Правильные ответы к тесту выделены
Тест прошел проверку
ставим +1 к ответу)
ski89439
06.12.2022
Пры дамапозе яркіх эпітэтаў: ясная знічка, ночка купальская, светлы сон, неразгаданыя чары, вольныя крылы-мары, удалая часіна, доля спагадная.
Метафар: ночка растаяла, падаюць зоры світальныя, сэрца парыўна забілася вольнымі крыламі-марамі.
Аўтар параўноўвае сваю каханую з “ластаўкай лёгкакрылай”.
У вершы ёсць пяшчотныя звароткі: дзяўчыначка мілая, ненаглядная.
Не апошнюю ролю адыгрывае гукапіс: ужыванне галосных о-у-а, якія надаюць вершу спеўнасць, меладычнасць, лірычнасць. Верш напісаны дактылем, гэта надае яму павольнасць, усхваляванасць.
Sergei
06.12.2022
Зіма:
Вобраз мяцеліцы ствараецца слыхавым вобразам: “шалёнага енку-выцця”(гукапіс з-з-ж-ж-з-с, ц-з-ш, галосныя о-ы-у-у-у,е-ы-у-ю-о-у) і мы быццам адчуваем вой мяцеліцы.
Вясна:
“шабельны звон зазвінеў над лагчынай—
Ручаі звіняць, з узгорка ўзяўшы разбег”
Тут выразна адчуваецца зычныя ш-з-з. ч-з-з-з-з-ш-з і мы чуем звон ручаёў вясны.
Лета:
“Вунь хмарка плыве над лесу дзялянкай, грымоты далёкія нараслі” (і нам чутны аддаленыя грымоты: н-х-л-дз-л, г-р-д-л-р-л)
Восень:
«Вецер свістаў спачатку ў дудачку, потым у дудку, а ўжо затым у дуду»
Аўтар паказвае, як паступова ад цёплага верасня да дрыготкага, даждлівага лістапада змяняецца характар надвор’я ў гэту пару года.
Тест прошел проверку
ставим +1 к ответу)