малыя, — насіце мне кожны дзень даніну: хто гавядзіну, хто бараніну, а хто — свініну! Хто прынясе, той жыць будзе, а хто не — таго змей праглыне! Напалохаліся людзі, пачалі насіць змею даніну. Насілі, насілі, а потым глядзяць — і насіць няма чаго. Чыста згалелі. А змей быў такі, што без даніны не мог пражыць і гадзіны. Пачаў ён тады сам па вёсках лятаць, людзей хапаць — у нару да сябе цягаць… Ходзяць людзі як непрытомныя, галосяць, не ведаюць, як ад ліхога змея збавіцца. Ніхто не можа даць яму рады, бо сіла ў змея такая, што кожнага з ног збівае. А жыў у тым краі адзін чалавек. Не сказаць каб дужы, але смелы і здагадлівы. Звалі яго Васіль. Аднойчы Васіль і кажа суседзям: — Ну што ж, паспрабую хіба я са змеем сілаю памерацца! — Дзе табе з ім сілаю мерацца! — адказваюць суседзі. — Дарэмна толькі загінеш. — Нічога, — кажа Васіль, — у яго сіла, а ў мяне розум. Паглядзім, што мацней. Запрог ён каня, узяў тоўстую доўбню і паехаў у лес да змея. Убачыў яго змей, вытарашчыў свае зялёныя вочы і пытаецца: — Чаго ты сюды прыехаў з гэтаю доўбняю? — Цябе біць! — адказвае Васіль. — Бач ты яго! — здзівіўся змей. — Уцякай лепш, пакуль не позна, бо як дыхну, як свісну, дык на нагах не ўстаіш, за сем вёрст адляціш! Усміхнуўся Васіль і кажа: — Не хваліся дарэмна, пудзіла ты старое, — я не такіх бачыў! Яшчэ паглядзім, хто з нас мацней свісне. Ну, свішчы! Засвістаў змей, ды так моцна, што аж лісце з дрэў пасыпалася, лес зашумеў. А Васіль за дуб ухапіўся, стаіць сабе і хоць бы што. — Э, — кажа ён, — глупства! Хіба так свішчуць? Паслухай лепш, як я свісну. Толькі раю — завяжы сабе вочы, бо адразу наверх павылазяць. Збянтэжыўся змей. «Можа, і праўда, — думае, — лепш завязаць вочы». Завязаў ён вочы анучаю. — Ну, цяпер свішчы сабе! Узяў Васіль доўбню, размахнуўся ды як свіснуў змею па галаве, дык у таго аж іскры з вачэй пасыпаліся, Ачухаўся змей, дзівіцца на Васіля: — Няўжо ты дужэйшы за мяне? Не можа таго быць! Давай яшчэ раз сілу паспрабуем. — Давай, — згаджаецца Васіль. Схапіў змей камень, сціснуў лапамі, ды так моцна, што аж пыл пасыпаўся. — Нічога дзіўнага! — смяецца Васіль. — Вось ты паспрабуй сціснуць камень так, каб з яго вада палілася. Развязаў Васіль торбу, выняў свежы сыр і сціснуў яго на ўсю сілу — сыроватка так і палілася… Бачыць змей — Васіль і праўда дужэйшы за яго. Напалохаўся ён і кажа: — Прасі ў мяне што хочаш, я табе ўсё дам. — Нічога мне не трэба, — адказвае Васіль. — У мяне дома ўсяго больш, як у цябе. — Не можа быць! — не верыць змей. — Не верыш, дык паедзем паглядзім. — Добра, паедзем. Селі на воз і паехалі. Тым часам у дарозе змею захацелася есці. Убачыў ён чараду валоў пры лесе і кажа да Васіля: — Схадзі злаві вала, перакусім трохі. Пайшоў Васіль у лес і пачаў лыкі драць. Чакаў, чакаў змей — няма ні Васіля, ні вала. Прыйшоў ён сам у лес. — Што ты так доўга тут робіш? — пытаецца ў Васіля. — Лыкі дзяру. — Навошта? — Хачу вяровак навіць ды на абед валоў з пяць злавіць… — Навошта нам пяць валоў? Хопіць і аднаго! Схапіў змей вала за карак і павалок да воза. — А ты, — кажа Васілю, — прынясі дроў вала смажыць. Сеў Васіль у лесе пад дубам і сядзіць сабе, люлькаю пыхкае. Чакаў, чакаў яго змей — не дачакаўся. Зноў прыходзіць да Васіля. — Што ты так доўга тут робіш? — Ды вось выбіраю дубы таўсцейшыя — хачу адразу з дзясятак прынесці. — Навошта нам дзесяць дубоў? Хопіць і аднаго! Вырваў змей самы тоўсты дуб і панёс да воза. Засмажыў вала і кліча Васіля частавацца. — Э, — кажа Васіль, — што з аднаго вала за наедак? Гэта мне на раз укусіць. Еш сам. З’еў змей вала, і паехалі далей. Пад’ехалі да Васілёвай хаты. Убачылі дзеці здалёк бацьку і закрычалі ад радасці: — Тата едзе! Тата едзе! А змей недачуў і пытаецца: — Чаго там дзеці крычаць? — А гэта яны радуюцца, што я цябе ім на абед вязу. Яны ў мяне даўно галодныя. Спалохаўся змей, саскочыў з воза і як дуж кінуўся наўцёкі. Але не разглядзеў дарогі — трапіў у балота. А балота было такое, што і дна не дастаць. Праваліўся змей у балота ды там і захлынуўся
Объяснение:
В центре истории находится небольшое поселение, которое оказалось в эпицентре сильной снежной бури. Так холодно еще не было никогда. К счастью, в домах установлены камины, а также имеется небольшой запас дров. Впрочем, буря не отступает, температура неумолимо падает, а дровишки к тому времени подошли к концу.
Выходить на улицу сейчас, очевидно, опасно – можно просто-напросто околеть. Поэтому в камин на сжигание идут всевозможные предметы – книги, мебель, личные вещи, игрушки.
little inferno скриншот №2
Игровой процесс
Несмотря на глубокую сюжетную завязку, геймплей ограничен сжиганием различных предметов. Из большого количества вещей, которые вы сможете отыскать в своем каталоге, можно выбрать любую и положить ее в камин.
Разработчики сделали акцент на реалистичных спецэффектах, сопровождающих горение различных предметов.
little inferno скриншот №3
Так, например, книги вспыхивают, мебель тлеет, личные вещи и игрушки плавятся, а консервные банки даже взрываются (что только не идет в ход для поддержания огня в камине).
Игра отличается реалистичными эффектами горения различных предметов, но из-за однообразного геймплея может быстро надоесть.
little inferno скриншот №4
На нашем сайте Вы можете скачать на Андроид полную версию игры Little Inferno (Литл Инферно) на русском языке без рекламы.
Объяснение:
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Объясните, почему число долей в левом и правом легком человека неодинаково.